Пуцін: пасля дыверсіі на "Паўночным патоку" знішчаецца энергасетка Еўропы

© KustbevakningenМесца ўцечкі на газаправодзе "Паўночны паток"
Месца ўцечкі на газаправодзе Паўночны паток - Sputnik Беларусь, 1920, 26.10.2022
Падпісацца
Расійскі прэзідэнт адзначыў, што свет становіцца шматпалярным, але не ўсе краіны гатовы змірыцца з гэтым і спрабуюць захаваць сваю гегемонію.
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Канфліктны патэнцыял у свеце застаецца вельмі высокі, а некаторыя краіны не грэбуюць прамымі дыверсіямі, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы перад кіраўнікамі дэлегацый на пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў краін СНД.
"Маю на ўвазе арганізацыю выбухаў на міжнародных газавых магістралях "Паўночнага патоку", – растлумачыў Пуцін.
Паводле яго слоў, знішчаецца агульнаеўрапейская энергетычная сетка.
Сёння, падкрэсліў расійскі прэзідэнт, дзяржавам СНД трэба ўзмацняць абарону аб'ектаў крытычнай інфраструктуры. Пры гэтым ён адзначыў, што Садружнасць яшчэ не сутыкалася з такімі тэрарыстычнымі пагрозамі, якія ёсць зараз. Трэба абараніць насельніцтва, больш актыўна ўскрываць і спыняць працу замежных спецслужбаў, якія спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю, сказаў Пуцін.

Фарміраванне шматпалярнага свету непазбежна

Ён таксама канстатаваў, што фарміраванне шматпалярнага свету ўжо непазбежна, аднак не ўсе гатовы гэта прыняць і хочуць любой цаной захаваць сваю гегемонію, якая хістаецца. Пры гэтым выкарыстоўваецца шырокі спектр як палітычных, эканамічных, так і інфармацыйных і ваенных метадаў і сродкаў, звярнуў увагу Пуцін.
"Чаго яны дабіваюцца – тыя, хто гэта робіць – мы бачым на прыкладзе Украіны, якая стала інструментам амерыканскай знешняй палітыкі. Краіна практычна страціла суверэнітэт і наўпрост кіруецца з ЗША", - адзначыў расійскі лідар.
Акрамя таго, праз чорны рынак разыходзіцца зброя, якая пастаўляецца Захадам кіеўскаму рэжыму, і існуе рызыка пападання пераносных зенітных ракетных комплексаў і высокадакладнай зброі ў рукі тэрарыстаў, дадаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расследаванне на "Паўночных патоках" ідзе так, каб абвінаваціць Расію – Пяскоў
"Паўночныя патокі" можна адрамантаваць – Пуцін
Швецыя не плануе дапускаць Расію да расследавання здарэння на "Паўночным патоку"
Стужка навiн
0