https://bel.sputnik.by/20221017/belaruska-tserakh-zno-syarod-peramozhtsa-velachempyanatu-ras-1068031909.html
Беларуска Церах зноў сярод пераможцаў велачэмпіянату Расіі
Беларуска Церах зноў сярод пераможцаў велачэмпіянату Расіі
Sputnik Беларусь
Беларускія веласіпедысты паказалі добрыя вынікі на першынстве РФ па веласпорце на трэку ў Санкт-Пецярбургу. 17.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-17T11:07+0300
2022-10-17T11:07+0300
2022-10-17T11:07+0300
спорт
веласіпедны спорт
расія
беларусь
санкт-пецярбург
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/13/1062134978_0:0:1921:1080_1920x0_80_0_0_dc8edf817f66a1be1f017aecb626014c.jpg
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Выхаванка мінскай велашколы Ганна Церах зноў паднялася на п’едэстал у расійскім чэмпіянаце па веласпорце на трэку ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе Sputnik.У трэк-гонцы з выбываннем Церах узяла срэбра, уступіўшы толькі Аліне Майсеевай з Масквы. Яшчэ адна беларуска Таісія Насковіч размясцілася на пятым месцы. У дзесятку лепшых трапілі Анастасія Кіпцікава (9-е месца) і Ірына Чуянкова (10-е месца).У мужчынскай гонцы скрэтч віцэ-чэмпіёнам Расіі стаў Яўген Каралёк з Гродна, чэмпіён свету па гэтай дысцыпліне ў 2018 годзе. Золата дасталася пецябруржцу Рыгору Скарнякову.Раней на гэтым чэмпіянаце Ганна Церах узяла золата ў індывідуальнай гонцы праследавання на 4 км. Другое месца заваявала Анастасія Кіпцікава.Чэмпіянат РФ працягнецца да 18 кастрычніка. Спаборніцтвы праводзяцца як сярод дарослых, так і сярод юніёраў (19-22 гады).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
беларусь
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/13/1062134978_53:0:1760:1280_1920x0_80_0_0_6d3a33ca60dd5d0b0275c06aa1bd7b09.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, веласіпедны спорт, расія, беларусь, санкт-пецярбург
спорт, веласіпедны спорт, расія, беларусь, санкт-пецярбург
Беларуска Церах зноў сярод пераможцаў велачэмпіянату Расіі
Беларускія веласіпедысты паказалі добрыя вынікі на першынстве РФ па веласпорце на трэку ў Санкт-Пецярбургу.
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Выхаванка мінскай велашколы Ганна Церах зноў паднялася на п’едэстал у расійскім чэмпіянаце па веласпорце на трэку ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе Sputnik.
У трэк-гонцы з выбываннем Церах узяла срэбра, уступіўшы толькі Аліне Майсеевай з Масквы. Яшчэ адна беларуска Таісія Насковіч размясцілася на пятым месцы. У дзесятку лепшых трапілі Анастасія Кіпцікава (9-е месца) і Ірына Чуянкова (10-е месца).
У мужчынскай гонцы скрэтч віцэ-чэмпіёнам Расіі стаў Яўген Каралёк з Гродна, чэмпіён свету па гэтай дысцыпліне ў 2018 годзе. Золата дасталася пецябруржцу Рыгору Скарнякову.
Раней на гэтым чэмпіянаце Ганна Церах узяла золата ў індывідуальнай гонцы праследавання на 4 км. Другое месца заваявала Анастасія Кіпцікава.
Чэмпіянат РФ працягнецца да 18 кастрычніка. Спаборніцтвы праводзяцца як сярод дарослых, так і сярод юніёраў (19-22 гады).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь