Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ААН прыняла рэзалюцыю, якая не прызнае рэферэндумы ў ЛНР, ДНР і дзвюх абласцях

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкФлаг каля Штаб-кватэры ААН
Флаг каля Штаб-кватэры ААН - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2022
Падпісацца
Дакумент таксама змяшчае заклік да ўрэгулявання бягучага канфлікту ва Украіне з дапамогай перагавораў.
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Генеральная асамблея ААН прыняла антырасійскую рэзалюцыю, якая не прызнае рэферэндумы, якія прайшлі ў ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях.
Рэзалюцыя заклікае ўсе краіны, а таксама міжнародныя арганізацыі і спецыялізаваныя структуры ААН не прызнаваць змены статусу "Луганскага, Данецкага, Херсонскага і Запарожскага рэгіёнаў Украіны". Дакумент таксама заклікае не прызнаваць далучэнне гэтых чатырох рэгіёнаў да Расіі.
Акрамя таго, Маскву заклікаюць неадкладна вывесці сваіх вайскоўцаў з украінскай тэрыторыі.
У дакуменце выказваецца "прыхільнасць суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў рамках яе міжнародна прызнаных меж".
Рэзалюцыя асуджае Расію за нібыта "арганізацыю рэферэндумаў" і "спробу анэксіі" ЛНР, ДНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
За прыняцце рэзалюцыі выказаліся 143 краіны, супраць – пяць (Расія, Беларусь, Сірыя, КНДР, Нікарагуа), устрымаліся 35 краін (Кітай, Індыя, Арменія, Таджыкістан, Узбекістн і іншыя), 10 не сталі прымаць удзел (Іран, Азербайджан, Венесуэла, Туркменістан і іншыя).
Для прыняцця рэзалюцыі трэба набраць дзве трэці галасоў з тых, хто галасаваў "за" ці "супраць". Краіны, якія ўстрымаліся ці не галасавалі, не ўлічваюцца.

Дэмакратыя пад дулам пісталета

Масква шкадуе, што старшыня Генасамблеі ААН Чаба Карашы апынуўся на баку заходніх шантажыстаў, якія выбівалі галасы пры галасаванні па рэзалюцыі, пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Небензя.

Ён адзначыў, што ў апошнія дні Захад актыўна шантажыраваў дзяржавы, якія сталі на шлях развіцця, "спрабуючы любымі метадамі прымусіць іх падтрымаць праект антырасійскай рэзалюцыі".

Агітацыя, паводле яго слоў, ішла з Вашынгтона. "Такім метадам няма і не можа быць месца ў ААН", - падкрэсліў ён.
Першы намеснік пастаяннага прадстаўніка РФ пры ААН Дзмітрый Палянскі назваў вынікі галасавання "дэмакратыяй пад дулам пісталета" з "бруднай гульнёй у змове са старшынёй Генасамблеі".
Паводле яго слоў, за апошнія некалькі дзён заходнікі змаглі "пастроіць усіх, хто вагаецца "на пляцы" і метадычна даціскаць, выкарыстоўваючы пры гэтым самыя розныя "аргументы".
Ён удакладніў, што не вытрымалі націску Захаду каля 40 краін.

Рэферэндум у чатырох рэгіёнах

Рэферэндумы ў Данецкай Народнай рэспубліцы, Луганскай Народнай рэспубліцы, Запарожскай і Херсонскай абласцях прайшлі 23-27 верасня. Абсалютная большасць насельніцтва прагаласавала за ўваходжанне ў склад Расіі.
За гэта выказаліся:
у Херсонскай вобласці – 87,05%;
у Запарожскай вобласці – 93,11%;
у ДНР – 99,23%;
у ЛНР – 98,42%.
Цырымонія падпісання дагавораў аб прыняцці ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей у склад РФ прайшла 30 верасня ў Крамлі. Канстытуцыйны суд Расіі прызнаў гэтыя дагаворы адпаведнымі Канстытуцыі краіны.
Затым дакументы атрымалі адабрэнне Дзяржаўнай Думы РФ і Савета Федэрацыі.
Пасля таго 5 кастрычніка прэзідэнт РФ падпісаў федэральныя канстытуцыйныя законы аб прыняцці новых тэрыторый у склад Расіі і ўтварэнні новых суб’ектаў федэрацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лаўроў заявіў, што большасць краін разумеюць правату Расіі
ЕС зацвердзіў восьмы пакет санкцый супраць Расіі
Пуцін падпісаў законы аб уваходжанні новых тэрыторый у склад Расіі
У сантыметры ад соннай артэрыі: дзеці Данбаса аб раненнях і марах аб міры
Пуцін прапанаваў Кіеву неадкладна спыніць агонь і пачаць перагаворы
Стужка навiн
0