https://bel.sputnik.by/20221019/krank-magate-zdzvsya-vedam-putsna-pra-zaparozhskuyu-aes-1068122436.html
Кіраўнік МАГАТЭ здзівіўся ведам Пуціна пра Запарожскую АЭС
Кіраўнік МАГАТЭ здзівіўся ведам Пуціна пра Запарожскую АЭС
Sputnik Беларусь
Эксперты наведалі Запарожскую атамную станцыю ў верасні, па выніках візіту спецыялістаў быў апублікаваны даклад. 19.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-19T09:51+0300
2022-10-19T09:51+0300
2022-10-19T09:54+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
уладзімір пуцін
магатэ
запарожская аэс
бяспека
у свеце
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0b/1067852236_0:243:3181:2032_1920x0_80_0_0_3da204771ce3c4881779c5130905bc01.jpg
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін – упэўнены і дасведчаны чалавек, аб гэтым заявіў кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Грасі.Сустрэча Пуціна і Грасі адбылася 11 кастрычніка. Расійскі прэзідэнт прапанаваў кіраўніку МАГАТЭ абмеркаваць сітуацыю з Запарожскай АЭС, адзначыўшы, што Масква адкрыта да вырашэння ўсіх пытанняў."Ён вельмі ўпэўнены ў тым, што ён робіць", – сказаў Грасі ў інтэрв’ю тэлеканалу Telefe.Грасі адзначыў, што Пуцін дэталёва ведае ЗАЭС.Візіт МАГАТЭ на станцыюМісія МАГАТЭ, якую ўзначаліў кіраўнік арганізацыі Рафаэль Грасі, наведала ЗАЭС у верасні. Экспертам паказалі ўчасткі, якія пацярпелі пры абстрэлах украінскіх вайскоўцаў.Два прадстаўнікі МАГАТЭ засталіся на ЗАЭС на пастаяннай аснове. Па выніках візіту місіі быў абнародаваны даклад, дзе пацвярджаецца, што Запарожская атамная стацыя абстрэльваецца, але не пазначана кім.Напярэдадні сустрэчы з Грасі прэзідэнт РФ правёў нараду з членамі Савета бяспекі, дзе заявіў, што тэрарыстычныя метады даўно выкарыстоўваюцца Кіевам. У якасці прыкладу Пуцін прывёў ракетна-артылерыйскія ўдары па Запарожскай АЭС.Як заявіў пазней Грасі агенцтву Рэйтэр, ён можа яшчэ раз прыехаць у Расію і ва Украіну. Візіт магчымы на фоне перагавораў па стварэнні зоны бяспекі вакол Запарожскай АЭС.Запарожская АЭСЗапарожская атамная электрастанцыя складаецца з шасці энергаблокаў і з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе. Яна вырабляла чацвёртую частку ўсёй электраэнергіі на Украіне, магутнасць станцыі – каля 6 тысяч мегават.У сакавіку 2022 года станцыя перайшла пад кантроль расійскіх вайскоўцаў. Як заяўлялі ў МЗС РФ, узяцце расійскімі вайскоўцамі пад ахову электрастанцыі апраўдана з пункту гледжання прадухілення ўцечак з АЭС ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў.Украінскія вайскоўцы рэгулярна абстрэльваюць станцыю, ствараючы пагрозу ядзернай бяспецы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0b/1067852236_124:0:2833:2032_1920x0_80_0_0_fb01cbda9a4e9eda3700d05f52ead38f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, уладзімір пуцін, магатэ, запарожская аэс, бяспека, у свеце, расія
спецаперацыя, данбас, уладзімір пуцін, магатэ, запарожская аэс, бяспека, у свеце, расія
Кіраўнік МАГАТЭ здзівіўся ведам Пуціна пра Запарожскую АЭС
09:51 19.10.2022 (абноўлена: 09:54 19.10.2022) Эксперты наведалі Запарожскую атамную станцыю ў верасні, па выніках візіту спецыялістаў быў апублікаваны даклад.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін – упэўнены і дасведчаны чалавек, аб гэтым заявіў кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Грасі.
Сустрэча Пуціна і Грасі адбылася 11 кастрычніка. Расійскі прэзідэнт прапанаваў кіраўніку МАГАТЭ абмеркаваць сітуацыю з Запарожскай АЭС, адзначыўшы, што Масква адкрыта да вырашэння ўсіх пытанняў.
"Ён вельмі ўпэўнены ў тым, што ён робіць", – сказаў Грасі ў інтэрв’ю тэлеканалу Telefe.
Грасі адзначыў, што Пуцін дэталёва ведае ЗАЭС.
"Мяне ўразіла яго дэталёвае веданне (Запарожскай) АЭС, яе тэхнічных характарыстык і разуменне таго, што я прапаную для забеспячэння бяспекі", - дадаў кіраўнік МАГАТЭ.
Місія МАГАТЭ, якую ўзначаліў кіраўнік арганізацыі Рафаэль Грасі, наведала ЗАЭС у верасні. Экспертам паказалі ўчасткі, якія пацярпелі пры абстрэлах украінскіх вайскоўцаў.
Два прадстаўнікі МАГАТЭ засталіся на ЗАЭС на пастаяннай аснове. Па выніках візіту місіі быў абнародаваны даклад, дзе пацвярджаецца, што Запарожская атамная стацыя абстрэльваецца, але не пазначана кім.
Напярэдадні сустрэчы з Грасі прэзідэнт РФ правёў нараду з членамі Савета бяспекі, дзе заявіў, што тэрарыстычныя метады даўно выкарыстоўваюцца Кіевам. У якасці прыкладу Пуцін прывёў ракетна-артылерыйскія ўдары па Запарожскай АЭС.
Як заявіў пазней Грасі агенцтву Рэйтэр, ён можа яшчэ раз прыехаць у Расію і ва Украіну. Візіт магчымы на фоне перагавораў па стварэнні зоны бяспекі вакол Запарожскай АЭС.
Запарожская атамная электрастанцыя складаецца з шасці энергаблокаў і з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе. Яна вырабляла чацвёртую частку ўсёй электраэнергіі на Украіне, магутнасць станцыі – каля 6 тысяч мегават.
У сакавіку 2022 года станцыя перайшла пад кантроль расійскіх вайскоўцаў. Як заяўлялі ў МЗС РФ, узяцце расійскімі вайскоўцамі пад ахову электрастанцыі апраўдана з пункту гледжання прадухілення ўцечак з АЭС ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў.
Украінскія вайскоўцы рэгулярна абстрэльваюць станцыю, ствараючы пагрозу ядзернай бяспецы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь