Кіеў узарваў амаль усе масты і замініраваў дарогі на мяжы з Беларуссю
09:28 10.10.2022 (абноўлена: 09:38 10.10.2022)
© Sputnik / Виктор ТолочкоПагранічны патруль на беларуска-ўкраінскай мяжы
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Украіна ўвесь час ажыццяўляе правакацыі на беларускай мяжы.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Украінскі бок узарваў практычна ўсе пагранічныя масты і замініраваў дарогі на мяжы з Беларуссю, аб гэтым заявіў старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо ў эфіры тэлеканала СТБ.
"На сённяшні дзень практычна ўсе пагранічныя масты ўзарваны, і аўтамабільныя, і чыгуначныя, прыгранічныя дарогі поўнасцю замініраваны. Аж да таго, што ставяць супрацьтанкавыя міны ў тры рады на дарогах", - адзначыў генерал-лейтэнант.
Па словах Лапо, на мяжу з украінскага боку выходзяць не пагранічнікі, а тэрытарыяльная абарона, якія цэліцца ў беларускіх пагранічнікаў, часам страляюць у паветра. Таксама вядзецца пастаянная паветраная разведка.
Правакацыі з боку Украіны
На мінулым тыдні падчас нарады з сілавым блокам беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Украіна пастаянна ажыццяўляе правакацыі на беларускай мяжы. Так, паводле яго слоў, да мяжы з Беларуссю ўкраінскі бок сцягнуў групоўку да 15 тысяч вайскоўцаў. Таксама праводзіцца інжынернае абсталяванне блокпастоў і агнявых пазіцый, пастаўлены загароды на дарогах.
Паводле звестак Лукашэнкі, Кіеў вядзе разведку беларускіх тэрыторый, войск і аб’ектаў, выкарыстоўваючы для гэтага аптычныя, радыёэлектронныя, радыётэхнічныя сродкі. Часам украінскія беспілотнікі нават парушаюць дзяржаўную мяжу.
"І ў той жа час перажываюць і парацца наконт таго, "ах, як бы Беларусь не ўступіла ў вайну". І пастаянна правакацыі на мяжы", – заявіў Лукашэнка.
У жніўні кіраўнік дзяржавы казаў, што Украіну з тэрыторыі Беларусі бамбіць не плануюць. Тады ён запэўніў, што не жадае, каб беларусы ваявалі.
У ліпені прэзідэнт заяўляў, што ўкраінскае войска спрабавала нанесці ўдар па ваенных аб’ектах Беларусі.
"Але комплексамі "Панцыр" удалося перахапіць усе ракеты, пушчаныя ўзброенымі сіламі Украіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лаўроў выказаўся аб заяве Зяленскага аб прэвентыўным удары па РФ
Пуцін і Эрдаган абмеркавалі сітуацыю ва Украіне
ЕС гатоў да дыпламатычнага вырашэння канфлікту ва Украіне – Барэль
Ракета з "Искандера" знішчыла ангар з "Байрактарамі" пад Мікалаевам
Без затрымак: Беларусь і ААН абмеркавалі тэму бежанцаў з Украіны