https://bel.sputnik.by/20220923/lukashenka-nazva-khlusny-razmovy-ab-mablzatsy--belarus-1067160523.html
Лукашэнка назваў хлуснёй размовы аб мабілізацыі ў Беларусі
Лукашэнка назваў хлуснёй размовы аб мабілізацыі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар адзначыў, што ў краіне будуць абавязкова рэагаваць на магчымыя пагрозы, спробы ўчынення актаў тэрарызму. 23.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-23T11:50+0300
2022-09-23T11:50+0300
2022-09-23T17:46+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
аляксандр лукашэнка
беларусь
мабілізацыя
бяспека
тэрарызм
палітыка
спецаперацыя
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/17/1067159430_203:35:1194:592_1920x0_80_0_0_4a37cea7f550919b9af2576639febc8c.jpg
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Беларусі заявіў, што ніякай мабілізацыі ў рэспубліцы не будзе. Аб гэтым піша Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 верасня падпісаў указ "Аб аб’яўленні частковай мабілізацыі ў Расійскай Федэрацыі". Кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу паведаміў, што ў РФ будзе прызвана каля 300 тысяч чалавек. Размова ідзе менавіта аб прызыве на ваенную службу толькі тых грамадзян, якія зараз знаходзяцца ў запасе.Разам з тым беларускі лідар адзначыў, што ў краіне будуць абавязкова рэагаваць на магчымыя пагрозы, спробы ўчынення актаў тэрарызму. Для гэтага на рэгулярнай аснове, паводле яго слоў, праводзяцца розныя вучэнні, у тым ліку з удзелам народнага апалчэння, каб людзі ведалі свае абавязкі і мелі неабходныя ваенныя навыкі.Раней дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што ў краіне няма патрэбы ў мабілізацыі. Паводле яго слоў, "народ Беларусі і краіна мабілізаваны і так". "І гатовы, вядома, не дай бог, даць адпор тымі сіламі і сродкамі, якія для гэтага прызначаны", – заявіў кіраўнік Савета бяспекі.Калі пачынаюць мачыць, трэба адказвацьАсобна кіраўнік дзяржавы выказаўся аб інфармацыйнай вайне, разгорнутай супраць Беларусі. Паводле яго слоў, тут ні ў якім разе нельга чакаць."У аснове павінна ляжаць праўда. Калі фэйк – праз час усё роўна гэта стане здабыткам. Канкрэтныя факты – на стол. У гэтым розніца з нашага боку з тымі аперацыямі, фэйкамі, якія яны праводзяць. Калі пачынаюць мачыць, трэба адказваць", - сказаў Лукашэнка.Пры гэтым беларускі лідар адзначыў, што ў плане інфармацыйнай палітыкі "мы будзем удасканальвацца".Разам з тым Лукашэнка не згодны, што супрацьстаянне ў інфармацыйным полі цалкам перайшло ў інтэрнэт-прастору. "Не трэба думаць, што ўсё зараз вырашаецца ў інтэрнэце, але не выкарыстоўваць яго недарэчна", - удакладніў ён.Лукашэнка ўпэўнены, што ТБ таксама адыгрывае важную ролю і запатрабавана ў беларускім грамадстве. Прэзідэнт прызнаўся, што і сам рэгулярна глядзіць тэлеканалы.Аднак Лукашэнка мяркуе, што неабходна ўдасканальвацца і мадэрнізавацца, у тым ліку выкарыстоўваць новыя каналы сувязі і інфармавання грамадства, напрыклад Telegram. З гэтай нагоды кіраўнік дзяржавы чакае прапаноў і ініцыятыў ад журналісцкай і экспертнай супольнасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/17/1067159430_402:49:1152:611_1920x0_80_0_0_069c4872704ff5193f1ec89f1a290919.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, мабілізацыя, бяспека, тэрарызм, палітыка, спецаперацыя, данбас
аляксандр лукашэнка, беларусь, мабілізацыя, бяспека, тэрарызм, палітыка, спецаперацыя, данбас
Лукашэнка назваў хлуснёй размовы аб мабілізацыі ў Беларусі
11:50 23.09.2022 (абноўлена: 17:46 23.09.2022) Беларускі лідар адзначыў, што ў краіне будуць абавязкова рэагаваць на магчымыя пагрозы, спробы ўчынення актаў тэрарызму.
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Беларусі заявіў, што ніякай мабілізацыі ў рэспубліцы не будзе. Аб гэтым піша Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 верасня падпісаў указ "Аб аб’яўленні частковай мабілізацыі ў Расійскай Федэрацыі". Кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу паведаміў, што ў РФ будзе прызвана каля 300 тысяч чалавек. Размова ідзе менавіта аб прызыве на ваенную службу толькі тых грамадзян, якія зараз знаходзяцца ў запасе.
"Гэтая мабілізацыя ў Расіі. Тое, што на нас спрабуюць перакінуць гэты масток, што будзе і ў нас… а калі не будзе? Гэта вас, прапагандыстаў бы, перацерлі. А ім жа за гэта нічога не будзе. Ім трэба стварыць сітуацыю. За штосьці ўчапіцца. Не будзе ніякай мабілізацыі. Гэта хлусня", - сказаў Лукашэнка.
Разам з тым беларускі лідар адзначыў, што ў краіне будуць абавязкова рэагаваць на магчымыя пагрозы, спробы ўчынення актаў тэрарызму. Для гэтага на рэгулярнай аснове, паводле яго слоў, праводзяцца розныя вучэнні, у тым ліку з удзелам народнага апалчэння, каб людзі ведалі свае абавязкі і мелі неабходныя ваенныя навыкі.
"Ваяваць будзем толькі тады, калі давядзецца абараняць свой дом, сваю зямлю", - падкрэсліў ён.
Раней дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што ў краіне няма патрэбы ў мабілізацыі. Паводле яго слоў, "народ Беларусі і краіна мабілізаваны і так". "І гатовы, вядома, не дай бог, даць адпор тымі сіламі і сродкамі, якія для гэтага прызначаны", – заявіў кіраўнік Савета бяспекі.
Калі пачынаюць мачыць, трэба адказваць
Асобна кіраўнік дзяржавы выказаўся аб інфармацыйнай вайне, разгорнутай супраць Беларусі. Паводле яго слоў, тут ні ў якім разе нельга чакаць.
"У аснове павінна ляжаць праўда. Калі фэйк – праз час усё роўна гэта стане здабыткам. Канкрэтныя факты – на стол. У гэтым розніца з нашага боку з тымі аперацыямі, фэйкамі, якія яны праводзяць. Калі пачынаюць мачыць, трэба адказваць", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым беларускі лідар адзначыў, што ў плане інфармацыйнай палітыкі "мы будзем удасканальвацца".
Разам з тым Лукашэнка не згодны, што супрацьстаянне ў інфармацыйным полі цалкам перайшло ў інтэрнэт-прастору. "Не трэба думаць, што ўсё зараз вырашаецца ў інтэрнэце, але не выкарыстоўваць яго недарэчна", - удакладніў ён.
Лукашэнка ўпэўнены, што ТБ таксама адыгрывае важную ролю і запатрабавана ў беларускім грамадстве. Прэзідэнт прызнаўся, што і сам рэгулярна глядзіць тэлеканалы.
Аднак Лукашэнка мяркуе, што неабходна ўдасканальвацца і мадэрнізавацца, у тым ліку выкарыстоўваць новыя каналы сувязі і інфармавання грамадства, напрыклад Telegram. З гэтай нагоды кіраўнік дзяржавы чакае прапаноў і ініцыятыў ад журналісцкай і экспертнай супольнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Кіраўнік Мінабароны РФ
агучыў страты Расіі і Украіны падчас спецаперацыі