Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ФСБ прадухіліла тэракт на нафтагазавым комплексе

© Sputnik / ФСБ РФ / Перайсці ў медыябанкФСБ РФ
ФСБ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 22.09.2022
Падпісацца
Дыверсію планавалі ўкраінскія спецслужбы, узарваць збіраліся аб’ект, які пастаўляе газ у Еўропу і Турцыю.
МІНСК, 22 вер – Sputnik. Затрыманы расіяне, завербаваныя ўкраінскімі спецслужбамі, якія спрабавалі ўчыніць тэракт на аб’екце нафтагазавага комплексу, паведамляе Цэнтр грамадскіх сувязей ФСБ.
"Федэральнай службай бяспекі Расійскай Федэрацыі ў выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў папярэджана спроба здзяйснення ўкраінскімі спецслужбамі дыверсійна-тэрарыстычнага акта на аб’екце нафтагазавага комплексу, які ажыццяўляе пастаўкі энерганосьбітаў у Турцыю і Еўропу", – паведамілі ў ФСБ.
Удакладняецца, што ў затрыманых былі дзве самаробныя выбуховыя прылады. Сярод тых, хто планаваў тэракт, быў мужчына 44 гадоў, завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі: у яго знайшлі перапіску з куратарам і інструкцыю па падрыхтоўцы дыверсіі, зборы выбухоўкі, а таксама каардынаты аб’екта.
Сярод затрыманых – чатыры грамадзяніны Расіі, "памагатыя ўкраінскіх спецслужбаў", якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы тэракта.

Праца ФСБ

ФСБ рэгулярна прадухіляе тэракты і дыверсіі, а таксама выяўляе ўкраінскіх агентаў. Нядаўна супрацоўнікі ведамства папярэдзілі тэракт на нафтаправодзе ў Валгаградскай вобласці. Тэрарысты спрабавалі падарваць нафтаправод, падчас іх затрымання два грамадзяніны РФ, якія ўваходзілі ў склад праварадыкальнай групоўкі "Реструкт", былі нейтралізаваны. На месцы злачынства знойдзена самаробная ўзрыўчатка і два "траўматы", пераробленыя пад стральбу баявымі патронамі.
Таксама ў канцы жніўня ФСБ паведаміла аб затрыманні Агента Службы бяспекі Украіны ў Краснадары. Праваахоўнікі ўстанавілі, што расіянін сам прапанаваў сілавікам з Украіны супрацоўніцтва. За грошы ён незаконна перадаваў інфармацыю за мяжу, гэтыя звесткі могуць быць скарыстаны супраць бяспекі РФ.
Не так даўно была ліквідавана і група дыверсантаў у Херсоне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ФСБ спыніла тэракты СБУ супраць дзяржслужачых Херсонскай вобласці і Крыма
Тэракт у Мелітопалі: падарваны штаб руху "Мы вместе с Россией"
Украінскія спецслужбы перайшлі да тактыкі тэрору ў Запарожскай вобласці
НПЗ у Растоўскай вобласці атакавалі два беспілотнікі
Магутны выбух прагрымеў у Мелітопалі
Стужка навiн
0