https://bel.sputnik.by/20221026/prashenne-rasyank-sapeg-pastupla--kamsyu-pa-pamlavann-1068381001.html
Прашэнне расіянкі Сапегі паступіла ў камісію па памілаванні
Прашэнне расіянкі Сапегі паступіла ў камісію па памілаванні
Sputnik Беларусь
Чакаецца, што бліжэйшае пасяджэнне камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце Беларусі адбудзецца да канца бягучага года. 26.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-26T11:48+0300
2022-10-26T11:48+0300
2022-10-26T11:48+0300
сафія сапега
памілаванне
грамадства
беларусь
бяспека
пратэсты пасля выбараў у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047698166_54:0:996:530_1920x0_80_0_0_70229f157c58a71bb93c5aa8758a8cc4.jpg
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Прашэнне расіянкі Сафіі Сапегі, якая асуджана ў Беларусі на шэсць гадоў пазбаўлення волі, перададзена ў камісію па пытаннях памілавання пры прэзідэнце, паведаміў Sputnik адвакат сям’і асуджанай Антон Гашынскі.Сапега летам бягучага года напісала прашэнне аб памілаванні, яно было перададзена ў адміністрацыю папраўчай калоніі ў Гомелі, дзе дзяўчына адбывае пакаранне.Раней адвакат паведамляў, што пасяджэнне камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце Беларусі праходзяць адзін раз у квартал і бліжэйшае павінна адбыцца да канца 2022 года. Паводле яго слоў, Сапега разлічвае, што яе прашэнне будзе разгледжана да канца года.Згодна з беларускім заканадаўствам, адміністрацыя калоніі, дзе адбывае пакаранне асуджаны, пасля разгляду заявы аб памілаванні перадае пакет дакументаў у камісію па памілаванні.У склад гэтай камісіі ўваходзяць прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, сенатары, дэпутаты, вядомыя юрысты, адвакаты, старшыня Вярхоўнага суда, генпракурор, кіраўнікі СК, МУС, КДБ.Раней паведамлялася, што ў маі 2022 года Гродзенскі абласны суд вынес Сапезе, якая была адміністратарам экстрэмісцкага Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі", абвінаваўчы прыгавор – шэсць гадоў пазбаўлення волі.Прыгавор не быў абскарджаны і апратэставаны, і набыў законную моц.Сапегу ў Беларусі прызналі вінаватай у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і звады ў дачыненні да іншай сацыяльнай групы, у незаконным зборы і распаўсюджванні звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую і сямейную тайну іншай асобы без яе згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых.Ёй пагражала не менш як 12 гадоў пазбаўлення волі, але яна заключыла здзелку са следствам і ёй прызначылі палову тэрміну.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047698166_171:0:878:530_1920x0_80_0_0_b182635283b2f45eac8d6621f2e107d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сафія сапега, памілаванне, грамадства, беларусь, бяспека, пратэсты пасля выбараў у беларусі
сафія сапега, памілаванне, грамадства, беларусь, бяспека, пратэсты пасля выбараў у беларусі
Прашэнне расіянкі Сапегі паступіла ў камісію па памілаванні
Чакаецца, што бліжэйшае пасяджэнне камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце Беларусі адбудзецца да канца бягучага года.
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Прашэнне расіянкі Сафіі Сапегі, якая асуджана ў Беларусі на шэсць гадоў пазбаўлення волі, перададзена ў камісію па пытаннях памілавання пры прэзідэнце, паведаміў Sputnik адвакат сям’і асуджанай Антон Гашынскі.
Сапега летам бягучага года напісала прашэнне аб памілаванні, яно было перададзена ў адміністрацыю папраўчай калоніі ў Гомелі, дзе дзяўчына адбывае пакаранне.
"Матэрыялы знаходзяцца ў камісіі па памілаванні", - паведаміў Sputnik Гашынскі.
Раней адвакат паведамляў, што пасяджэнне камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце Беларусі праходзяць адзін раз у квартал і бліжэйшае павінна адбыцца да канца 2022 года. Паводле яго слоў, Сапега разлічвае, што яе прашэнне будзе разгледжана да канца года.
Згодна з беларускім заканадаўствам, адміністрацыя калоніі, дзе адбывае пакаранне асуджаны, пасля разгляду заявы аб памілаванні перадае пакет дакументаў у камісію па памілаванні.
У склад гэтай камісіі ўваходзяць прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, сенатары, дэпутаты, вядомыя юрысты, адвакаты, старшыня Вярхоўнага суда, генпракурор, кіраўнікі СК, МУС, КДБ.
Раней паведамлялася, што ў маі 2022 года Гродзенскі абласны суд вынес Сапезе, якая была адміністратарам экстрэмісцкага Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі", абвінаваўчы прыгавор – шэсць гадоў пазбаўлення волі.
Прыгавор не быў абскарджаны і апратэставаны, і набыў законную моц.
Сапегу ў Беларусі прызналі вінаватай у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і звады ў дачыненні да іншай сацыяльнай групы, у незаконным зборы і распаўсюджванні звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую і сямейную тайну іншай асобы без яе згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых.
Ёй пагражала не менш як 12 гадоў пазбаўлення волі, але яна заключыла здзелку са следствам і ёй прызначылі палову тэрміну.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пяскоў аб прашэнні Сапегі аб памілаванні: будзем чакаць рашэння прэзідэнта Беларусі
Год інцыдэнту з самалётам Ryanair: храналогія пасадкі, прыгавор і жаніцьба