Ватыкан выпусціць марку да 30-годдзя дыпламатычных адносін з Беларуссю

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкСабор святога Пятра ў Ватыкане
Сабор святога Пятра ў Ватыкане - Sputnik Беларусь, 1920, 28.10.2022
Падпісацца
На марцы, якая будзе каштаваць крыху больш за адзін еўра, знаходзяцца гербы дзвюх дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Ватыкана.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Дэпартамент нумізматыкі і філатэліі Святога Прастола аб’явіў аб тым, што мае намер запусціць у абарачэнне марку, прысвечаную 30-годдзю дыпламатычных адносін з Беларуссю, аб гэтым паведаміла Ватыканскае радыё.
Усяго ў гэтым годзе Ватыкан выпусціць восем новых марак, якія прысвечаны розным падзеям з жыцця католікаў, у іх ліку і 30 гадоў усталявання дыпламатычных адносін з Рэспублікай Беларусь. Дыпадносіны паміж Мінскам і Апостальскай Сталіцай былі ўстаноўлены 11 лістапада 1992 года. Юбілейная марка з’явіцца 16 лістапада 2022-га.

"На марцы адлюстраваны два гербы – Ватыкана і Беларусі. Яны размяшчаюцца на старонках адкрытай кнігі, пад ёй надпіс на італьянскай мове", - паведамляе Ватыканскае радыё. Каштаваць паштовая марка будзе 1,25 еўра.

Дыпламатычныя адносіны паміж Ватыканам і Мінскам былі ўстаноўлены ў 1992 годзе. Першыя два гады Апостальская нунцыятура – дыпмісія Святога прастола – знаходзілася ў Ватыкане. І толькі амаль праз два гады, 18 мая 1994-га, яна адкрылася ў беларускай сталіцы. Нунцыятура дастаткова доўга займала адзін з паверхаў у будынку, размешчаным недалёка ад Чырвонага Касцёла. Да 25-годдзя дыпламатычных адносін на Залатой Горцы адкрылі новы будынак Апостальскай Нунцыятуры.
На працягу 30 гадоў Святы Прастол у Беларусі прадстаўлялі нунцыі Габрыэль Мантальва Ігера, Агасціна Маркета, Дамінік Грушоўскі, Іван Юркавіч, Марцін Відавіч, Клаўдыё Гуджэроцці і Габор Пінтэр. 21 мая 2020 года Папа Францыск прызначыў харвацкага арцыбіскупа Антэ Ёзіча новым апостальскім нунцыем у Беларусі.
Католікі – другая па колькасці рэлігійная канфесія ў Беларусі. Згодна з афіцыйным перапісам насельніцтва, да яе адносіць сябе каля 18% насельніцтва ад усіх вернікаў рэспублікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Папа Рымскі прапанаваў правесці перагаворы Пуціна і Зяленскага ў Ватыкане
"Мінская спадчына" пракаменціравала чуткі пра лёс Чырвонага касцёла
У ЗША абвінавацілі Папу Рымскага ў падтрымцы расійскай спецаперацыі
Стужка навiн
0