https://bel.sputnik.by/20220926/na-vypadak-prymyanennya-rasyay-yadzernay-zbro--zsha-sts-plan--blnken-1067217786.html
На выпадак прымянення Расіяй ядзернай зброі ў ЗША ёсць план – Блінкен
На выпадак прымянення Расіяй ядзернай зброі ў ЗША ёсць план – Блінкен
Sputnik Беларусь
Раней расійскі прэзідэнт заявіў, што для абароны краіны і яе народа будуць выкарыстаны ўсе сродкі, якія ёсць у распараджэнні. 26.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-26T10:24+0300
2022-09-26T10:24+0300
2022-09-26T10:24+0300
энтані блінкен
ядзерная зброя
бяспека
у свеце
зша
расія
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103115/13/1031151368_0:165:1140:806_1920x0_80_0_0_0b38730bcf615b610abad5f2f301dfc5.jpg
МІНСК, 26 вер – Sputnik. План дзеянняў у выпадку выкарыстання Масквой ядзернай зброі ва Украіне ёсць у Вашынгтона, пра гэта заявіў кіраўнік Дзярждэпа ЗША Энтані Блінкен."Так, ёсць", – адказаў ён на адпаведнае пытанне ў інтэрв’ю для CBS.Блінкен паведаміў, што наконт пагроз, што гучаць адносна прымянення ядзернай зброі, ЗША ўступілі ў прамы кантакт з Расіяй.Раней пра такія кантакты казаў саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.У верасні прэзідэнт Джо Байдэн прыгразіў Расіі наступствамі, калі яна прыменіць тактычную ядзерную або хімічную зброю на Украіне.Ядзерная дактрына РасііПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зацвердзіў сваім указам "Основы государственной политики Российской Федерации в области ядерного сдерживания" 2 чэрвеня 2020 года.Крытэрыі прымянення Расіяй ядзернай зброі ў параўнанні з зацверджанай у 2010 годзе ваеннай дактрынай не змяніліся: Крэмль можа прымяніць яе як адказ на нападзенне на краіну або яе саюзнікаў з выкарыстаннем ядзернай зброі або іншай зброі масавага паражэння або ў выпадку агрэсіі са звычайнай зброяй, калі " пад пагрозу пастаўлена само існаванне дзяржавы".Раней дакумент аб асновах палітыкі ў сферы ядзернага стрымлівання не публікаваўся.У ім пералічаны небяспекі, у дачыненні да якіх прымяняецца ядзернае стрымліванне. Гэта нарошчванне сапернікам паблізу меж Расіі і яе саюзнікаў груповак са сродкамі дастаўкі ядзернай зброі; разгортванне дзяржавамі, якія лічаць Расію сапернікам, сродкаў ПРА, ракет сярэдняй і меншай далёкасці, высокадакладнай няядзернай і гіпергукавой зброі, ударных беспілотнікаў і зброі накіраванай энергіі (баявых лазераў).Таксама палітыка стрымлівання накіравана супраць размяшчэння ПРА ў космасе, наяўнасці ў дзяржаў ядзернай зброі і сродкаў яе дастаўкі, бескантрольнага распаўсюджвання ядзернай зброі і размяшчэння яе і сродкаў дастаўкі на тэрыторыі няядзерных дзяржаў.Выкарыстанне ўсіх сродкаўНа мінулым тыдні расійскі прэзідэнт заявіў, што пры пагрозе тэрытарыяльнай цэласнасці для абароны Расіі і яе народа "мы, безумоўна, выкарыстоўваем усе сродкі, якія ёсць у нашым распараджэнні. Гэта не блеф".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
зша
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103115/13/1031151368_0:58:1140:913_1920x0_80_0_0_52d04ef1db4bfb834179174d218c99b8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
энтані блінкен, ядзерная зброя, бяспека, у свеце, зша, расія, палітыка
энтані блінкен, ядзерная зброя, бяспека, у свеце, зша, расія, палітыка
На выпадак прымянення Расіяй ядзернай зброі ў ЗША ёсць план – Блінкен
Раней расійскі прэзідэнт заявіў, што для абароны краіны і яе народа будуць выкарыстаны ўсе сродкі, якія ёсць у распараджэнні.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. План дзеянняў у выпадку выкарыстання Масквой ядзернай зброі ва Украіне ёсць у Вашынгтона, пра гэта заявіў кіраўнік Дзярждэпа ЗША Энтані Блінкен.
"Так, ёсць", – адказаў ён на адпаведнае пытанне ў інтэрв’ю для CBS.
Блінкен паведаміў, што наконт пагроз, што гучаць адносна прымянення ядзернай зброі, ЗША ўступілі ў прамы кантакт з Расіяй.
"Так, вельмі важна, каб Масква напрамую пачула ад нас і даведалася ад нас, што наступствы будуць жахлівыя", - заявіў кіраўнік амерыканскага Дзярждэпа.
Раней пра такія кантакты казаў саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.
У верасні прэзідэнт Джо Байдэн прыгразіў Расіі наступствамі, калі яна прыменіць тактычную ядзерную або хімічную зброю на Украіне.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зацвердзіў сваім указам "Основы государственной политики Российской Федерации в области ядерного сдерживания" 2 чэрвеня 2020 года.
Крытэрыі прымянення Расіяй ядзернай зброі ў параўнанні з зацверджанай у 2010 годзе ваеннай дактрынай не змяніліся: Крэмль можа прымяніць яе як адказ на нападзенне на краіну або яе саюзнікаў з выкарыстаннем ядзернай зброі або іншай зброі масавага паражэння або ў выпадку агрэсіі са звычайнай зброяй, калі " пад пагрозу пастаўлена само існаванне дзяржавы".
Раней дакумент аб асновах палітыкі ў сферы ядзернага стрымлівання не публікаваўся.
У ім пералічаны небяспекі, у дачыненні да якіх прымяняецца ядзернае стрымліванне. Гэта нарошчванне сапернікам паблізу меж Расіі і яе саюзнікаў груповак са сродкамі дастаўкі ядзернай зброі; разгортванне дзяржавамі, якія лічаць Расію сапернікам, сродкаў ПРА, ракет сярэдняй і меншай далёкасці, высокадакладнай няядзернай і гіпергукавой зброі, ударных беспілотнікаў і зброі накіраванай энергіі (баявых лазераў).
Таксама палітыка стрымлівання накіравана супраць размяшчэння ПРА ў космасе, наяўнасці ў дзяржаў ядзернай зброі і сродкаў яе дастаўкі, бескантрольнага распаўсюджвання ядзернай зброі і размяшчэння яе і сродкаў дастаўкі на тэрыторыі няядзерных дзяржаў.
Выкарыстанне ўсіх сродкаў
На мінулым тыдні расійскі прэзідэнт заявіў, што пры пагрозе тэрытарыяльнай цэласнасці для абароны Расіі і яе народа "мы, безумоўна, выкарыстоўваем усе сродкі, якія ёсць у нашым распараджэнні. Гэта не блеф".
"А тыя, хто спрабуе нас шантажыраваць ядзернай зброяй, павінны ведаць, што ружа вятроў можа разгарнуцца і ў іх бок", – звярнуў асаблівую ўвагу Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Бяспека мае на ўвазе
поўнае пазбаўленне ад ядзернай пагрозы – генеральны сакратар ААН