https://bel.sputnik.by/20221001/sta-vyadomy-grafk-trokh-etapa-repetytsyynaga-testsravannya-1067429951.html
Стаў вядомы графік трох этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання
Стаў вядомы графік трох этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання
Sputnik Беларусь
Распрацоўшчыкі тэстаў адзначаюць, што змяненняў у арганізацыі выпрабавання і ўзроўні складанасці абітурыентам 2023 года чакаць не варта, нягледзячы на... 01.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-01T12:54+0300
2022-10-01T12:54+0300
2022-10-01T12:54+0300
рэпетыцыйнае тэсціраванне
абітурыенты
школьнікі
беларусь
грамадства
цэнтралізаваны экзамен
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063621664_0:171:3035:1878_1920x0_80_0_0_7eb09a877c5d1986817dd24a3f235460.jpg
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Стаў вядомы графік рэпетыцыйнага тэсціравання, якое пройдзе ў 2022/23 гадах, такая інфармацыя з’явілася на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.Першы – самы працяглы – этап традыцыйна стартуе ў кастрычніку і будзе праходзіць да канца снежня, аж да пачатку зімовых канікул.Другі этап РТ пройдзе ў студзені-лютым 2023 года, трэці назначаны на сакавік-красавік. Паводле слоў Міксюка, цяперашняе рэпетыцыйнае тэсціраванне ніяк не будзе адрознівацца ад папярэдняга, нягледзячы на тое, што ў гэтым навучальным годзе ў выпускных класах уведзены цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ).Нагадаем, ЦЭ трэба будзе здаваць па рускай ці беларускай мове (на выбар) і матэматыцы. Вынікі экзамену будуць актуальныя для ўступнай кампаніі ў ВНУ, здаваць асобнае ЦТ па гэтых прадметах не трэба.Дзе прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне і колькі трэба плаціць?Спісак навучальных устаноў, дзе можна здаць РТ, размешчаны на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Усяго такіх пунктаў пакуль 12: у Мінску – 4, у Мінскай вобласці – 8. Магчыма, праз час іх будзе больш.Прайсці тэсціраванне можна па 15 прадметах: рускай мове, беларускай мове, фізіцы, матэматыцы, біялогіі, хіміі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўству, геаграфіі, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай і кітайскай мовах. Праходжанне аднаго прадмета каштуе 8 руб 20 кап. Аплаціць можна праз АРІП, інфакіёскі, банкаматы, а таксама ў аддзяленнях банкаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063621664_152:0:2883:2048_1920x0_80_0_0_4c14f28f47b2167fe531ec5b12068b13.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэпетыцыйнае тэсціраванне, абітурыенты, школьнікі, беларусь, грамадства, цэнтралізаваны экзамен
рэпетыцыйнае тэсціраванне, абітурыенты, школьнікі, беларусь, грамадства, цэнтралізаваны экзамен
Стаў вядомы графік трох этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання
Распрацоўшчыкі тэстаў адзначаюць, што змяненняў у арганізацыі выпрабавання і ўзроўні складанасці абітурыентам 2023 года чакаць не варта, нягледзячы на ўвядзенне ў выпускным класе цэнтралізаванага экзамену.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Стаў вядомы графік рэпетыцыйнага тэсціравання, якое пройдзе ў 2022/23 гадах, такая інфармацыя з’явілася на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Першы – самы працяглы – этап традыцыйна стартуе ў кастрычніку і будзе праходзіць да канца снежня, аж да пачатку зімовых канікул.
"Як заўсёды стартуе ў кастрычніку па меры гатоўнасці пунктаў. Хтосьці можа пачаць 1 кастрычніка, або з 3 кастрычніка, і гэтак далей", – распавёў Sputnik дырэктар РІКВ Юрый Міксюк.
Другі этап РТ пройдзе ў студзені-лютым 2023 года, трэці назначаны на сакавік-красавік. Паводле слоў Міксюка, цяперашняе рэпетыцыйнае тэсціраванне ніяк не будзе адрознівацца ад папярэдняга, нягледзячы на тое, што ў гэтым навучальным годзе ў выпускных класах уведзены цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ).
Нагадаем, ЦЭ трэба будзе здаваць па рускай ці беларускай мове (на выбар) і матэматыцы. Вынікі экзамену будуць актуальныя для ўступнай кампаніі ў ВНУ, здаваць асобнае ЦТ па гэтых прадметах не трэба.
Дзе прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне і колькі трэба плаціць?
Спісак навучальных устаноў, дзе можна здаць РТ, размешчаны на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Усяго такіх пунктаў пакуль 12: у Мінску – 4, у Мінскай вобласці – 8. Магчыма, праз час іх будзе больш.
Прайсці тэсціраванне можна па 15 прадметах: рускай мове, беларускай мове, фізіцы, матэматыцы, біялогіі, хіміі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўству, геаграфіі, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай і кітайскай мовах. Праходжанне аднаго прадмета каштуе 8 руб 20 кап. Аплаціць можна праз АРІП, інфакіёскі, банкаматы, а таксама ў аддзяленнях банкаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь