https://bel.sputnik.by/20220929/fnlyandyya-zakryvae-myazhu-dlya-rasyskkh-turysta-1067379979.html
Фінляндыя закрывае мяжу для расійскіх турыстаў
Фінляндыя закрывае мяжу для расійскіх турыстаў
Sputnik Беларусь
Шэраг краін, якія мяжуюць з Расіяй, у верасні прынялі рашэнне ўвесці абмежаванні на паездкі расійскіх грамадзян з мэтай турызму, спорту, бізнесу або культуры. 29.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-29T15:17+0300
2022-09-29T15:17+0300
2022-09-29T15:17+0300
фінляндыя
мяжа
турызм
расіяне
у свеце
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102678/97/1026789754_0:176:3019:1874_1920x0_80_0_0_c2cd96f256aff869733e4942797ce460.jpg
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Мяжа Фінляндыі будзе зачынена для расійскіх турыстаў у ноч на пятніцу, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста.Кіраўнік ведамства растлумачыў, што абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 30 верасня і прадоўжацца да асаблівага распараджэння.Пры гэтым будзе шэраг выключэнняў: грамадзяне Расіі змогуць наведваць Фінляндыю па сямейных абставінах, вучобе, рабоце або на лячэнне.Улады краіны мяркуюць, што ўезд расійскіх турыстаў у Фінляндыю ставіць пад пагрозу яе міжнародныя адносіны.Візавыя складанасціУ апошні час некаторыя еўрапейскія краіны заклікалі забараніць уезд усім грамадзянам Расіі ў краіны Шэнгенскага пагаднення.Тэма ўвядзення забароны на выдачу шэнгенскіх віз стала галоўнай на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза, якая прайшла ў Празе 31 жніўня. Яшчэ да пачатку пасяджэння кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што не ўсе краіны ЕС гатовы пайсці на гэты крок.Савет Еўрасаюза 9 верасня зацвердзіў раней прынятае рашэнне аб прыпыненні спрошчанага візавага рэжыму з РФ, яно ўступіла ў дзеянне 12 верасня. Пасля гэтай даты да расійскіх грамадзян павінны прымяняцца агульныя правілы выдачы віз. Так, іх кошт будзе 80 еўра, спатрэбяцца дадатковыя дакументы, вырасце і час разгляду запыту.Таксама Еўрапейская камісія рэкамендавала краінам ЕС не выдаваць грамадзянам Расіі шматразовыя візы з працяглым тэрмінам дзеяння, а аддаваць перавагу аднаразовым або з кароткім тэрмінам дзеяння.Савет кіраўнікоў МЗС ЕС дамовіўся, што краіны, якія мяжуюць з Расіяй, змогуць самі ўстанаўліваць забарону на ўезд расіянам па шэнгенскіх візах.Так, у верасні Латвія, Польшча, Эстонія і Літва дамовіліся ўвесці абмежаванні на паездкі грамадзян РФ, у якіх мэта наведвання Еўрапейскага саюза – турызм, спорт, бізнес або культура. Выключэнні зроблены толькі для вадзіцеляў фур, дыпламатаў і людзей, якія перасякаюць мяжу па гуманітарных прычынах.Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала такое рашэнне Еўрасаюза самаразбуральным.Намеснік кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Рабкоў заявіў, што на візавыя абмежаванні ЕС Масква можа адказаць асіметрычна, а практычныя меры будуць абавязкова прыняты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
фінляндыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102678/97/1026789754_143:0:2874:2048_1920x0_80_0_0_7a558f6536514f765c721961720e3c1e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фінляндыя, мяжа, турызм, расіяне, у свеце, палітыка, грамадства
фінляндыя, мяжа, турызм, расіяне, у свеце, палітыка, грамадства
Фінляндыя закрывае мяжу для расійскіх турыстаў
Шэраг краін, якія мяжуюць з Расіяй, у верасні прынялі рашэнне ўвесці абмежаванні на паездкі расійскіх грамадзян з мэтай турызму, спорту, бізнесу або культуры.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Мяжа Фінляндыі будзе зачынена для расійскіх турыстаў у ноч на пятніцу, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста.
"Урад прыняў прынцыповае рашэнне – мяжа будзе зачынена для расійскіх турыстаў у пятніцу", - сказаў Хаавіста.
Кіраўнік ведамства растлумачыў, што абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 30 верасня і прадоўжацца да асаблівага распараджэння.
Пры гэтым будзе шэраг выключэнняў: грамадзяне Расіі змогуць наведваць Фінляндыю па сямейных абставінах, вучобе, рабоце або на лячэнне.
Улады краіны мяркуюць, што ўезд расійскіх турыстаў у Фінляндыю ставіць пад пагрозу яе міжнародныя адносіны.
У апошні час некаторыя еўрапейскія краіны заклікалі забараніць уезд усім грамадзянам Расіі ў краіны Шэнгенскага пагаднення.
Тэма ўвядзення забароны на выдачу шэнгенскіх віз стала галоўнай на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза, якая прайшла ў Празе 31 жніўня. Яшчэ да пачатку пасяджэння кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што не ўсе краіны ЕС гатовы пайсці на гэты крок.
Савет Еўрасаюза 9 верасня зацвердзіў раней прынятае рашэнне аб прыпыненні спрошчанага візавага рэжыму з РФ, яно ўступіла ў дзеянне 12 верасня. Пасля гэтай даты да расійскіх грамадзян павінны прымяняцца агульныя правілы выдачы віз. Так, іх кошт будзе 80 еўра, спатрэбяцца дадатковыя дакументы, вырасце і час разгляду запыту.
Таксама Еўрапейская камісія рэкамендавала краінам ЕС не выдаваць грамадзянам Расіі шматразовыя візы з працяглым тэрмінам дзеяння, а аддаваць перавагу аднаразовым або з кароткім тэрмінам дзеяння.
Савет кіраўнікоў МЗС ЕС дамовіўся, што краіны, якія мяжуюць з Расіяй, змогуць самі ўстанаўліваць забарону на ўезд расіянам па шэнгенскіх візах.
Так, у верасні Латвія, Польшча, Эстонія і Літва дамовіліся ўвесці абмежаванні на паездкі грамадзян РФ, у якіх мэта наведвання Еўрапейскага саюза – турызм, спорт, бізнес або культура. Выключэнні зроблены толькі для вадзіцеляў фур, дыпламатаў і людзей, якія перасякаюць мяжу па гуманітарных прычынах.
Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала такое рашэнне Еўрасаюза самаразбуральным.
Намеснік кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Рабкоў заявіў, што на візавыя абмежаванні ЕС Масква можа адказаць асіметрычна, а практычныя меры будуць абавязкова прыняты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусы не атрымалі візы Канады для паездкі на пасяджэнне ICAO – Макей