https://bel.sputnik.by/20220929/pramy-dzel-zsha--kanflktse-na-baku-keva-zho-vdavochny--antona-1067357686.html
Прамы ўдзел ЗША ў канфлікце на баку Кіева ўжо відавочны – Антонаў
Прамы ўдзел ЗША ў канфлікце на баку Кіева ўжо відавочны – Антонаў
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Вашынгтоне заклікае амерыканскі бок спыніць усе пагрозы ў адрас Масквы. 29.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-29T10:25+0300
2022-09-29T10:25+0300
2022-09-29T10:25+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
анатоль антонаў
пасол
зша
украіна
расія
кіеў
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/14/1047931565_0:52:3072:1780_1920x0_80_0_0_b28e11a0fe6b188d807a40b0604af6b8.jpg
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Прамая ўцягнутасць улад ЗША ў канфлікт на баку Украіны на дадзены момант ужо відавочна, заявіў пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў у артыкуле, апублікаваным у часопісе National Interest.Расійскі дыпламат паведаміў, што ЗША адкрыта павялічваюць пастаўкі смяротнай зброі, забяспечваюць украінскі бок разведданымі. Па словах кіраўніка дыпмісіі, ЗША і Украіна разам займаюцца планаваннем аперацый супраць расійскіх вайскоўцаў.Пасол лічыць, што "Расію быццам выпрабоўваюць на трываласць" і хочуць праверыць, ці хопіць у расійскага боку цярпення не рэагаваць на адкрыта варожыя дзеянні і выпады.Аднак Антонаў спадзяецца, што Расія і ЗША ўсё ж "не падышлі да парога зрыву ў бездань ядзернага канфлікту", менавіта таму кіраўнік пасольства заклікае амерыканскія ўлады "спыніць пагрозы" у адрас Масквы.Ядзерныя пагрозы ЗШАРасійскі дыпламат таксама адзначыў, што амерыканскія афіцыйныя асобы нагнятаюць абстаноўку і запалохваюць уласную і сусветную грамадскасць "уяўнымі ядзернымі пагрозамі" з боку Расіі.Раней кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін папярэдзіў тых, хто "спрабуе шантажыраваць Расію ядзернай зброяй", што "ружа вятроў можа разгарнуцца і ў іх бок".Пры гэтым Антонаў падкрэсліў, што расійскі бок не ўносіў ніякіх змен ва ўмовы прымянення ядзернай зброі.Пастаўкі зброіЗША і саюзнікі па НАТА з лютага пастаўляюць Украіне зброю і амуніцыю. На ваенную дапамогу Кіеву выдзяляюцца дзесяткі мільярдаў долараў. У прыватнасці, з канца чэрвеня Пентагон пастаўляе Украіне рэактыўную сістэма залпавага агню (РСЗА) M142 HIMARS. УСУ ўжываюць РСЗА супраць расійскай арміі.У Маскве неаднаразова заяўлялі, што пастаўкі зброі Кіеву толькі зацягваюць канфлікт. Акрамя таго, у МЗС РФ указвалі на тое, што дадзенае ўзбраенне можа апынуцца ў руках экстрэмістаў і тэрарыстаў.Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў таксама заяўляў, што любыя грузы, якія ўтрымліваюць узбраенне для ўкраінскага войска, стануць законнай мэтай для расійскай арміі.Раней Масква накіравала ўсім краінам, у тым ліку ЗША, ноту з-за паставак узбраенняў Украіне. У знешнепалітычным ведамстве Расіі заяўлялі, што краіны НАТА "гуляюць з агнём".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
зша
украіна
расія
кіеў
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/14/1047931565_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_6a843d50c824198f2f3f71ad2ee16075.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, анатоль антонаў, пасол, зша, украіна, расія, кіеў, бяспека, палітыка, у свеце, вашынгтон, масква
спецаперацыя, данбас, анатоль антонаў, пасол, зша, украіна, расія, кіеў, бяспека, палітыка, у свеце, вашынгтон, масква
Прамы ўдзел ЗША ў канфлікце на баку Кіева ўжо відавочны – Антонаў
Кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Вашынгтоне заклікае амерыканскі бок спыніць усе пагрозы ў адрас Масквы.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Прамая ўцягнутасць улад ЗША ў канфлікт на баку Украіны на дадзены момант ужо відавочна, заявіў пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў у артыкуле, апублікаваным у часопісе National Interest.
Расійскі дыпламат паведаміў, што ЗША адкрыта павялічваюць пастаўкі смяротнай зброі, забяспечваюць украінскі бок разведданымі. Па словах кіраўніка дыпмісіі, ЗША і Украіна разам займаюцца планаваннем аперацый супраць расійскіх вайскоўцаў.
Пасол лічыць, што "Расію быццам выпрабоўваюць на трываласць" і хочуць праверыць, ці хопіць у расійскага боку цярпення не рэагаваць на адкрыта варожыя дзеянні і выпады.
"Па сутнасці, Вашынгтон падштурхоўвае сітуацыю да сутыкнення найбуйнейшых ядзерных дзяржаў, што нясе ў сабе непрадказальныя наступствы", - указаў расійскі дыпламат.
Аднак Антонаў спадзяецца, што Расія і ЗША ўсё ж "не падышлі да парога зрыву ў бездань ядзернага канфлікту", менавіта таму кіраўнік пасольства заклікае амерыканскія ўлады "спыніць пагрозы" у адрас Масквы.
Расійскі дыпламат таксама адзначыў, што амерыканскія афіцыйныя асобы нагнятаюць абстаноўку і запалохваюць уласную і сусветную грамадскасць "уяўнымі ядзернымі пагрозамі" з боку Расіі.
"Падобная рыторыка скажае сэнс сказанага расійскім кіраўніцтвам", - дадаў ён.
Раней кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін папярэдзіў тых, хто "спрабуе шантажыраваць Расію ядзернай зброяй", што "ружа вятроў можа разгарнуцца і ў іх бок".
Пры гэтым Антонаў падкрэсліў, што расійскі бок не ўносіў ніякіх змен ва ўмовы прымянення ядзернай зброі.
ЗША і саюзнікі па НАТА з лютага пастаўляюць Украіне зброю і амуніцыю. На ваенную дапамогу Кіеву выдзяляюцца дзесяткі мільярдаў долараў. У прыватнасці, з канца чэрвеня Пентагон пастаўляе Украіне рэактыўную сістэма залпавага агню (РСЗА) M142 HIMARS. УСУ ўжываюць РСЗА супраць расійскай арміі.
У Маскве неаднаразова заяўлялі, што пастаўкі зброі Кіеву толькі зацягваюць канфлікт. Акрамя таго, у МЗС РФ указвалі на тое, што дадзенае ўзбраенне можа апынуцца ў руках экстрэмістаў і тэрарыстаў.
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў таксама заяўляў, што любыя грузы, якія ўтрымліваюць узбраенне для ўкраінскага войска, стануць законнай мэтай для расійскай арміі.
Раней Масква накіравала ўсім краінам, у тым ліку ЗША, ноту з-за паставак узбраенняў Украіне. У знешнепалітычным ведамстве Расіі заяўлялі, што краіны НАТА "гуляюць з агнём".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Міхееў: ёсць тры варыянты развіцця падзей пасля ўключэння новых рэгіёнаў у склад РФ