https://bel.sputnik.by/20220922/belarus--rasya-stvorats-mzhdzyarzhany-stankabudanchy-klastar-1067117837.html
Беларусь і Расія створаць міждзяржаўны станкабудаўнічы кластар
Беларусь і Расія створаць міждзяржаўны станкабудаўнічы кластар
Sputnik Беларусь
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў аб выніках рабочай паездкі ва Уфу і Казань – сустрэчы скончыліся сур’ёзнымі кантрактамі і дамоўленасцямі. 22.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-22T15:15+0300
2022-09-22T15:15+0300
2022-09-22T15:15+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
раман галоўчанка
расія
беларусь
прамысловасць
эканоміка
уфа
казань
башкортастан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1a/1066153064_0:0:3079:1733_1920x0_80_0_0_ec35cea6090809bc2e01c23eb6311c3f.jpg
МІНСК, 22 вер – Sputnik. Беларусь і Расія дамовілася аб стварэнні міждзяржаўнага станкабудаўнічага кластара – з’явіцца ён у "найбліжэйшы час", заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.Ён адзначыў, што дзякуючы правільнаму рашэнню захаваць і развіваць айчынную станкабудаўнічую сферу ў рэспубліцы, цяпер беларускія металаапрацоўчыя станкі карыстаюцца вялікім попытам. І стаіць задача развівацца ў гэтым напрамку.Сучаснай апрацоўчай прамысловасці без добрага станочнага парка не будзе, і, разумеючы гэта, улады дзвюх дзяржаў вырашылі аб’яднаць намаганні для стварэння новых станкабудаўнічых прадпрыемстваў.Беларускі прэм’ер у аўторак і сераду наведаў з рабочай паездкай Уфу, у гэты час там праходзіў маштабны кангрэс "Транспорт и строительство", дзе прадстаўнікі бізнесу, фінансавага сектара, прамыслоўцы Расіі і дружалюбных краін абмяркоўвалі ўмовы для прыцягнення інвестыцый і супрацьдзеянне санкцыям Захаду.Напярэдадні адбылася сустрэча Галоўчанкі з кіраўніком Башкартастана Радыем Хабіравым, падчас якой беларускаму прэм’еру быў уручаны Ордэн Дружбы – гэтую ўзнагароду ўручаюць як расіянам, так і замежным грамадзянам за ўмацаванне міру, дружбы, супрацоўніцтва, а таксама за папулярызацыю культурнай і гістарычнай спадчыны Расіі.Пасля насычанай праграмы ва Уфе кіраўнік беларускага саўміна працягнуў працоўную паездку візітам у Казань.ДагаворыЗа час знаходжання беларускай дэлегацыі быў падпісаны шэраг дакумэнтаў. У прыватнасці, кантракт на пастаўку шын вытворчасці ААТ "Белшына" на суму паўтара мільярда расійскіх рублёў.Заключана пагадненне аб намерах паміж ДП "Беларуснафта-Нафтахімпраект" і Міністэрствам гандлю і паслуг Башкартастана па праектаванні сеткі аўтазаправачных станцый на тэрыторыі расійскай рэспублікі.МТЗ і Мінсельгас Башкартастана падпісалі пагадненне аб арганізацыі паставак у 2023 годзе трактарнай тэхнікі "Беларус" для патрэб сельскай гаспадаркі расійскага рэгіёна. А ААТ "МАЗ"-УКГ "БЕЛАЎТАМАЗ" і ТАА "УРАЛМАШ" заключылі кантракт на пастаўку 50 машын МАЗ, на суму 250 млн расійскіх рублёў.Таксама былі дасягнуты пагадненні ў іншых сферах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
беларусь
уфа
казань
башкортастан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1a/1066153064_182:0:2905:2042_1920x0_80_0_0_020ae055caf714b145811c49e4a7645b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, раман галоўчанка, расія, беларусь, прамысловасць, эканоміка, уфа, казань, башкортастан
саюзная дзяржава, раман галоўчанка, расія, беларусь, прамысловасць, эканоміка, уфа, казань, башкортастан
Беларусь і Расія створаць міждзяржаўны станкабудаўнічы кластар
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў аб выніках рабочай паездкі ва Уфу і Казань – сустрэчы скончыліся сур’ёзнымі кантрактамі і дамоўленасцямі.
МІНСК, 22 вер – Sputnik. Беларусь і Расія дамовілася аб стварэнні міждзяржаўнага станкабудаўнічага кластара – з’явіцца ён у "найбліжэйшы час", заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Ён адзначыў, што дзякуючы правільнаму рашэнню захаваць і развіваць айчынную станкабудаўнічую сферу ў рэспубліцы, цяпер беларускія металаапрацоўчыя станкі карыстаюцца вялікім попытам. І стаіць задача развівацца ў гэтым напрамку.
Сучаснай апрацоўчай прамысловасці без добрага станочнага парка не будзе, і, разумеючы гэта, улады дзвюх дзяржаў вырашылі аб’яднаць намаганні для стварэння новых станкабудаўнічых прадпрыемстваў.
"Цяпер стаіць задача хутка асвоіць вытворчасць станкоў новага тыпу, апрацоўваючых цэнтраў новага тыпу. І тут аднаму вытворцу і распрацоўшчыку будзе вельмі складана. Таму мы размаўлялі з нашымі расійскімі калегамі аб неабходнасці фарміравання ў бліжэйшы час міждзяржаўнага станкабудаўнічага кластара з некаторымі мерамі дзяржаўнай падтрымкі. Таму што гэтая сфера павінна рвануць вельмі хутка", - заявіў Раман Галоўчанка.
Беларускі прэм’ер у аўторак і сераду наведаў з рабочай паездкай Уфу, у гэты час там праходзіў маштабны кангрэс "Транспорт и строительство", дзе прадстаўнікі бізнесу, фінансавага сектара, прамыслоўцы Расіі і дружалюбных краін абмяркоўвалі ўмовы для прыцягнення інвестыцый і супрацьдзеянне санкцыям Захаду.
Напярэдадні адбылася сустрэча Галоўчанкі з кіраўніком Башкартастана Радыем Хабіравым, падчас якой беларускаму прэм’еру быў уручаны Ордэн Дружбы – гэтую ўзнагароду ўручаюць як расіянам, так і замежным грамадзянам за ўмацаванне міру, дружбы, супрацоўніцтва, а таксама за папулярызацыю культурнай і гістарычнай спадчыны Расіі.
Пасля насычанай праграмы ва Уфе кіраўнік беларускага саўміна працягнуў працоўную паездку візітам у Казань.
За час знаходжання беларускай дэлегацыі быў падпісаны шэраг дакумэнтаў. У прыватнасці, кантракт на пастаўку шын вытворчасці ААТ "Белшына" на суму паўтара мільярда расійскіх рублёў.
Заключана пагадненне аб намерах паміж ДП "Беларуснафта-Нафтахімпраект" і Міністэрствам гандлю і паслуг Башкартастана па праектаванні сеткі аўтазаправачных станцый на тэрыторыі расійскай рэспублікі.
МТЗ і Мінсельгас Башкартастана падпісалі пагадненне аб арганізацыі паставак у 2023 годзе трактарнай тэхнікі "Беларус" для патрэб сельскай гаспадаркі расійскага рэгіёна. А ААТ "МАЗ"-УКГ "БЕЛАЎТАМАЗ" і ТАА "УРАЛМАШ" заключылі кантракт на пастаўку 50 машын МАЗ, на суму 250 млн расійскіх рублёў.
Таксама былі дасягнуты пагадненні ў іншых сферах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь "Амкадор" пабудуе завод па выпуску зернекомплексаў ва Уфе