Прэм’ер Венгрыі Орбан заклікаў зняць санкцыі з Расіі да канца года

© AFP 2024 / ALEX HALADAПрэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан
Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан - Sputnik Беларусь, 1920, 22.09.2022
Падпісацца
Антырасійскія санкцыі, па словах кіраўніка венгерскага ўрада, з’яўляюцца прычынай эканамічных праблем, энергетычнага крызісу і інфляцыі.
МІНСК, 22 вер – Sputnik. Эканоміка Еўропы аднавілася б і пазбегла рэцэсіі без санкцый супраць Расіі. Такое меркаванне выказаў прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, піша агенцтва Bloomberg.
Орбан правёў нараду кіруючай кааліцыі партый Фідэс і Хрысціянска-дэмакратычнай народнай партыі.
"Калі б санкцыі знялі, цэны адразу ўпалі б удвая, інфляцыя таксама знізілася б. Без санкцый эканоміка Еўропы аднавілася б і магла б пазбегнуць рэцэсіі, якая насоўваецца", - заявіў Орбан.
Ён у чарговы раз звярнуў увагу, што менавіта антырасійскія санкцыі з’яўляюцца прычынай эканамічных праблем у Еўропе. Орбан адзначыў, што летам, калі ўводзіліся санкцыі, "еўрабюракраты гэтага не абяцалі". Наадварот, паводле яго слоў, "яны абяцалі, што санкцыі ўдараць па Расіі, а не па еўрапейцах".
"З таго часу стала зразумела, што ўведзеныя санкцыі наносяць большую шкоду Еўропе, чым Расіі", - сказаў венгерскі прэм’ер.
Орбан, як піша агенцтва, на гэтай жа нарадзе выступіў з заклікам да членаў кіруючай кааліцыі "зрабіць усё магчымае, каб Еўропа адмяніла гэтыя санкцыі не пазней за канец года".
Раней кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта заявіў, што Еўрасаюзу не трэба разглядаць варыянт з увядзеннем новых санкцый супраць РФ, бо гэта толькі пагоршыць энергетычны крызіс у ЕС.
У пачатку верасня Орбан заявіў, што спробы Захаду аслабіць Расію праваліліся. Паводле яго слоў, 11 тысяч санкцый, уведзеныя супраць РФ, не мелі поспеху.
Напярэдадні кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што Еўрасаюз мае намер у самыя кароткія тэрміны ўвесці новыя санкцыйныя меры супраць Расіі ў сувязі са спецаперацыяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін распавёў аб перспектывах кампаній, якія вырашаць вярнуцца на рынак РФ
Санкцыі калектыўнага Захаду на Усходзе не працуюць
ЕС не павінен нават згадваць восьмы пакет санкцый супраць РФ – МЗС Венгрыі
Антырасійскія санкцыі паставяць Еўропу на калені, заявіў Орбан
Расія стане мацнейшай пасля гэтага крызісу, заявіў Мішусцін
Стужка навiн
0