Этнограф: самыя шчаслівыя шлюбы бяруць на Пакроў

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкВернікі ў царкве
Вернікі ў царкве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакроў Прасвятой Багародзіцы адзначаецца толькі праваслаўнай царквой і належыць да ліку вялікіх святаў, вернікі ў гэты дзень просяць абароны і дапамогі.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Праваслаўныя вернікі Беларусі 14 кастрычніка ўзнясуць свае малітвы Найсвяцейшай Багародзіцы, калі праваслаўная царква адзначае дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы, паведамілі ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы.

Гэтае свята было ўсталявана ў сярэдзіне Х стагоддзя. Паводле легенды, Дзева Марыя падышла да прастола, зняла з галавы покрыва і працягнула яго над галовамі людзей, якія маліліся. Калі Маці Божая пакінула царкву, покрыва стала нябачным, але ў храме заставалася ласка, якая сышла ад Багародзіцы.

Хто мы адзін аднаму пасля вяселля - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Уся радня па-беларуску

"Пакроў Прасвятой Багародзіцы адзначаецца толькі праваслаўнай царквой і належыць да ліку вялікіх святаў. У свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы праваслаўныя просяць у Царыцы Нябеснай заступніцтва і дапамогі", — паведамілі Sputnik у Беларускім экзархаце.

У гэты дзень дзяўчаты моляцца пра ўдалае замужжа. Яны лічаць для сябе абавязкам пабываць на Пакроў у царкве, ставяць свечкі перад абразом Пакрова Багародзіцы.

Вясельныя тыдні

Згодна з народным календаром з Пакрова пачыналі гуляць вяселлі. Таксама на Пакровы завяршаўся сельскагаспадарчы год, па гэтым дні вызначалі, якой будзе надыходзячая зіма.

"Свята Пакроў традыцыйна з'яўляецца спрыяльным часам для вяселляў. З гэтага дня пачынаюцца восеньскія вясельныя тыднi. А перыяд з 14 кастрычніка да 28 лістапада лічыўся самым шчаслівым часам для вяселляў", — паведамілі Sputnik этнографы.

Паводле іх слоў, нават існавала прыкмета, што калі на Пакровы будзе снег, то гэта абяцае шмат вяселляў.

"Такім чынам, у народным уяўленні перапляліся амафор Багародзіцы, снежнае покрыва зямлі і вясельнае покрыва нявесты", — распавялі суразмоўцы Sputnik.

Забароны і прыкметы

З 14 кастрычніка ў народзе звязана шмат земляробчых традыцый і сінаптычных прыкмет.

"Снег, які выпаў на Пакровы, называлі покрывам зямлі, і, такім чынам, трэба было скончыць усе земляробчыя работы. Пакроў — гэта першы наступ халадоў, замаразкаў, а таксама першага снегу. Гэта своеасаблівая мяжа паміж восенню і зімой", — распавялі суразмоўцы Sputnik.

Паводле іх слоў, у народзе старанна выконваўся закон — пасля Пакроваў нельга "чапаць" зямлю. Асабліва гэта тычыцца закладкі падмурка, узвядзення платоў і ўсталявання помнікаў на могілках, сказалі этнографы.

У Беларусі 14 кастрычніка адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень маці.

Стужка навiн
0