https://bel.sputnik.by/20220926/sabalenka-palepshyla-svae-paztsy--reytyngu-1067218641.html
Сабаленка палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу
Сабаленка палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу
Sputnik Беларусь
Беларуская тэнісістка ў мінулым годзе змагла падняцца на другі радок у рэйтынгу, у 2022-м яе дасягненні больш сціплыя. 26.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-26T10:39+0300
2022-09-26T10:39+0300
2022-09-26T10:39+0300
арына сабаленка
тэніс
спорт
у свеце
рэйтынг wta
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/12/1065883012_0:0:3005:1691_1920x0_80_0_0_df5706bc706112c6a568f14eac05543f.jpg
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Беларуска Арына Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA і займае зараз шостую пазіцыю, паведамляе Sputnik.Беларуска здолела падняцца з сёмай пазіцыі на шостую, набраўшы 3 470 пунктаў. Яшчэ адна спартсменка з рэспублікі Вікторыя Азаранка, наадварот, пагоршыла паказчыкі і апусцілася на адзін радок – 22-і, у яе 1 951 бал.Таксама ўпала ў рэйтынгу Аляксандра Сасновіч, якая страціла два месцы, зараз яна размяшчаецца на 31 пазіцыі (1 521).Першае месца сярод жанчын займае полька Іга Свёнтэк (10 180), туніска Онс Жабер размяшчаецца на другім радку рэйтынгу (5 090), замыкае тройку лідараў іспанка Паула Бадоса (3 934).Сусветны рэйтынг АТР у мужчын таксама зведаў змены ў панядзелак. Так, беларус Ілья Івашка з 61 месца ўзняўся на 59-е. У яго ў актыве 775 балаў. Ён у бягучым сезоне паказваў нядрэнныя вынікі і нават уваходзіў у топ-40 рэйтынгу АТР. Акрамя таго, Івашка абыгрываў больш тытулаваных сапернікаў.Ягор Герасімаў знаходзіцца далёка за межамі топ-100, але ён таксама здолеў палепшыць пазіцыі і са 181 месца падняцца на 179-е (297 балаў).Іспанец Карлас Алькарас лідзіруе ў рэйтынгу АТР, набраўшы 6 740 ачкоў, нарвежац Каспер Рууд адстае менш, чым на 1 000 балаў, у яго на рахунку 5 850 пунктаў. Яшчэ адзін іспанец Рафаэль Надаль займае трэцюю пазіцыю (5 810).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20220606/belaruskaya-tensnaya-federatsyya-padala-apelyatsyyu--spartyny-sud-1063343596.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/12/1065883012_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_bec09edaa17cefec5bee92aecc71260f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арына сабаленка, тэніс, спорт, у свеце, рэйтынг wta
арына сабаленка, тэніс, спорт, у свеце, рэйтынг wta
Сабаленка палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу
Беларуская тэнісістка ў мінулым годзе змагла падняцца на другі радок у рэйтынгу, у 2022-м яе дасягненні больш сціплыя.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Беларуска Арына Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA і займае зараз шостую пазіцыю, паведамляе Sputnik.
Беларуска здолела падняцца з сёмай пазіцыі на шостую, набраўшы 3 470 пунктаў. Яшчэ адна спартсменка з рэспублікі Вікторыя Азаранка, наадварот, пагоршыла паказчыкі і апусцілася на адзін радок – 22-і, у яе 1 951 бал.
Таксама ўпала ў рэйтынгу Аляксандра Сасновіч, якая страціла два месцы, зараз яна размяшчаецца на 31 пазіцыі (1 521).
Першае месца сярод жанчын займае полька Іга Свёнтэк (10 180), туніска Онс Жабер размяшчаецца на другім радку рэйтынгу (5 090), замыкае тройку лідараў іспанка Паула Бадоса (3 934).
Сусветны рэйтынг АТР у мужчын таксама зведаў змены ў панядзелак. Так, беларус Ілья Івашка з 61 месца ўзняўся на 59-е. У яго ў актыве 775 балаў. Ён у бягучым сезоне паказваў нядрэнныя вынікі і нават уваходзіў у топ-40 рэйтынгу АТР. Акрамя таго, Івашка абыгрываў больш тытулаваных сапернікаў.
Ягор Герасімаў знаходзіцца далёка за межамі топ-100, але ён таксама здолеў палепшыць пазіцыі і са 181 месца падняцца на 179-е (297 балаў).
Іспанец Карлас Алькарас лідзіруе ў рэйтынгу АТР, набраўшы 6 740 ачкоў, нарвежац Каспер Рууд адстае менш, чым на 1 000 балаў, у яго на рахунку 5 850 пунктаў. Яшчэ адзін іспанец Рафаэль Надаль займае трэцюю пазіцыю (5 810).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь