Расія нарасціць намаганні ў СВА ва Украіне – Лукашэнка
12:15 04.10.2022 (абноўлена: 12:49 04.10.2022)
© Sputnik / Виктор Антонюк
/ Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што чакаць зніжэння напружанасці не трэба, таму рэспубліка павінна вызначыць меры па рэагаванні на любыя пагрозы.
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Расія нарасціць намаганні ў СВА, а Захад будзе працягваць пастаўляць зброю Украіне – таму не варта чакаць зніжэння напружанасці. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час нарады з сілавым блокам у Мінабароны.
Ён адзначыў, што цяпер усе павінны ўважліва сачыць за сапернікам і становішчам спраў вакол дзяржмяжы – галоўнае, нічога не ўпусціць.
"Мы павінны ведаць пра ўсе іх рухі цела каля дзяржаўнай мяжы Беларусі. Гэта тычыцца і пагранічных войск, і Мінабароны, і іншых спецслужбаў Беларусі. Як мне дакладваюць, усё пад кантролем. Ну, дзякуй богу", - прыводзіць словы беларускага лідара БелТА.
Удзел у СВА
Беларусь бярэ ўдзел у расійскай спецаперацыі ва Украіне, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Што датычыцца нашага ўдзелу ў спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, мы ўдзельнічаем там. Мы гэтага не хаваем. Але мы нікога не забіваем. Мы нікуды не пасылаем сваіх ваенных. Мы не парушаем свае абавязацельствы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
І растлумачыў сваю думку. Паводле яго слоў, удзел у тым, каб не дапусціць распаўсюджвання гэтага канфлікту на тэрыторыю Беларусі, а таксама нанясення ўдару па Беларусі пад прыкрыццём спецаперацыі з боку Польшчы, Літвы і Латвіі.
Вакол ворагі
Прэзідэнт адзначыў, што ЗША марыць аслабіць пазіцыю Расіі, каб дабрацца да галоўнага канкурэнта – Кітая. Таму гэтак цынічна гучаць заявы Штатаў.
"Адначасова ўзмацніць залежнасць Еўрапейскага саюза ад Злучаных Штатаў. Калі, убачыце, не пойдуць насустрач ЗША, Еўрасаюз Амерыка разбурыць", - лічыць Лукашэнка.
Захад у цэлым "мае свае разлікі" з Беларуссю і перашкаджае праводзіць рэспубліцы сваю палітыку, думае беларускі лідар. Таму ў Еўропе стаіць 35-тысячная групоўка войск НАТА, якія ў большасці сваёй – каля 25 тысяч – побач з Беларуссю.
Менавіта таму каля меж узмоцнена працуе разведка, праходзяць вучэнні зусім побач з рэспублікай.
"Адначасова пад выглядам падтрымкі Кіева шэраг еўрапейскіх краін рэалізуе свае планы па пераўзбраенні на сучасныя ўзоры ўзбраення і тэхнікі, узмацненне сваіх войск", - заявіў прэзідэнт.
Асабліва актыўная Польшча: на поўдні каля Беларусі фарміруецца новая механізаваная дывізія, на поўначы і ўсходзе – брыгады тэраабароны. Суседняя краіна актыўна закупляе ўзбраенне.
"Пашыраецца геаграфія закупак узбраенняў: да традыцыйных ЗША і Германіі дадалася Паўднёвая Карэя. Замест падтрымкі свайго насельніцтва ў складаным сацыяльна-эканамічным становішчы ўрад Польшчы плануе павялічыць свой ваенны бюджэт", - заявіў Лукашэнка.
Літва таксама не адстае, але паколькі сродкаў няма, просяць усё ў НАТА: размяшчаюць войскі альянсу на пастаяннай аснове паблізу ад беларускай мяжы – усяго ў 20 кіламетрах. І нават жадаюць набыць сістэму рэактыўнага залпавага агню HIMARS.
"Навошта яны ім, ваенным людзям, думаю, тлумачыць не трэба", - падкрэсліў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
"Не паспееш абдумацца, як ужо прыляціць": баявыя пускі "Искандеров" – відэа
Пуцін прапанаваў Кіеву неадкладна спыніць агонь і пачаць перагаворы
Лукашэнка: міру на Украіне можна дасягнуць за некалькі дзён
Знішчальнікі РФ збілі два ўкраінскія ваенныя самалёты