Расія дапамагае беларусам з абмежаванымі магчымасцямі

© Sputnik / Виктор ТолочкоУпершыню ў беларускую сталіцу прыбылі ўдзельнікі міжнароднага гуманітарнага праекта "Миссия Добро"
Упершыню ў беларускую сталіцу прыбылі ўдзельнікі міжнароднага гуманітарнага праекта Миссия Добро - Sputnik Беларусь, 1920, 06.10.2022
Падпісацца
Упершыню ў беларускую сталіцу прыбылі ўдзельнікі міжнароднага гуманітарнага праекта "Миссия Добро".
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Праект "Миссия Добро" праходзіць пры падтрымцы Рускага Дома ў Беларусі, Асацыяцыі валанцёрскіх цэнтраў і Рускай гуманітарнай місіі. Падрабязнасці ўдзельнікі расказалі на сустрэчы ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУпершыню ў беларускую сталіцу прыбылі ўдзельнікі міжнароднага гуманітарнага праекта "Миссия Добро"
Впервые в белорусскую столицу прибыли участники международного гуманитарного проекта Миссия Добро - Sputnik Беларусь, 1920, 06.10.2022
Упершыню ў беларускую сталіцу прыбылі ўдзельнікі міжнароднага гуманітарнага праекта "Миссия Добро"
Прадстаўнік Рускага Дома Андранік Аўсепян расказаў, што праект дастаткова малады. Ён быў запушчаны ў 2021 годзе. Мэта праграмы – гэта забеспячэнне ўдзелу расійскіх валанцёраў у сацыяльна значных праектах за мяжой.
"Хоць праект малады, але ўжо арганізатары змаглі рэалізаваць яго ў розных краінах. У мінулым годзе валанцёры аказвалі дапамогу ў Казахстане і Узбекістане. У гэтым годзе (акрамя Рэспублікі Беларусь) "Миссия Добро" будзе ў Малдове, Казахстане, Азербайджане, Арменіі і Кіргізіі", - сказаў Аўсепян.
Куратар групы валанцёраў Ганна Прасверніна расказала, што ў Беларусі праект рэалізуецца ўпершыню, а таму місія асаблівая.
"Для нас гэты вопыт таксама новы. Каманда фарміравалася з лепшых спецыялістаў нашай краіны, быў аб’яўлены конкурс. Мы праходзілі выпрабаванні, па выніках адбору ў каманду ўключылі толькі выбраных", - падзялілася Прасверніна.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУпершыню ў беларускую сталіцу прыбылі ўдзельнікі міжнароднага гуманітарнага праекта "Миссия Добро"
Впервые в белорусскую столицу прибыли участники международного гуманитарного проекта Миссия Добро - Sputnik Беларусь, 1920, 06.10.2022
Ганна – педагог-псіхолаг, працуе ў сферы адукацыі. У Расіі яна больш вядомая як "Песочная фея". Для раскрыцця творчых здольнасцей у дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі яна выкарыстоўвае спецыяльныя сталы з падсветкай. Карціны на такім незвычайным мальберце малююць з дапамогай пяску прама рукамі.
"Мы пабывалі ўжо нашай дружнай камандай на такіх пляцоўках, як Нацыянальная бібліятэка Беларусі, бібліятэка імя Янкі Купалы. Правялі майстар-класы работы на светлавых планшэтах. Дзеці і дарослыя былі проста ў захапленні", - сказала Ганна.
Спецыялісты падзяліліся з бібліятэкарамі сваімі методыкамі як камунікаваць з невідушчымі людзьмі.

Інваліднасць не прыгавор

Валанцёр Пётр Галушкін інвалід па зроку. Але на сваім прыкладзе ён паказаў, што такая сур’ёзная хвароба не перашкаджае жыць і развівацца. Малады чалавек – кандыдат псіхалагічных і юрыдычных навук, выкладчык МПДУ. Свае методыкі ён прапусціў літаральна праз сябе. Некаторыя з іх унікальныя.

"Гэта значыць, дзякуючы пэўным праграмным комплексам людзі могуць, не выходзячы з дому, атрымліваць аўдыёкніжкі на свой планшэт, на свой тэлефон, на паўсядзённыя прылады, якімі яны карыстаюцца. Таксама я звярнуў увагу, што, калі ў нас ужо ў Цэнтральнай Расіі большасць супрацоўнікаў бюджэтнай сферы, сацыяльнай сферы ведаюць аб тым, як невідушчыя людзі карыстаюцца тэлефонам, камп’ютарам з дапамогай праграмы экраннага доступу, то ў Мінску гэтая інфармацыя не так шырока распаўсюджана", - сказаў Галушкін.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУпершыню ў беларускую сталіцу прыбылі ўдзельнікі міжнароднага гуманітарнага праекта "Миссия Добро"
Впервые в белорусскую столицу прибыли участники международного гуманитарного проекта Миссия Добро - Sputnik Беларусь, 1920, 06.10.2022
Спецыялісты бібліятэкі імя Янкі Купалы Наталля Камароўская і Вольга Гудзь новыя методыкі прынялі на ўзбраенне. У планах, як адзначыў прадстаўнік Рускага Дома, Андранік Аўсепян, рухацца далей, развіваць праект у Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0