Асацыяцыя менеджэраў і "Коммерсантъ" прызналі Сіманьян бізнес-лідарам Расіі

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкГалоўны рэдактар ​​тэлеканала RT і МІА "Россия Сегодня" Маргарыта Сіманьян
Галоўны рэдактар ​​тэлеканала RT і МІА Россия Сегодня Маргарыта Сіманьян - Sputnik Беларусь, 1920, 27.09.2022
Падпісацца
У топ рэйтынгу ўвайшлі яшчэ чатыры кіраўнікі медыягрупы "Россия сегодня", уключаючы намесніка галоўнага рэдактара Сяргея Качаткова.
МАСКВА, 27 вер – Sputnik. Галоўны рэдактар ​​медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян стала бізнес-лідарам краіны па версіі Асацыяцыі менеджэраў і выдавецкага дома "Коммерсантъ". Рэйтынг апублікаваны ў аўторак на сайце www.kommersant.ru.
Асацыяцыя менеджэраў – адно з вядучых дзелавых аб’яднанняў Расіі, дзейнасць якога накіравана на прафесійнае развіццё супольнасці менеджэраў, пераход да сацыяльна адказных стандартаў вядзення бізнесу, інтэграцыю ў глабальную эканоміку. За больш як 20 гадоў працы Асацыяцыя зарэкамендавала сябе як незалежная экспертная пляцоўка для выпрацоўкі кансалідаванай пазіцыі бізнесу па найбольш вострых сацыяльных і прафесійных выкліках, якія стаяць перад кіраўніцтвам буйных расійскіх прадпрыемстваў, грамадствам і ўладай.
Таксама чатыры кіраўнікі медыягрупы "Россия сегодня" ўвайшлі ў рэйтынг "Топ-1000 российских менеджеров" Асацыяцыі менеджэраў і ВД "Коммерсантъ". У тройцы лідараў сярод калег у галіне – першы намеснік генеральнага дырэктара Галіна Кожына, дырэктар па эканоміцы і фінансах Кірыл Кісялёў і кіраўнік прэс-службы Ганна Старкава. Супрацоўнікі былі адзначаны ў намінацыях "Директор по корпоративному управлению", "Финансовый директор" і "Директор по общественным и корпоративным связям" адпаведна.
У рэйтынг таксама ўвайшоў першы намеснік галоўнага рэдактара Сяргей Качэткоў, адзначаны ў намінацыі "Высший руководитель".
Рэйтынг "Топ-1000 российских менеджеров" публікуецца штогод на працягу 23 гадоў і з’яўляецца інструментам аб’ектыўнай ацэнкі прафесійнай рэпутацыі вядучых расійскіх менеджэраў вышэйшага эшалона. Рэйтынг падводзіць вынікі працы за год і выяўляе найбольш прафесійных кіраўнікоў Расіі, лідараў у сваіх галінах і функцыянальных напрамках, на думку саміх прадстаўнікоў прафесійнай супольнасці.
Рэйтынг ацэньвае персаналіі, а не кампаніі. Мэтавая аўдыторыя праекта – першыя асобы кампаній і кіраўнікі функцыянальных падраздзяленняў. Падчас экспертнага галасавання найлепшыя топ-менеджэры ацэньваюць поспехі сваіх калег. Спісак тысячы менеджэраў, якія набралі самыя высокія балы, штогод публікуецца на старонках газеты "Коммерсантъ". Менеджэры, якія занялі ў рэйтынгу вядучыя месцы, становяцца намінантамі прэміі Асацыяцыі мэнэджараў "Топ-1000 российских менеджеров". 27 верасня Асацыяцыя менеджэраў правядзе форум "Будущее управленческих профессий. Топ-менеджер: взгляд 360", на якім будуць уручаны дыпломы лаўрэатам рэйтынгу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0