Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасці

© Photo : Министерство промышленности / Виталий ПивоварчикМіністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік
Міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік - Sputnik Беларусь, 1920, 03.10.2022
Падпісацца
Папярэдні кіраўнік ведамства пайшоў на павышэнне, стаў віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе і курыруе вытворчую сферу ў эканоміцы.
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў у панядзелак новага міністра прамысловасці, перадае блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".
"Новым міністрам прамысловасці стаў Аляксандр Рагожнік. Экс-кіраўнік Мінскага маторнага завода", - гаворыцца ў паведамленні.
Папярэднік Рагожніка на міністэрскай пасадзе Пётр Пархомчык раней пайшоў на павышэнне ў Савет міністраў, дзе атрымаў партфель віцэ-прэм’ера.

Што вядома пра Аляксандра Рагожніка?

Новы міністр прамысловасці нарадзіўся ў Гомелі ў 1976 годзе. За плячамі ў яго вучоба ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Пасля заканчэння ВНУ Рагожнік служыў у органах унутраных спраў.
Кар’еру будучы міністр пачаў у 1999 годзе, атрымаўшы пасаду інспектара аддзела "Гомель-Пасажырскі" мытнага пункта Гомельскай мытні.
Праз год стаў галоўным спецыялістам аддзела рэгіянальнага развіцця адміністрацыі свабоднай зоны "Гомель-Ратон". Наступныя два гады працаваў у аддзеле маркетынгу аднаго з прадпрыемстваў.
Наступнай прыступкай у прафесійнай кар’еры стала работа ў Мінэнерга. З 2003 па 2006 год Аляксандр Рагожнік узначальваў прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства, а потым перайшоў на працу ў іншае.
Пасля чаго зноў прыйшоў працаваць у Мінэнерга на пасаду намесніка начальніка эканамічнага ўпраўлення, а потым і на пасаду начальніка.
З 2008 па 2010 год узначальваў упраўленне эканомікі адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. Потым год кіраваў прадпрыемствам "КБТЭМ-ІТЦ". З 2011 па 2018 год кіраваў ААТ "Оптаэлектронныя сістэмы".
З 2018 года і да гэтага часу быў гендырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Беларусі новы міністр лясной гаспадаркі
Кадравы дзень: новыя назначэнні ў міністэрствах і кіраўніцтве раёнаў
Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера
Стужка навiн
0