https://bel.sputnik.by/20221016/belarusy-dobraakhvotna-zdal--mus-amal-600-adznak-zbro-1067988461.html
Беларусы добраахвотна здалі ў МУС амаль 600 адзінак зброі
Беларусы добраахвотна здалі ў МУС амаль 600 адзінак зброі
Sputnik Беларусь
Міліцыя падвяла вынікі аперацыі "Арсенал", асноўны этап якой праводзіўся разам з іншымі праваахоўнымі органамі на пачатку кастрычніка. 16.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-16T14:52+0300
2022-10-16T14:52+0300
2022-10-16T14:52+0300
мус рб
зброя
грамадства
бяспека
беларусь
міліцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0e/1067967614_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_384e2908d92a167e564808c88611df65.png
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Жыхары Беларусі добраахвотна здалі ў падраздзяленні МУС 290 адзінак незарэгістраванай зброі, а таксама 277 зарэгістраванай (усяго 567) і яшчэ звыш 12 тысяч боепрыпасаў, паведамляе міністэрства па выніках чарговай аперацыі "Арсенал".Асноўны этап гэтага комплексу спецмерапрыемстваў прайшоў з 3 па 7 кастрычніка. За гэты час абясшкоджана 817 выбуховых прыстасаванняў, знойдзена больш за 90 кг выбуховых рэчываў.Праваахоўнікі канфіскавалі 165 адзінак незарэгістраванай зброі і больш за 13 тысяч боепрыпасаў (акрамя здадзеных добраахвотна).Міліцыя таксама выявіла 322 адміністрацыйныя правапарушэнні, канфіскаваўшы ў грамадзян 445 адзінак зарэгістраванай зброі.У МУС нагадалі, што добраахвотная здача зброі і боепрыпасаў, якія незаконна захоўваюцца, вызваляе ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці."Гэта можна зрабіць у любы час, незалежна ад правядзення спецыяльных мерапрыемстваў", - удакладнілі ў міністэрстве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0e/1067967614_154:0:1167:760_1920x0_80_0_0_6fd1dc932a6503a25b851aad4728bc13.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мус рб, зброя, грамадства, бяспека, беларусь, міліцыя
мус рб, зброя, грамадства, бяспека, беларусь, міліцыя
Беларусы добраахвотна здалі ў МУС амаль 600 адзінак зброі
Міліцыя падвяла вынікі аперацыі "Арсенал", асноўны этап якой праводзіўся разам з іншымі праваахоўнымі органамі на пачатку кастрычніка.
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Жыхары Беларусі добраахвотна здалі ў падраздзяленні МУС 290 адзінак незарэгістраванай зброі, а таксама 277 зарэгістраванай (усяго 567) і яшчэ звыш 12 тысяч боепрыпасаў, паведамляе міністэрства па выніках чарговай аперацыі "Арсенал".
Асноўны этап гэтага комплексу спецмерапрыемстваў прайшоў з 3 па 7 кастрычніка. За гэты час абясшкоджана 817 выбуховых прыстасаванняў, знойдзена больш за 90 кг выбуховых рэчываў.
Праваахоўнікі канфіскавалі 165 адзінак незарэгістраванай зброі і больш за 13 тысяч боепрыпасаў (акрамя здадзеных добраахвотна).
Міліцыя таксама выявіла 322 адміністрацыйныя правапарушэнні, канфіскаваўшы ў грамадзян 445 адзінак зарэгістраванай зброі.
У МУС нагадалі, што добраахвотная здача зброі і боепрыпасаў, якія незаконна захоўваюцца, вызваляе ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
"Гэта можна зрабіць у любы час, незалежна ад правядзення спецыяльных мерапрыемстваў", - удакладнілі ў міністэрстве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь У ЗША не хопіць зброі ў выпадку вайны з Кітаем – амерыканскі палкоўнік
Запасы зброі ў ЕС вычэрпваюцца з-за паставак Украіне – Барэль