https://bel.sputnik.by/20221027/belarus-skasavala-dva-mzhnarodnyya-pagadnenn-ab-fnansavann-1068412973.html
Беларусь скасавала два міжнародныя пагадненні аб фінансаванні
Беларусь скасавала два міжнародныя пагадненні аб фінансаванні
Sputnik Беларусь
Згодна з дзвюма гэтымі дамоўленасцямі рэспубліка атрымлівала фінансаванне на падтрымку развіцця бізнесу, а таксама шэрага праграм. 27.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-27T09:52+0300
2022-10-27T09:52+0300
2022-10-27T09:52+0300
беларусь
еўрасаюз
пагадненне
эканоміка
палітыка
фінансаванне
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0f/1064813605_0:24:1280:744_1920x0_80_0_0_fcecb23ede268d85b42adf1e6c24b025.jpg
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Беларусь спыніла дзеянне двух пагадненняў, падпісаных з Еўрасаюзам у 2018 і 2020 годзе, – абодва дакументы тычыліся падтрымкі ў рэспубліцы шэрага праграм і іх фінансавання. Адпаведная пастанова Саўміна №730 ад 25 кастрычніка размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Так, спыняецца дзеянне пагаднення аб фінансаванні, падпісанага ў Мінску 5 красавіка 2018 года, а таксама пагаднення аб фінансаванні, падпісанага 6 ліпеня 2020 года.Згодна з адным з гэтых дагавораў паміж рэспублікай і ЕС, Мінску выдзяляліся сродкі на падтрымку прадпрымальніцтва і развіцця эканомікі.Другое пагадненне з ЕС прадугледжвала фінансаванне для рэалізацыі інвестыцыйных праграм і развіцця канкурэнтаздольнасці.Беларусь – за дыялог, а дыялогу нямаУ апошнія два гады Беларусь выходзіць з шэрага пагадненняў, праграм і праграм з заходнімі краінамі – у адказ на "недружалюбныя дзеянні" гэтых дзяржаў.Толькі за апошні месяц Мінск выйшаў з шэрага міжнародных пагадненняў, у тым ліку – на атрыманне фінансавання. Так, у пачатку кастрычніка ўрад спыніў дзеянне пагаднення з Еўракамісіяй аб тэхдапамозе. Таксама спыніла дзеянне "Пагадненне аб фінансаванні", падпісанае 29 снежня 2020 года. Што гэта за пагадненне, што яно прадугледжвае і з кім яно было заключана, у дакуменце не гаворыцца.Мінск не раз падкрэсліваў, што заўсёды выступае за сяброўскія адносіны з суседзямі і з усімі краінамі ЕС, нават нягледзячы на санкцыі. МЗС Беларусь падкрэслівала, што рэспубліка гатова дыверсіфікаваць уласную эканоміку і палітыку, аднак, на жаль, не бачыць гатоўнасці ў гэтым пытанні з боку ЕС.Выступаючы на Генасамблеі ААН кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей звярнуў увагу, што рэспубліка будзе заклікаць да супрацьстаяння дыскрымінацыйнай практыцы ў ААН па дзяржаўнай прыкмеце, палітыцы "культуры адмены", выключэння дзяржаў з розных міжнародных структур і нявыдачы афіцыйным прадстаўнікам віз.Акрамя таго, Беларусь сканцэнтруе намаганні на супрацьдзеянні антыбеларускім ініцыятывам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0f/1064813605_0:0:1138:853_1920x0_80_0_0_fcd539c22b14cb9d42d5e8fdccbd9454.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, еўрасаюз, пагадненне, эканоміка, палітыка, фінансаванне, у свеце
беларусь, еўрасаюз, пагадненне, эканоміка, палітыка, фінансаванне, у свеце
Беларусь скасавала два міжнародныя пагадненні аб фінансаванні
Згодна з дзвюма гэтымі дамоўленасцямі рэспубліка атрымлівала фінансаванне на падтрымку развіцця бізнесу, а таксама шэрага праграм.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Беларусь спыніла дзеянне двух пагадненняў, падпісаных з Еўрасаюзам у 2018 і 2020 годзе, – абодва дакументы тычыліся падтрымкі ў рэспубліцы шэрага праграм і іх фінансавання. Адпаведная пастанова Саўміна №730 ад 25 кастрычніка размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, спыняецца дзеянне пагаднення аб фінансаванні, падпісанага ў Мінску 5 красавіка 2018 года, а таксама пагаднення аб фінансаванні, падпісанага 6 ліпеня 2020 года.
Згодна з адным з гэтых дагавораў паміж рэспублікай і ЕС, Мінску выдзяляліся сродкі на падтрымку прадпрымальніцтва і развіцця эканомікі.
Другое пагадненне з ЕС прадугледжвала фінансаванне для рэалізацыі інвестыцыйных праграм і развіцця канкурэнтаздольнасці.
Беларусь – за дыялог, а дыялогу няма
У апошнія два гады Беларусь выходзіць з шэрага пагадненняў, праграм і праграм з заходнімі краінамі – у адказ на "недружалюбныя дзеянні" гэтых дзяржаў.
Толькі за апошні месяц Мінск выйшаў з шэрага міжнародных пагадненняў, у тым ліку – на атрыманне фінансавання. Так, у пачатку кастрычніка ўрад спыніў дзеянне пагаднення з Еўракамісіяй аб тэхдапамозе. Таксама спыніла дзеянне "Пагадненне аб фінансаванні", падпісанае 29 снежня 2020 года. Што гэта за пагадненне, што яно прадугледжвае і з кім яно было заключана, у дакуменце не гаворыцца.
Мінск не раз падкрэсліваў, што заўсёды выступае за сяброўскія адносіны з суседзямі і з усімі краінамі ЕС, нават нягледзячы на санкцыі. МЗС Беларусь падкрэслівала, што рэспубліка гатова дыверсіфікаваць уласную эканоміку і палітыку, аднак, на жаль, не бачыць гатоўнасці ў гэтым пытанні з боку ЕС.
Выступаючы на Генасамблеі ААН кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей звярнуў увагу, што рэспубліка будзе заклікаць да супрацьстаяння дыскрымінацыйнай практыцы ў ААН па дзяржаўнай прыкмеце, палітыцы "культуры адмены", выключэння дзяржаў з розных міжнародных структур і нявыдачы афіцыйным прадстаўнікам віз.
Акрамя таго, Беларусь сканцэнтруе намаганні на супрацьдзеянні антыбеларускім ініцыятывам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь