Мінздароўя: з ВРВІ можна не хадзіць на заняткі без даведкі 5 дзён

© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкУрач аглядае школьніка, архіўнае фота
Урач аглядае школьніка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2022
Падпісацца
Норма дзейнічае на перыяд высокага ўздыму захворвання на вірусныя інфекцыі – для тых студэнтаў і школьнікаў, хто захварэў на ВРВІ.
МІНСК, 24 вер – Sputnik. На заняткі ў дашкольныя ўстановы, школы, гімназіі, каледжы, універсітэты ды іншыя ўстановы адукацыі можна не хадзіць без даведкі на працягу пяці дзён, паведамілі ў прэс-службе беларускага Міністэрства аховы здароўя.
Такая норма дзейнічае на перыяд высокага ўздыму захворвання на вірусныя інфекцыі – для тых студэнтаў і школьнікаў, хто захварэў на ВРВІ.

"Указанае рашэнне рэгулюецца пісьмом Міністэрства аховы здароўя і дзейнічае да асаблівага распараджэння", - падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Там таксама паведамілі, што Міністэрства адукацыі праінфармавана аб гэтым рашэнні.
На мінулым тыдні кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч паведаміў, што ў Беларусі адзначаецца рост сезонных захворванняў – у тым ліку каронавіруса.
"У Беларусі рэгіструецца невялікі рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, грып і каронавірус, аднак тэмп прыросту ў два разы ніжэйшы, чым восенню 2021 года", – адзначыў кіраўнік профільнага ведамства.
Як растлумачылі нядаўна беларускія эпідэміёлагі, рост захворвання на каронавірус пачаўся ў сувязі з тым, што дзеці вярнуліся ў школы, а студэнты – у ВНУ. Але гэты ўздым, паводле слоў спецыялістаў, адбываўся паступова.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Беларусі рэгіструецца рост захворвання на COVID-19 – Піневіч
Вакцыну супраць воспы малпаў распрацавалі ў Расіі
Замежныя лекі ў Беларусь па-ранейшаму пастаўляюцца – Мінздароўя
Стужка навiн
0