Лукашэнка анансаваў размову аб вытворчасці беларускіх беспілотнікаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеспілотнік "Лоўчы" на выставе "Нацыянальная бяспека. Беларусь – 2022"
Беспілотнік Лоўчы на выставе Нацыянальная бяспека. Беларусь – 2022 - Sputnik Беларусь, 1920, 18.10.2022
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беспілотныя апараты, зыходзячы з урокаў украінскага канфлікту, не страчваюць сваёй актуальнасці.
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў размову аб вытворчасці беларускіх беспілотных лятальных апаратах, аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў на сустрэчы са старшынёй прэзідыума НАН Уладзімірам Гусаковым.
"Што вельмі актуальна, пра гэта будзем і ў пятніцу гаварыць, гэта нашы беспілотнікі. Як вы тут канкурыруеце з прыкладной навукай і з прадпрыемствамі, ствараючы новыя беспілотныя лятальныя апараты", - сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што, зыходзячы з урокаў украінскага канфлікту, беспілотнікі зараз вельмі актуальныя.

Беларусь і беспілотнікі

Рэспубліка ўжо шмат гадоў вырабляе беспілотныя лятальныя апараты, у тым ліку і для патрэб арміі. Апошняя распрацоўка, дарэчы сумесна з расіянамі, была ўпершыню паказана ў жніўні гэтага года на форуме "Армія-2022". Гэта беспілотная сістэма БАС-750.
БАС-750 уяўляе сабой два беспілотныя верталёты, наземныя станцыі кіравання і забеспячэння. Распрацоўшчыкі адзначалі, што станцыя цалкам мабільная.
Кіраўнік "Ростеха" Сяргей Чэмезаў, прадстаўляючы навінку, адзначыў, што сумесная беларуска-расійская распрацоўка здольна вырашаць вялікі спектр задач.
Раней кіраўнік Дзяржкамваенпрама Беларусі Дзмітрый Пантус паведаміў, што рэспубліка праводзіць выпрабаванні ўдарнага беспілотнага авіякомплексу УБАК-25 "Чэкан". Гэта дрон-камікадзэ і прызначаны для знішчэння жывой сілы і тэхнікі праціўніка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Прамыя канкурэнты HIMARS: як гучаць беларускія "Паланэзы" – відэа
Ад ударнага БПЛА да броніка для шпіца: з помпай адкрылася выстава ўзбраенняў
Беларускі ВПК залежыць ад імпартных кампанентаў – Лукашэнка
"Не паспееш абдумацца, як ужо прыляціць": баявыя пускі "Искандеров" – відэа
Звышмагутная артылерыя: вайскоўцы паказалі магчымасці САУ "Малка" – відэа
Стужка навiн
0