https://bel.sputnik.by/20221003/sabalenka-zno-uvayshla--top-5-susvetnaga-reytyngu-1067496711.html
Сабаленка зноў увайшла ў топ-5 сусветнага рэйтынгу
Сабаленка зноў увайшла ў топ-5 сусветнага рэйтынгу
Sputnik Беларусь
Лепшая беларуская тэнісістка ўжо амаль месяц адпачывае ад буйных турніраў, гуляючы па пляжах і наведваючы лакшэры-рэстараны ў Маямі. 03.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-03T10:51+0300
2022-10-03T10:51+0300
2022-10-03T10:51+0300
тэніс
спорт
рэйтынг wta
у свеце
арына сабаленка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/06/1066530828_0:13:3073:1741_1920x0_80_0_0_31463b368095430b1f765c9ae1d9d313.jpg
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Беларуска Арына Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA на пятае месца, абноўлены спісак апублікаваны на сайце арганізацыі ў панядзелак.Арына мае ў сваім заліку 3 470 ачкоў. Нагадаем, тэнісістка з Беларусі ўжо каля месяца не выходзіла на корт. Апошнім на дадзены момант турнірам для яе стаў US Open. Там яна дайшла да паўфіналу, дзе саступіла будучай чэмпіёнцы польцы Ізе Свёнтэк.Сабаленка заяўлена на турнір у Сан-Дыега, які пройдзе з 10 па 16 кастрычніка. Згуляе яна на ім ці не – пакуль пытанне. Таксама беларуска можа прыняць удзел у выніковым чэмпіянаце WTA у амерыканскім Форт-Уэрце ў канцы кастрычніка - пачатку лістапада і ў выставачным турніры ў Дубаі ў снежні.Іншыя беларускі ў рэйтынгуВікторыя Азаранка ўзнялася на адну пазіцыю і з 1 897 баламі знаходзіцца на 24-м радку заліку.Аляксандра Сасновіч, як і тыдзень таму, засталася на 31-м месцы.Абедзве спартсменкі заяўлены на турнір у Астраве, 3-4 кастрычніка яны правядуць стартавыя матчы 1/16 фіналу. Саперніцай Азаранкі будзе расіянка Кацярына Аляксандрава, а супраць Сасновіч згуляе латвійка Алена Астапенка.Хто яшчэ ўваходзіць у топ-5?На дадзены момант рэйтынг WTA з вялікім адрывам працягвае ўзначальваць полька Іга Свёнтэк – у яе 10 181 бал у актыве. На другім месцы – туніска Онс Жабер, трэцяя – эстонка Анет Кантавейт, чацвёртая – іспанка Паула Бадоса.Мужчынскі тэнісны рэйтынгУ АТР першае месца працягнуў займаць трыумфатар US Open 19-гадовы іспанец Карлас Алькарас. На другім месцы – яго суайчыннік, 22-кратны чэмпіён турніраў "Вялікага шлема" Рафаэль Надаль, на трэцім – нарвежац Каспер Рууд. Чацвёрты радок займае расіянін Данііл Мядзведзеў, а на пятым радку рэйтынгу – прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў.Беларусы Ілля Івашка і Ягор Герасімаў знаходзяцца на 70-м і 212-м месцах адпаведна.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/06/1066530828_160:0:2891:2048_1920x0_80_0_0_e68e5301e5097a89656ebc5e0336371f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэніс, спорт, рэйтынг wta, у свеце, арына сабаленка
тэніс, спорт, рэйтынг wta, у свеце, арына сабаленка
Сабаленка зноў увайшла ў топ-5 сусветнага рэйтынгу
Лепшая беларуская тэнісістка ўжо амаль месяц адпачывае ад буйных турніраў, гуляючы па пляжах і наведваючы лакшэры-рэстараны ў Маямі.
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Беларуска Арына Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA на пятае месца, абноўлены спісак апублікаваны на сайце арганізацыі ў панядзелак.
Арына мае ў сваім заліку 3 470 ачкоў. Нагадаем, тэнісістка з Беларусі ўжо каля месяца не выходзіла на корт. Апошнім на дадзены момант турнірам для яе стаў US Open. Там яна дайшла да паўфіналу, дзе саступіла будучай чэмпіёнцы польцы Ізе Свёнтэк.
Сабаленка заяўлена на турнір у Сан-Дыега, які пройдзе з 10 па 16 кастрычніка. Згуляе яна на ім ці не – пакуль пытанне. Таксама беларуска можа прыняць удзел у выніковым чэмпіянаце WTA у амерыканскім Форт-Уэрце ў канцы кастрычніка - пачатку лістапада і ў выставачным турніры ў Дубаі ў снежні.
Іншыя беларускі ў рэйтынгу
Вікторыя Азаранка ўзнялася на адну пазіцыю і з 1 897 баламі знаходзіцца на 24-м радку заліку.
Аляксандра Сасновіч, як і тыдзень таму, засталася на 31-м месцы.
Абедзве спартсменкі заяўлены на турнір у Астраве, 3-4 кастрычніка яны правядуць стартавыя матчы 1/16 фіналу. Саперніцай Азаранкі будзе расіянка Кацярына Аляксандрава, а супраць Сасновіч згуляе латвійка Алена Астапенка.
Хто яшчэ ўваходзіць у топ-5?
На дадзены момант рэйтынг WTA з вялікім адрывам працягвае ўзначальваць полька Іга Свёнтэк – у яе 10 181 бал у актыве. На другім месцы – туніска Онс Жабер, трэцяя – эстонка Анет Кантавейт, чацвёртая – іспанка Паула Бадоса.
Мужчынскі тэнісны рэйтынг
У АТР першае месца працягнуў займаць трыумфатар US Open 19-гадовы іспанец Карлас Алькарас. На другім месцы – яго суайчыннік, 22-кратны чэмпіён турніраў "Вялікага шлема" Рафаэль Надаль, на трэцім – нарвежац Каспер Рууд. Чацвёрты радок займае расіянін Данііл Мядзведзеў, а на пятым радку рэйтынгу – прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў.
Беларусы Ілля Івашка і Ягор Герасімаў знаходзяцца на 70-м і 212-м месцах адпаведна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь