Стала вядома, хто кіраваў затрыманым у Беларусі ўкраінскім шпіёнам

© Sputnik / СтрингерНа тэрыторыі міністэрства абароны Украіны
На тэрыторыі міністэрства абароны Украіны - Sputnik Беларусь, 1920, 21.10.2022
Падпісацца
Мужчына збіраў інфармацыю аб тых асобах, якія выступаюць супраць кіраўніцтва Беларусі, а таксама аб тых, хто, наадварот, падтрымліваюць улады.
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Затрыманы супрацоўнікамі беларускага КДБ украінскі шпіён дзейнічаў па заданні начальніка галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірылы Буданава, паведаміў тэлеканал "Беларусь 1", спасылаючыся на аператыўныя даныя камітэта дзяржбяспекі.
Нагадаем, што Буданава расійскае ФСБ лічыць арганізатарам тэракта на Крымскім мосце.
У чацвер кіраўнік КДБ Іван Церцель заявіў, што супрацоўнікам камітэта ўдалося затрымаць рэзідэнта ўкраінскай разведкі і двух грамадзян Беларусі, якія былі ім завербаваны.
Як растлумачыў Церцель, украінскі шпіён быў "маршрутызаваны праз Польшчу" ў Беларусь і "ў адным з прыгранічных раёнаў стварыў агентурную сетку". У гэтую сетку ўваходзілі беларусы, яны збіралі інфармацыю аб дзейнасці ўзброеных сіл рэспублікі.
У сюжэце дзяржтэлеканала быў паказаны дакумент за подпісам начальніка ГУР Буданава. У ім змяшчаецца хадайніцтва аб аказанні дапамогі ў перасячэнні ўкраінскай мяжы Паўлу Купрыенку – украінскаму бізнесмену, які ўжо шэсць гадоў пражываў у Беларусі.
Супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў прысвоілі Купрыенку аператыўны псеўданім Снейк (snake у перакладзе з англійскай мовы азначае змяя). Перад ім былі пастаўлены задачы назіраць за чыгуначнымі і іншымі аб’ектамі, адсочваць месцы размяшчэння і маршруты перамяшчэння тэхнікі і асабовага складу сілавых ведамстваў. Таксама Купрыенку трэба было збіраць інфармацыю аб тых, хто выступаюць супраць кіраўніцтва краіны, а таксама аб тых, хто, наадварот, падтрымліваюць уладу.
Паводле даных следства, Купрыенка на тэрыторыі Беларусі завербаваў двух грамадзян краіны – жыхароў Гомельскай вобласці Тараса Мачынскага і Дзмітрыя Салавянчыка. Яны перадавалі яму здабытую разведінфармацыю для ўкраінскіх спецслужбаў.
Як паведамілі ў эфіры тэлеканала, на Купрыенку ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Агентурная дзейнасць". На Мачынскага і Салавянчыка таксама ўзбуджаны крымінальныя справы, але па артыкуле "Здрада дзяржаве". За гэта ім можа пагражаць да 20 гадоў пазбаўлення волі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
КДБ Беларусі затрымаў украінскага шпіёна
Лукашэнка даручыў КДБ правесці контртэрарыстычныя мерапрыемствы
Пад выглядам валанцёраў: як КДБ вызваляў беларускіх дальнабойшчыкаў
Стужка навiн
0