Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Адзіным гарантам суверэнітэту Украіны магла быць толькі РФ – Пуцін

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкВаенная падрыхтоўка ПДВ на палігоне ў Запарожскай вобласці
Ваенная падрыхтоўка ПДВ на палігоне ў Запарожскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 27.10.2022
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ўкраінцы і рускія ўсё яшчэ з’яўляюцца адным народам, які па шэрагу акалічнасцей апынуўся ў розных краінах.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін лічыць, што адзіным гарантам суверэнітэту Украіны магла быць толькі Расія, бо менавіта яна яе і стварыла. Аб гэтым ён заявіў у рамках свайго выступлення на пленарным пасяджэнні Міжнароднага клуба "Валдай".
"Шчыра кажучы, адзіным сапраўдным, такім сур’ёзным гарантам украінскай дзяржаўнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці магла б быць толькі Расія, якая і стварыла сённяшнюю Украіну", - заявіў расійскі лідар.
Ён таксама адзначыў, што рускія і ўкраінцы – адзін народ, які проста апынуўся ў розных дзяржавах. Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што з-за гэтага спецыяльную ваенную аперацыю можна часткова лічыць грамадзянскай вайной.
"У нас ёсць выдаткі, і перш за ўсё гэта датычыцца (чалавечых) страт, звязаных з правядзеннем спецыяльнай ваеннай аперацыі. Я ўвесь час пра гэта думаю", - адзначыў ён, каментуючы сітуацыю ва Украіне.
Расійскі лідар падкрэсліў, што ў выпадку, калі б Расія яшчэ некалькі гадоў адмаўлялася ад пачатку спецаперацыі, сітуацыя ва Украіне магла быць зусім іншай з-за паставак Кіеву зброі і будаўніцтва ўмацаванняў.
"Гэтыя ўмацаваныя раёны былі б не толькі па лініі судакранання сённяшняй на Данбасе, усюды былі б... А ва ўмовах, калі б яшчэ некалькі гадоў на Украіне стваралі ўмацаваныя раёны і праводзілі вучэнні, назапашвалі б там сістэмы ўзбраенняў, якіх ніколі не было, і цяпер няма, ніколі не было – была б абсалютна іншая сітуацыя для Расіі. Нават з пункту гледжання правядзення гэтай спецыяльнай ваеннай аперацыі", - лічыць прэзідэнт.

Ядзерная зброя

Кіраўнік расійскай дзяржавы параіў тым, хто сцвярджае, што Масква можа ўжыць ядзерную зброю, пачытаць ваенную дактрыну РФ.
Там, падкрэсліў Пуцін, дакладна прапісана, у якіх выпадках магчыма скарыстанне Расіяй ядзернай зброі.

"Што тычыцца Расіі – у нас ёсць ваенная дактрына. Няхай яе прачытаюць, у адпаведным артыкуле гэтай ваеннай дактрыны напісана, у якіх выпадках, з якой нагоды, у сувязі з чым і якім чынам Расія лічыць магчымым скарыстанне зброі масавага знішчэння ў выглядзе ядзернай зброі – для абароны свайго суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, для забеспячэння бяспекі расійскага народа", - сказаў Пуцін, выступаючы ў чацвер на Валдайскім форуме.

У сувязі з гэтым ён адзначыў, што Захад нагнятае тэзіс аб магчымасці скарыстання РФ ядзернай зброі з мэтай паўплываць на саюзнікаў Масквы і нейтральныя дзяржавы, але гэтая мэта прымітыўная і скончыцца нічым.
"Яны (Захад - Sputnik) шукаюць дадатковыя аргументы для таго, каб пераканаць нашых сяброў або нейтральныя дзяржавы ў тым, што трэба ўсім разам супрацьстаяць Расіі", - сказаў расійскі лідар.

"Брудная бомба"

Каментуючы магчымы ядзерны ўдар па Украіне, Пуцін акцэнтаваў увагу на тым, што ў гэтым няма ні ваеннага, ні палітычнага сэнсу, Расіі няма чаго ісці на такія меры. Хоць, паводле яго слоў, РФ не проста так апублікавала інфармацыю аб "бруднай бомбе", якая рыхтуецца ў Кіеве.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што зараз Кіеў узмоцнена працуе над стварэннем "бруднай бомбы" і пры гэтым робіць усё, каб замесці сляды.
Больш за тое, адзначыў прэзідэнт РФ, Маскве вядома, дзе прыкладна яна робіцца – гэта дазваляюць адсочваць наяўныя на Украіне тэхналогіі.

“Цяпер кажуць, МАГАТЭ хоча прыехаць і праверыць ядзерныя аб'екты Украіны. Мы за. І як можна хутчэй трэба гэта зрабіць, і як можна шырэй. Бо мы ведаем, што зараз кіеўскія ўлады робяць усё для таго, каб замесці сляды гэтай падрыхтоўкі. Яны працуюць над гэтым", - заявіў Пуцін.

Раней у Мінабароны Расіі заявілі, што ёсць звесткі аб кантактах офіса Зяленскага з прадстаўнікамі Брытаніі па пытанні атрымання тэхналогіі стварэння ядзернай зброі.
У абаронным ведамстве ўдакладнілі, што маюць інфармацыю аб планах Кіева прымяніць "брудную бомбу" і абвінаваціць у гэтым Маскву.
Міністр абароны Сяргей Шайгу ў мінулую нядзелю, 23 кастрычніка, сазваніўся з шэрагам заходніх калег і давёў да іх інфармацыю па "бруднай бомбе". У прыватнасці, адбыліся тэлефонныя размовы Шайгу з кіраўнікамі абаронных ведамстваў ЗША, Францыі і Турцыі.
У сераду, 26 кастрычніка, ён давёў інфармацыю аб магчымасці правакацый з боку Украіны з ужываннем "бруднай бомбы" да кітайскага і індыйскага калег Вэя Фэнхэ і Раджнатха Сінгха.
На пасяджэнні Першага камітэта ГА ААН намеснік кіраўніка расійскай дэлегацыі Канстанцін Варанцоў заявіў, што расійскі бок патрабуе ад украінскіх улад і іх заходніх куратараў перастаць рабіць крокі, якія падводзяць свет да ядзернай катастрофы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін аб пазіцыі Захаду: што з Расіі не зыходзіць – усё інтрыгі Крамля
Пуцін нагадаў Захаду аб прапановах Расіі па ўмацаванні даверу
Выступленне Пуціна на пленарнай сесіі клуба "Валдай" – трансляцыя
Захарава растлумачыла, навошта Кіеў выкарыстоўвае ядзерны шантаж
Стала вядома, дзе Кіеў мае намер правесці правакацыю з "бруднай бомбай"
Стужка навiн
0