https://bel.sputnik.by/20221012/lukashenka-adobry-adrazu-nekalk-mzhnarodnykh-dagavora-1067859610.html
Лукашэнка адобрыў адразу некалькі міжнародных дагавораў
Лукашэнка адобрыў адразу некалькі міжнародных дагавораў
Sputnik Беларусь
Адзін праект пагаднення датычыцца супрацоўніцтва Беларусі з Таджыкістанам, астатнія – узаемадзеяння краін СНД. 12.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-12T09:20+0300
2022-10-12T09:20+0300
2022-10-12T09:20+0300
аляксандр лукашэнка
снд
дагавор
таджыкістан
беларусь
у свеце
гандаль
карупцыя
эканоміка
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1e/1066274649_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_c2bfddbdfd059999249deebac0e96b07.png
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў указамі тры міжнародныя дагаворы, адпаведныя дакументы апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Так, указам №359 ад 10 кастрычніка прэзідэнт адобрыў праект пагаднення паміж беларускім і таджыкскім урадамі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю.Гэты дакумент стане асновай для далейшых перагавораў, праводзіць якія ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.ДМК таксама зможа пры неабходнасці ўносіць у праект пагаднення змяненні, якія "не маюць прынцыповага характару", і падпісаць яго.Нагадаем, зараз беларускі прэзідэнт знаходзіцца з двухдзённым візітам у сталіцы Таджыкістана. У першы дзень Лукашэнка правёў перагаворы з прэзідэнтам рэспублікі Эмамалі Рахмонам. Паралельна з візітам Лукашэнкі ў Душанбэ праходзіць таджыкска-беларускі бізнес-форум. На ім сваю прадукцыю прадставілі 73 айчынныя прадпрыемствы.Яшчэ адным указам – №360 ад 10 кастрычніка – які таксама сёння афіцыйна апублікаваны, беларускі лідар адобрыў праект пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД у процідзеянні карупцыі.А ўказам №361 таксама ад 10 кастрычніка Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб утварэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.Якія ведамствы ўпаўнаважаны праводзіць па гэтых міжнародных дагаворах далейшыя перагаворы і падпісваць іх, ва ўказах не ўдакладняецца.Усе гэтыя дакументы набываюць моц з дня іх падпісання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
таджыкістан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1e/1066274649_89:0:1109:765_1920x0_80_0_0_c509eed01527c58e4940d6c51f28f960.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, снд, дагавор, таджыкістан, беларусь, у свеце, гандаль, карупцыя, эканоміка, палітыка
аляксандр лукашэнка, снд, дагавор, таджыкістан, беларусь, у свеце, гандаль, карупцыя, эканоміка, палітыка
Лукашэнка адобрыў адразу некалькі міжнародных дагавораў
Адзін праект пагаднення датычыцца супрацоўніцтва Беларусі з Таджыкістанам, астатнія – узаемадзеяння краін СНД.
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў указамі тры міжнародныя дагаворы, адпаведныя дакументы апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, указам №359 ад 10 кастрычніка прэзідэнт адобрыў праект пагаднення паміж беларускім і таджыкскім урадамі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю.
Гэты дакумент стане асновай для далейшых перагавораў, праводзіць якія ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.
ДМК таксама зможа пры неабходнасці ўносіць у праект пагаднення змяненні, якія "не маюць прынцыповага характару", і падпісаць яго.
Нагадаем, зараз беларускі прэзідэнт знаходзіцца з двухдзённым візітам у сталіцы Таджыкістана. У першы дзень Лукашэнка правёў перагаворы з прэзідэнтам рэспублікі Эмамалі Рахмонам. Паралельна з візітам Лукашэнкі ў Душанбэ праходзіць таджыкска-беларускі бізнес-форум. На ім сваю прадукцыю прадставілі 73 айчынныя прадпрыемствы.
Яшчэ адным указам – №360 ад 10 кастрычніка – які таксама сёння афіцыйна апублікаваны, беларускі лідар адобрыў праект пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД у процідзеянні карупцыі.
А ўказам №361 таксама ад 10 кастрычніка Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб утварэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Якія ведамствы ўпаўнаважаны праводзіць па гэтых міжнародных дагаворах далейшыя перагаворы і падпісваць іх, ва ўказах не ўдакладняецца.
Усе гэтыя дакументы набываюць моц з дня іх падпісання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь