Адзіная ў Расіі міжнародная пляцоўка для маладых фотапрафесіяналаў, конкурс памяці ваеннага карэспандэнта медыягрупы "Россия сегодня" Андрэя Сценіна назваў... 28.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-28T10:58+0300
2022-09-28T10:58+0300
2022-09-28T11:07+0300
фота
фота
фотаздымкі
міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя андрэя сценіна
У 2022 годзе былі вызначаны ўладальнікі прызавых месцаў у кожнай з намінацый, а таксама "Особых отметок жюри". Галоўную ўзнагароду, Гран-пры, у гэтым годзе вырашана не ўручаць на думку экспертнага журы конкурсу.У намінацыі "Главные новости" першага месца ўдастоіліся эмацыянальны рэпартажны здымак "Сцяна шчытоў" фатографа з Гватэмалы Эстэбана Бібы і фотагісторыя індыйскага журналіста Чандана Ханны "Узрушэнне".У спартыўнай намінацыі лепшай адзіночнай работай стаў стоп-кадр "Чалавек, які змяніў усё" расіяніна Эдгара Брэшчанава. Сярод серый намінацыі перамагла фотагісторыя "Касталомы" таксама расіяніна Яўгена Канаплёва.Чароўная па прыгажосці этніка аб зборшчыцах перцу чылі фотажурналіста Абдулы Моміна з Бангладэш стала лепшай сярод адзіночных фота ў намінацыі "Моя планета". У серыях гэтай намінацыі перамагла дакументальная хроніка "Альпакерас" італьянца Алесандра Чынкве.У намінацыі "Партрэт. Герой нашага часу" першыя месцы аддадзены фотажурналістам з Бангладэш і Ірана – Мухамаду Амдаду Хасэйну і Шагхае Шаянкхі.Гэтыя і іншыя работы пераможцаў глядзіце ў фотастужцы Sputnik.Поўны спісак прызавых месцаў лаўрэатаў 2022 апублікаваны на рускай (http://stenincontest.ru) і англійскай (http://stenincontest.com) версіях сайта конкурсу.Прытрымліваючыся ўжо ўстоянай традыцыі, у рамках конкурсу былі заснаваны спецыяльныя прызы для яго ўдзельнікаў. У 2022 годзе прызамі адзначаны работы ва ўсіх чатырох намінацыях – "Главные новости", "Моя планета", "Спорт" і "Портрет. Герой нашего времени". Спецыяльныя прызы ўручылі шматгадовыя партнёры конкурсу – Агульнаарабскі інфармацыйны холдынг Аль-Маядзін ТБ і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК).Адзінкавая фатаграфія "Капліца ператвараецца ў кавідную палату" Дантэ Дыёсіна мал. з Філіпін і фотасерыя "Спартыўныя поспехі замест жахаў вайны" сірыйца Муніба Тайма адзначаны спецыяльным прызам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа "За гуманітарную фатаграфію" ў намінацыях "Главные новости" і "Спорт" адпаведнаСпецыяльнымі прызамі Аль-Маядзін ТБ адзначаны: у намінацыі "Моя планета" – адзіночнае фота "Плаванне ў льдах", знятае індыйскім фотажурналістам Раджэндрай Маханам Пандзі ў мястэчку Шрынагар індыйскага штата Джаму і Кашмір у перыяд зімовых халадоў. У намінацыі "Портрет. Герой нашего времени" спецыяльны прыз атрымала адзіночнае фота расіяніна Віталія Невара "Невядомы салдат".Аб конкурсеМіжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сцяніна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сабе мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў – таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.Генеральнымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу выступаюць: УДТРК (Усерасійская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія), анлайн-платформа "СМОТРИМ", агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал "Россия-Культура", тэлеканал "Москва 24".Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, тэлеканал і партал RT, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Telam, агенцтва навін ANA, Shanghai United Media Group (SUMG), інтэрнэт-партал газеты China Daily, інтэрнэт-партал The Paper, медыясетка Al Mayadeen, Фестываль этычнай фатаграфіі.У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць: Саюз журналістаў Расіі, інфармацыйны партал YOung JOurnalists, партал Russian Photo, партал Photo-study.ru, фоташкола "Академия фотографии", часопіс Fotoargenta, інтэрнэт-партал All About Photo, часопіс Artdoc, інтэрнэт-партал IPhoto Channel, інтэрнэт-партал For Photographers Only міжнародная пляцоўка-партнёр – фестываль PhotON.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Адзіная ў Расіі міжнародная пляцоўка для маладых фотапрафесіяналаў, конкурс памяці ваеннага карэспандэнта медыягрупы "Россия сегодня" Андрэя Сценіна назваў пераможцаў.
У 2022 годзе былі вызначаны ўладальнікі прызавых месцаў у кожнай з намінацый, а таксама "Особых отметок жюри". Галоўную ўзнагароду, Гран-пры, у гэтым годзе вырашана не ўручаць на думку экспертнага журы конкурсу.
У намінацыі "Главные новости" першага месца ўдастоіліся эмацыянальны рэпартажны здымак "Сцяна шчытоў" фатографа з Гватэмалы Эстэбана Бібы і фотагісторыя індыйскага журналіста Чандана Ханны "Узрушэнне".
У спартыўнай намінацыі лепшай адзіночнай работай стаў стоп-кадр "Чалавек, які змяніў усё" расіяніна Эдгара Брэшчанава. Сярод серый намінацыі перамагла фотагісторыя "Касталомы" таксама расіяніна Яўгена Канаплёва.
Чароўная па прыгажосці этніка аб зборшчыцах перцу чылі фотажурналіста Абдулы Моміна з Бангладэш стала лепшай сярод адзіночных фота ў намінацыі "Моя планета". У серыях гэтай намінацыі перамагла дакументальная хроніка "Альпакерас" італьянца Алесандра Чынкве.
У намінацыі "Партрэт. Герой нашага часу" першыя месцы аддадзены фотажурналістам з Бангладэш і Ірана – Мухамаду Амдаду Хасэйну і Шагхае Шаянкхі.
Гэтыя і іншыя работы пераможцаў глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Работа Эстэбана Біба, Гватэмала, "Сцяна шчытоў". Галоўныя навіны, Адзіночная фатаграфія, 1 месца.
У студзені 2021 года ўзброеныя гумовымі дубінкамі і шчытамі салдаты і паліцэйскія затрымалі некалькі соцень мігрантаў з Гандураса, якія падарожнічалі з караванам.
Работа Эстэбана Біба, Гватэмала, "Сцяна шчытоў". Галоўныя навіны, Адзіночная фатаграфія, 1 месца.
У студзені 2021 года ўзброеныя гумовымі дубінкамі і шчытамі салдаты і паліцэйскія затрымалі некалькі соцень мігрантаў з Гандураса, якія падарожнічалі з караванам.
У адзіночнай катэгорыі Партрэт. Герой нашага часу пераможцам стаў фотаздымак рэпарцёра з Бангладэш Мухамада Амдада Хасейна "Агні і надзея" аб запальванні лампад у храме Лакана Брахмачары ў Дакке, што сімвалізуе пачатак свята Карцік Браці.
У адзіночнай катэгорыі Партрэт. Герой нашага часу пераможцам стаў фотаздымак рэпарцёра з Бангладэш Мухамада Амдада Хасейна "Агні і надзея" аб запальванні лампад у храме Лакана Брахмачары ў Дакке, што сімвалізуе пачатак свята Карцік Браці.
Сярод гісторый гэтай намінацыі (Партрэт. Герой нашага часу) лепшай стала серыя жаночых партрэтаў "Таемныя мары" іранскай фотажурналісткі Шагхае Шаянкхі аб жыхарках вострава Джэзірэйе-Шыф на поўдні Ірана ў Персідскім заліве.
Сярод гісторый гэтай намінацыі (Партрэт. Герой нашага часу) лепшай стала серыя жаночых партрэтаў "Таемныя мары" іранскай фотажурналісткі Шагхае Шаянкхі аб жыхарках вострава Джэзірэйе-Шыф на поўдні Ірана ў Персідскім заліве.
Прытрымліваючыся ўжо ўстоянай традыцыі, у рамках конкурсу былі заснаваны спецыяльныя прызы для яго ўдзельнікаў. У 2022 годзе прызамі адзначаны работы ва ўсіх чатырох намінацыях – "Главные новости", "Моя планета", "Спорт" і "Портрет. Герой нашего времени". Спецыяльныя прызы ўручылі шматгадовыя партнёры конкурсу – Агульнаарабскі інфармацыйны холдынг Аль-Маядзін ТБ і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК).
Адзінкавая фатаграфія "Капліца ператвараецца ў кавідную палату" Дантэ Дыёсіна мал. з Філіпін і фотасерыя "Спартыўныя поспехі замест жахаў вайны" сірыйца Муніба Тайма адзначаны спецыяльным прызам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа "За гуманітарную фатаграфію" ў намінацыях "Главные новости" і "Спорт" адпаведна
Спецыяльнымі прызамі Аль-Маядзін ТБ адзначаны: у намінацыі "Моя планета" – адзіночнае фота "Плаванне ў льдах", знятае індыйскім фотажурналістам Раджэндрай Маханам Пандзі ў мястэчку Шрынагар індыйскага штата Джаму і Кашмір у перыяд зімовых халадоў. У намінацыі "Портрет. Герой нашего времени" спецыяльны прыз атрымала адзіночнае фота расіяніна Віталія Невара "Невядомы салдат".
Аб конкурсе
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сцяніна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сабе мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў – таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.
Генеральнымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу выступаюць: УДТРК (Усерасійская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія), анлайн-платформа "СМОТРИМ", агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал "Россия-Культура", тэлеканал "Москва 24".
Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, тэлеканал і партал RT, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Telam, агенцтва навін ANA, Shanghai United Media Group (SUMG), інтэрнэт-партал газеты China Daily, інтэрнэт-партал The Paper, медыясетка Al Mayadeen, Фестываль этычнай фатаграфіі.
У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць: Саюз журналістаў Расіі, інфармацыйны партал YOung JOurnalists, партал Russian Photo, партал Photo-study.ru, фоташкола "Академия фотографии", часопіс Fotoargenta, інтэрнэт-партал All About Photo, часопіс Artdoc, інтэрнэт-партал IPhoto Channel, інтэрнэт-партал For Photographers Only міжнародная пляцоўка-партнёр – фестываль PhotON.