Хто дорыць шчасце і пяшчоту: вершы пра маці

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкМаці з дзіцем
Маці з дзіцем - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2023
Падпісацца
Самае сардэчнае для кожнага беларуса свята ад самага маленькага да дарослага – Дзень маці – адзначаецца 14 кастрычніка. У гэты дзень і напярэдадні яго прынята віншаваць матуль і цяжарных жанчын. І найлепшым чынам добрыя пяшчотныя словы перадаюцца праз вершаваныя радкі.
Духоўнасць грамадства пачынаецца з маці. Менавіта праз жанчыну, якая чакае, нараджае і выхоўвае дзіцяці, свет імкнецца да чалавечнасці ў розных сваіх праявах. Павінен імкнуцца. Ніхто не адмаўляе ролю бацькі ў станаўленні новага маленькага жыцця. Але найбольш вялікі ўплыў на дзіця, а праз яго і на ўвесь вялікі сусвет, аказвае сапраўды матуля. Так склалася эвалюцыйна.
Маці… Якая яна для кожнага з нас? Вясёлая, працавітая, часам занепакоеная, сумная, клапатлівая, блізкая і далёкая, разгубленая і пяшчотная, яна заўсёды абараняе і чакае. Кахае нас…
© Sputnik / Мария АмелинаМаці заўсёды побач
На праздновании Дня белорусской письменности в Рогачеве было много мам с детьми. - Sputnik Беларусь, 1920, 11.10.2021
Маці заўсёды побач
Яна заўсёды побач. Нават калі паміж намі 20 крокаў, тысяча кіламетраў ці… вечнасць…
У Беларусі Дзень маці адзначаецца 26 гадоў і мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, праводзяцца на працягу тыдня. Афіцыйна. А святкуецца – колькі стагоддзяў, а можа і тысяч гадоў.
Вернікі падкажуць, што святкаванне 14 кастрычніка сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята Пакровы Прасвятой Багародзіцы, падчас якога здаўна ладзіцца святочнае набажэнства ў праваслаўных храмах. Лічыцца, што Маці Божая явілася на небе ў боскім ззянні ў 910 годзе ў Іерусаліме і пакрыла белым покрывам людзей, стоячых у малітве. Усіх божых дзяцей.
© Sputnik / Мария АмелинаМаці з дзіцем
Мама с ребенком, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 11.10.2021
Маці з дзіцем
Але постаць маці заўсёды старажатней нашай гісторыі. Як і само жыццё. Ад фігуркі Венеры Вілендорфскай, якой больш за 29 з паловай тысячагоддзяў, да Касцёнкаўскіх Венер, знойдзеных дзесьці ў Варонежскай вобласці.
Ад Мадонны Рафаэля да сучаснага фотаздымка з самай роднай жыве памяць аб матуліных спевах, цеплыні яе рук і светлым позірку ў вачах. Калісьці даўно і… зараз.
Кожны дзень прыносіць свой святы адбітак, які нельга згубіць. Як нельга страціць адчуванне маці. Адвечнае…
Святкуем вершамі!
© Sputnik / Konstantin Mihalchevskiy / Перайсці ў медыябанкКолькі яны запалілі світанняў, / Зораў над намі...
Мама с ребенком во время цветения подсолнечника на поле в Симферопольском районе - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2022
Колькі яны запалілі світанняў, / Зораў над намі...

Рукі маці

Іх цалавала зямля
Сваімі пясчанымі вуснамі
I каласамі;
Неба спякотай, вятрамі, дажджамі
Іх цалавала.
Пража нямала
З іх выпіла ў ночы бяссонныя
Свежасці ранняй.
Колькі яны запалілі світанняў,
Зораў над намі.
Колькі сягоння на іх
Віднеецца чорных, глыбокіх
Шрамоў і маршчынаў,
Гэта сляды, што навекі пакінуў
Шлях наш суровы.
Толькі заўсёды,
Як мы зберымося дамоў
I на стол пакладзе рукі маці,
Быццам ад сонца, ад іх пасвятлее ў хаце
I ў сэрцы.

Максім Танк
© Sputnik / Альфред МикусI чакае бяссонная зорка – / Мама…
Юраўскі карагод ў вёсцы Пагост - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2022
I чакае бяссонная зорка – / Мама…

Моўчкі

Берагамі тугі
Валакуцца вятры талакой,
Цягнуць невад смугі,
I трапечацца ў ім заранка.
На хутар,
Дзе пасвіцца
Знелюдзелы спакой,
Стала моўчкі прасіцца
Душа хутаранка.
Там бакі папралежвалі
Маўчуны валуны.
Без сваяцкай душы
Ім самотна таксама.
Там вартуе дагэтуль
Бясхмарныя сны
I чакае бяссонная зорка –
Мама…

Рыгор Барадулін
© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанк...I мы, абцёршыся вятрамі, / Выходзілі ў далёкі шлях.
Женщины в БССР - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2022
...I мы, абцёршыся вятрамі, / Выходзілі ў далёкі шлях.

Пачатак

Над намі тостаў не гукалі.
Калі жыццё мы пачалі,
Адны матулі даглядалі
I гэтак шчыра, як маглі.

Не пакідалі нас ніколі,
На працу неслі на руках –
Пад гоман жыта ў жніўным полі
Лажылі спаць у таганах.

А змрок садзіўся вечаровы –
Ім не прыходзіў ціхі час:
У той калысцы у ліповай
Яны ўсю ноч гуталі нас.

Над прыпекам пялёнкі грэлі,
Памыўшы з попелам вадой,
Калі ў маленькіх шыі прэлі,
Дык прысыпалі парахнёй.

Каб маці нашыя ў хаціне
Не зналі ў працы перашкод, –
Нам суслам з хлеба й сахарыны
Надоўга затыкалі рот.

А выпадала – пакідалі, –
Ці мала ў вёсцы розных спраў, –
Нас паясамі спавівалі,
Каб кожны ціхенька ляжаў.

Ды паясы нас не стрымалі,
I нам прыходзіў час устаць –
Мы на іржышчы пачыналі
Нагамі босымі дыбаць.

Мы свет страчалі з хваляваннем,
Усё здзіўляла нас кругом:
I тое першае спатканне
З сабакам, пеўнем і катом,

I чырвань яркая зарніцы,
I чорнай ночы цішыня,
I бору шум, і звон крыніцы,
I першы роскат перуна.

А дні праходзілі за днямі,
Мацней стаялі на нагах –
I мы, памыўшыся дажджамі.
I мы, абцёршыся вятрамі,
Выходзілі ў далёкі шлях.

Пятрусь Броўка
© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкТвой твар быў сонцам / Над маёй калыскай...
Молодая мама с ребенком  - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2022
Твой твар быў сонцам / Над маёй калыскай...

Маці

Твой твар быў сонцам
Над маёй калыскай,
Якое я кранаў рукою,
Якому прыглядаўся блізка.
Твой твар, як ветразь,
Над маёй калыскай
Вадзіў мяне
У мора казкі,
Вадзіў мяне ў мора ласкі
І зноў вяртаў мяне ў прыстань.
Твой твар
Быў над калыскай небам,
Небам зялёнага прадвесня.
Твой твар быў хлебам
І быў песняй.

Алесь Барскі
© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкНе, усё-ткі не я: мама мая – паэтэса / Са шчымлівай грудною песняй...
В библиотеке - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2022
Не, усё-ткі не я: мама мая – паэтэса / Са шчымлівай грудною песняй...

Мама

Не, усё-ткі не я: мама мая – паэтэса
Са шчымлівай грудною песняй,
З клопатамі пякучымі
Пра поле, балацявіну;
Пра тое, як спорна вучыцца
У горадзе меншаму сыну;
Пра старое гняздо буслішына,
Што разбурыў вятрыска…
Бачу: паўстала сцішана
Па-над айчынным прысакам
З пяцімесячным на руках
У скаромнай чорнай спадніцы.
Маму палохае страх –
Як жыць адной маладзіцы.
Мільгае за поўнач акно яе –
Удовай не спіцца:
Машынка стукоча. I мама пяе,
Абшывае сваю Велясніцу:
Каму – за пакосы, каму – за каня,
Каму – за шчырае дзякуй.
Сустракае яна прасветленасць дня
Усмешкай – адвыклася плакаць.
Позна класціся. Рана ўставаць.
Рана ўставаць – не бяліцца:
Па-над загонамі шчыраваць,
Па-над калыскай маліцца.
У чарадзе праліўных нядзель –
Не прапусціць грыбочка…
Кароткі, як шчасце, уходжаны дзень,
Яшчэ карацейшая – ночка.
Дыхае вольнымі мама грудзьмі,
Калі вяртаемся з поля.
Ушчувае: "Драціну з дарогі здымі –
Іншаму ног не паколе".
Кажа: "Ападзіны дол замялі.
Выткаўся жнівень раскошны.
Здымі сандалікі, не бойся зямлі,
Не бойся, дзіцятка, пожні…".
Прыеду. Кветка чакання ў акне
Міргае-цвіце ў адзіноце.
А вершы баюся чытаць, каб мяне
На глухой не злавіла ноце
Мама – мая паэтэса.

Яўгенія Янішчыц
Таксама на Sputnik:
Самыя родныя: атмасферныя фота да Дня маці
Этнограф: самыя шчаслівыя шлюбы бяруць на Пакроў
Дарагая мая матуля: лепшыя савецкія фота пра мацярынства
Стужка навiн
0