Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Як Беларусь і Расія будуць супрацоўнічаць у прамысловасці і навуцы?

Падпісацца
Расійска-беларускі экспертна-медыйны форум "Промышленное и технологическое сотрудничество России и Беларуси. Наука. Космос. Образование" праходзіць у Маскве. Глядзіце прамую трансляцыю мерапрыемства.
Мэта правядзення форуму, які праходзіць у сераду ў прэс-цэнтры медыягрупы "Россия сегодня", - умацаванне супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Гэта датычыцца як развіцця навукі і прамысловасці, у тым ліку развіцця прамкааперацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, так і новых сфер бізнесу і тэхналогій.
Эксперты абмяркоўваюць магчымасці сумеснай працы і ў межах касмічных праграм.
Асаблівая ўвага ўдзелена развіццю навукова-тэхнічнай базы дзвюх краін і сумесным праектам у галіне вышэйшай тэхнічнай адукацыі.

Удзельнікі ў студыі:

дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый МЕЗЕНЦАЎ;
памочнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Андрэй ФУРСЕНКА;
генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па касмічнай дзейнасці "Роскосмос" Юрый БАРЫСАЎ;
прэзідэнт Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатовский институт" Міхаіл КАВАЛЬЧУК;
старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір ГУСАКОЎ;
міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй ІВАНЕЦ;
рэктар МДУ імя М.В. Ламаносава Віктар САДОЎНІЧЫ;
выканаўчы дырэктар па пілатуемых касмічных праграмах Дзяржаўнай карпарацыі "Роскосмос" Сяргей КРЫКАЛЕЎ;
намеснік камандзіра атрада касманаўтаў Дзяржаўнай карпарацыі "Роскосмос", касманаўт-выпрабавальнік Алег НАВІЦКІ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0