https://bel.sputnik.by/20220926/lukashenka--putsn-pravodzyats-peragavory--sochy-1067220360.html
Лукашэнка і Пуцін праводзяць перагаворы ў Сочы
Лукашэнка і Пуцін праводзяць перагаворы ў Сочы
Sputnik Беларусь
Годам раней у гэтыя ж дні прэзідэнцкі борт ужо лятаў у Сочы – тады паездка насіла прыватны характар. 26.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-26T10:55+0300
2022-09-26T10:55+0300
2022-09-26T12:02+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
перагаворы
сочы
саюзная дзяржава
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1a/1067221517_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_ee1ff0799f4595581ed070b1b174477e.jpg
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін праводзяць у панядзелак перагаворы ў Сочы, пра гэта паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".Раней на мінулым тыдні беларускі лідар анансаваў, што найбліжэйшым часам у яго адбудзецца камандзіроўка, але не ўдакладніў, куды менавіта. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што пасля вяртання ў беларускую сталіцу ён правядзе нараду на базе міністэрства абароны рэспублікі, каб ацаніць стан спраў.Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі павінна была прайсці яшчэ напярэдадні саміту ШАС у Самаркандзе, але па невядомым прычынам яна не адбылася.Ва Узбекістане лідары дзвюх краін размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы з іншымі сваімі замежнымі калегамі. Афіцыйнай інфармацыі пра парадак сустрэчы прэс-службы Крамля і Палаца Незалежнасці не публікавалі, але ўлічваючы правядзенне частковай мабілізацыі ў Расіі, магчыма, гаворка пойдзе аб бягучым ходзе спецыяльнай ваеннай аперацыі.Акрамя таго, беларускі бок уключыўся ў прамысловыя праекты, накіраваныя на імпартазамяшчэнне. Агульная сума інвестыцый расійскага боку складзе каля 1,5 мільярда долараў.Таксама афіцыйны Мінск фарміруе праекты ў сферы лагістыкі, каб забяспечыць экспарт калійных удабрэнняў праз расійскія парты і іншыя важныя грузы.Годам раней прэзідэнцкі борт лятаў у Сочы 24 верасня і вярнуўся ў беларускую сталіцу 26 верасня. Тады паездка насіла прыватны характар і афіцыйных паведамленняў аб сустрэчах ці перагаворах не было.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
сочы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1a/1067221517_176:0:2907:2048_1920x0_80_0_0_c5f11050df7e2426c813d0d243c76946.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, перагаворы, сочы, саюзная дзяржава, палітыка
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, перагаворы, сочы, саюзная дзяржава, палітыка
Лукашэнка і Пуцін праводзяць перагаворы ў Сочы
10:55 26.09.2022 (абноўлена: 12:02 26.09.2022) Годам раней у гэтыя ж дні прэзідэнцкі борт ужо лятаў у Сочы – тады паездка насіла прыватны характар.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін праводзяць у панядзелак перагаворы ў Сочы, пра гэта паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
Раней на мінулым тыдні беларускі лідар анансаваў, што найбліжэйшым часам у яго адбудзецца камандзіроўка, але не ўдакладніў, куды менавіта. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што пасля вяртання ў беларускую сталіцу ён правядзе нараду на базе міністэрства абароны рэспублікі, каб ацаніць стан спраў.
Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі павінна была прайсці яшчэ напярэдадні саміту ШАС у Самаркандзе, але па невядомым прычынам яна не адбылася.
Ва Узбекістане лідары дзвюх краін размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы з іншымі сваімі замежнымі калегамі. Афіцыйнай інфармацыі пра парадак сустрэчы прэс-службы Крамля і Палаца Незалежнасці не публікавалі, але ўлічваючы правядзенне частковай мабілізацыі ў Расіі, магчыма, гаворка пойдзе аб бягучым ходзе спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Акрамя таго, беларускі бок уключыўся ў прамысловыя праекты, накіраваныя на імпартазамяшчэнне. Агульная сума інвестыцый расійскага боку складзе каля 1,5 мільярда долараў.
Таксама афіцыйны Мінск фарміруе праекты ў сферы лагістыкі, каб забяспечыць экспарт калійных удабрэнняў праз расійскія парты і іншыя важныя грузы.
Годам раней прэзідэнцкі борт лятаў у Сочы 24 верасня і вярнуўся ў беларускую сталіцу 26 верасня. Тады паездка насіла прыватны характар і афіцыйных паведамленняў аб сустрэчах ці перагаворах не было.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь