https://bel.sputnik.by/20221024/stala-vyadoma-kal-pachnetstsa-abmerkavanne-zakonapraekta-ab-uns-1068300714.html
Стала вядома, калі пачнецца абмеркаванне законапраекта аб УНС
Стала вядома, калі пачнецца абмеркаванне законапраекта аб УНС
Sputnik Беларусь
У лютым 2022 года Усебеларускі народны сход стаў вышэйшым прадстаўнічым органам і атрымаў статус канстытуцыйнага органа, а таксама дадатковыя паўнамоцтвы. 24.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-24T11:58+0300
2022-10-24T11:58+0300
2022-10-24T12:12+0300
усебеларускі народны сход
беларусь
грамадства
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102353/60/1023536006_81:0:3000:1642_1920x0_80_0_0_0c81075c9a6b8f5b9727b6f88ebe0437.jpg
МІНСК, 24 кас – Sputnik. У бліжэйшы час у краіне пачнецца грамадскае абмеркаванне законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе (УНС), паведаміла старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая ў эфіры тэлеканала СТБ.Паводле яе слоў, праект дакумента ўжо падрыхтаваны. Цяпер, каб "сабраць тую інфармацыю, якую, магчыма, неабходна будзе ўлічыць у нормах, дапоўніць або адкарэкціраваць", у пачатку гэтага тыдня тэкст законапраекта будзе цалкам размешчаны на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.Гэта робіцца згодна з беларускім заканадаўствам.Такім чынам, усе ахвочыя змогуць выказаць сваё меркаванне і паўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні. Выкласці прапановы і заўвагі можна будзе ў пісьмовым і электронным выглядзе, дадала дэпутат. Любецкая растлумачыла, што прапановы можна высылаць і на сайт Палаты прадстаўнікоў, каб "яны акумуліраваліся".Нагадаем, раней кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што законапраект аб УНС "неабходна прыняць не пазней за сакавік 2023 года".Вялікі вопытЛюбецкая падкрэсліла, што ў Беларусі вялікі вопыт грамадскага абмеркавання законапраектаў. Яна прывяла ў прыклад працу камісіі па ўнясенні змен у Канстытуцыю краіны.Усебеларускі народны сходУ лютым 2022 года Усебеларускі народны сход (УНС) стаў вышэйшым прадстаўнічым органам і атрымаў статус канстытуцыйнага органа, а таксама дадатковыя паўнамоцтвы.Так, УНС зможа зняць прэзідэнта з пасады, калі сістэматычна ці груба парушаецца Канстытуцыя, або пры дзяржздрадзе ці іншым цяжкім злачынстве.У склад УНС можа ўваходзіць да 1,2 тысяч чалавек, у тым ліку дзеючы і былы прэзідэнты, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад, грамадзянскай супольнасці, а таксама мясцовыя дэпутаты.Хто будзе ўзначальваць УНС?У праекце законапраекта аб УНС прапісана, як будуць абірацца дэлегаты.Так, згодна з законапраектам, мяркуецца, што ўзначальваць Усебеларускі народны сход будзе яго старшыня. У яго будуць намеснікі, каб прымаць тыя рашэнні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю менавіта прэзідыума паміж пасяджэннямі.Галасаванне па выбары старшыні УНС і яго намеснікаў, а таксама членаў прэзідыўма, будзе праходзіць тайна.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102353/60/1023536006_511:0:2700:1642_1920x0_80_0_0_066c784a772d6ca408fd6d1e0621db13.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
усебеларускі народны сход, беларусь, грамадства, палітыка
усебеларускі народны сход, беларусь, грамадства, палітыка
Стала вядома, калі пачнецца абмеркаванне законапраекта аб УНС
11:58 24.10.2022 (абноўлена: 12:12 24.10.2022) У лютым 2022 года Усебеларускі народны сход стаў вышэйшым прадстаўнічым органам і атрымаў статус канстытуцыйнага органа, а таксама дадатковыя паўнамоцтвы.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. У бліжэйшы час у краіне пачнецца грамадскае абмеркаванне законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе (УНС), паведаміла старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая ў эфіры тэлеканала
СТБ.
Паводле яе слоў, праект дакумента ўжо падрыхтаваны. Цяпер, каб "сабраць тую інфармацыю, якую, магчыма, неабходна будзе ўлічыць у нормах, дапоўніць або адкарэкціраваць", у пачатку гэтага тыдня тэкст законапраекта будзе цалкам размешчаны на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.
Гэта робіцца згодна з беларускім заканадаўствам.
Такім чынам, усе ахвочыя змогуць выказаць сваё меркаванне і паўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні. Выкласці прапановы і заўвагі можна будзе ў пісьмовым і электронным выглядзе, дадала дэпутат. Любецкая растлумачыла, што прапановы можна высылаць і на сайт Палаты прадстаўнікоў, каб "яны акумуліраваліся".
Нагадаем, раней кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што законапраект аб УНС "неабходна прыняць не пазней за сакавік 2023 года".
Любецкая падкрэсліла, што ў Беларусі вялікі вопыт грамадскага абмеркавання законапраектаў. Яна прывяла ў прыклад працу камісіі па ўнясенні змен у Канстытуцыю краіны.
Парламентарый звярнула ўвагу, што "з улікам гэтай стадыі грамадскага абмеркавання законапраект будзе дапрацаваны, каб з захаваннем усіх патрабаванняў закона ён быў унесены ў Палату прадстаўнікоў для разгляду ў першым чытанні".
Усебеларускі народны сход
У лютым 2022 года Усебеларускі народны сход (УНС) стаў вышэйшым прадстаўнічым органам і атрымаў статус канстытуцыйнага органа, а таксама дадатковыя паўнамоцтвы.
Так, УНС зможа зняць прэзідэнта з пасады, калі сістэматычна ці груба парушаецца Канстытуцыя, або пры дзяржздрадзе ці іншым цяжкім злачынстве.
У склад УНС можа ўваходзіць да 1,2 тысяч чалавек, у тым ліку дзеючы і былы прэзідэнты, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад, грамадзянскай супольнасці, а таксама мясцовыя дэпутаты.
Хто будзе ўзначальваць УНС?
У праекце законапраекта аб УНС прапісана, як будуць абірацца дэлегаты.
Так, згодна з законапраектам, мяркуецца, што ўзначальваць Усебеларускі народны сход будзе яго старшыня. У яго будуць намеснікі, каб прымаць тыя рашэнні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю менавіта прэзідыума паміж пасяджэннямі.
Галасаванне па выбары старшыні УНС і яго намеснікаў, а таксама членаў прэзідыўма, будзе праходзіць тайна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Прэзідэнт Беларусі расказаў, што такое
новая Канстытуцыя для краіны