Урад забараніў вывозіць з Беларусі некаторыя прамтавары

© Pixabay / asw1972Пластылін, архіўнае фота
Пластылін, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 22.09.2022
Падпісацца
Прамтавары па зацверджаным пераліку будзе забаронена вывозіць з Беларусі з 23 верасня, часовая забарона будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.
МІНСК, 22 вер – Sputnik. Улады Беларусі ўводзяць часовую забарону на вываз з краіны шэрага прамысловых тавараў, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №630 ад 20 верасня, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Устанавіць часовую забарону на вываз за межы Беларусі ў дзяржавы-члены ЕАЭС тавараў па пераліку незалежна ад краіны іх паходжання", - гаворыцца ў дакуменце.
Таксама будзе забаронена вывозіць за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС з Беларусі ў дзяржавы, якія не ўваходзяць у склад Саюза, тавары, змешчаныя пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспартам.
Пералік забароненых да вывазу тавараў дастаткова вялікі, у ім змяшчаецца больш за 250 кодаў таварнай наменклатуры.
Згодна з гэтым пералікам з краіны забаронена вывозіць гіпс, зубныя цэменты і іншыя матэрыялы для пламбіравання зубоў, цэменты, якія рэканструююць косць, фарбы і лакі, пасты для лепкі і дзіцячы пластылін, фотастужкі, дэзінфікуючыя сродкі, дыягнастычныя або лабараторныя рэагенты, хірургічныя пальчаткі, кампрэсійныя панчошна-шкарпэткавыя вырабы, медыцынскія аднаразовыя халаты, ампулы са шкла.
Нельга вывозіць з краіны лом з рознай сталі, ядзерныя рэактары, катлы цэнтральнага ацяплення, газагенератары, рухавікі, турбіны. У спісак патрапіла і бытавая тэхніка, у тым ліку халадзільнікі, пасудамыечныя машыны, пральныя і швейныя машыны, пыласосы, электрабрытвы, абсталяванне для ўзважвання і шмат іншага.
У пераліку тавараў, забароненых да вывазу, значацца і спецыяльныя машыны для розных відаў работ, абсталяванне для апрацоўкі і перапрацоўкі малака, розныя станкі. Таксама ў спісак патрапілі легкавыя аўтамабілі і шматлікае іншае.
У дакуменце таксама прапісаны выпадкі, калі вываз тавараў дапускаецца.
Усе гэтыя прамысловыя тавары па зацверджаным пераліку будзе забаронена вывозіць з 23 верасня. Гэтая часовая забарона будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Беларусі новы пералік высокатэхналагічных тавараў: што туды ўвайшло?
Аўтобусы МАЗ занялі другое месца на рынку РФ у ліпені
Камбайны, мікрачыпы, насенне – чым цікава Беларусь Ніжняму Ноўгараду
Стужка навiн
0