https://bel.sputnik.by/20221101/putsn-raspav-ab-rashenn-kanflktu-pamzh-armenyay--azerbaydzhanam-1068599356.html
Пуцін распавёў аб рашэнні канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам
Пуцін распавёў аб рашэнні канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Расіі лічыць сустрэчу значным крокам наперад, нягледзячы на тое, што не па ўсіх пытаннях былі дасягнуты дамоўленасці. 01.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-01T09:37+0300
2022-11-01T09:37+0300
2022-11-01T09:37+0300
уладзімір пуцін
арменія
азербайджан
расія
нагорны карабах
бяспека
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0a/1067786124_0:176:2960:1841_1920x0_80_0_0_a2c1c676237c39f5d48fd61528d33d4a.jpg
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што Арменія, Азербайджан і РФ могуць дамаўляцца аб будучыні сваіх краін, як паказаў саміт. Па словах расійскага лідара, усе бакі зацікаўлены ў нармалізацыі ўзаемаадносін.Тым не менш, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, узгадніць удалося не ўсе моманты. Аднак, нягледзячы на тое, што "некаторыя рэчы прыйшлося выключыць з папярэдне прапрацаванага на ўзроўні спецыялістаў тэксту", была заключана сумесная заява."Расія са свайго боку будзе рабіць усё для таго, каб канчатковае і ўсёабдымнае ўрэгуляванне было дасягнута", - падкрэсліў расійскі лідар.Ён таксама адзначыў, што краіны будуць працягваць кантактаваць, каб знайсці рашэнні, якія паставяць кропку ў канфлікце.Канфлікт у Нагорным КарабахуСітуацыя вакол Нагорнага Карабаха абвастрылася 27 верасня 2020 года – там пачаліся баявыя дзеянні, якія прывялі да ахвяр сярод мірных жыхароў.Бакі канфлікту распачалі некалькі спроб заключыць перамір’е, але паспяховым аказалася трохбаковае пагадненне, дасягнутае ў ноч на 10 лістапада пры пасярэдніцтве Масквы.Прэм’ер-міністр Арменіі Ільхам Аліеў, Нікол Пашынян і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дамовіліся аб поўным спыненні ваенных дзеянняў.Войскі спыніліся на занятых пазіцыях, кантроль над трыма раёнамі (Кельбаджарскім, Лачынскім і Агдамскім) перайшоў да Баку, а ўздоўж лініі судакранання размясціліся расійскія міратворцы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
арменія
азербайджан
расія
нагорны карабах
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0a/1067786124_160:0:2889:2047_1920x0_80_0_0_d6e91f4bd35f1e8bc44ef62f130525ff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, арменія, азербайджан, расія, нагорны карабах, бяспека, палітыка, у свеце
уладзімір пуцін, арменія, азербайджан, расія, нагорны карабах, бяспека, палітыка, у свеце
Пуцін распавёў аб рашэнні канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам
Прэзідэнт Расіі лічыць сустрэчу значным крокам наперад, нягледзячы на тое, што не па ўсіх пытаннях былі дасягнуты дамоўленасці.
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што Арменія, Азербайджан і РФ могуць дамаўляцца аб будучыні сваіх краін, як паказаў саміт. Па словах расійскага лідара, усе бакі зацікаўлены ў нармалізацыі ўзаемаадносін.
"Сённяшняя дыскусія сведчыць аб тым, што мы можам дамаўляцца і аб будучыні нашых усіх краін..., маю на ўвазе і Расію, і Азербайджан, і Арменію, ды і ўсіх краін рэгіёна, таму што ў нармалізацыі адносін зацікаўлены ўсе народы, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі", - заявіў Пуцін у рамках трохбаковых перагавораў.
Тым не менш, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, узгадніць удалося не ўсе моманты. Аднак, нягледзячы на тое, што "некаторыя рэчы прыйшлося выключыць з папярэдне прапрацаванага на ўзроўні спецыялістаў тэксту", была заключана сумесная заява.
"Расія са свайго боку будзе рабіць усё для таго, каб канчатковае і ўсёабдымнае ўрэгуляванне было дасягнута", - падкрэсліў расійскі лідар.
Ён таксама адзначыў, што краіны будуць працягваць кантактаваць, каб знайсці рашэнні, якія паставяць кропку ў канфлікце.
Канфлікт у Нагорным Карабаху
Сітуацыя вакол Нагорнага Карабаха абвастрылася 27 верасня 2020 года – там пачаліся баявыя дзеянні, якія прывялі да ахвяр сярод мірных жыхароў.
Бакі канфлікту распачалі некалькі спроб заключыць перамір’е, але паспяховым аказалася трохбаковае пагадненне, дасягнутае ў ноч на 10 лістапада пры пасярэдніцтве Масквы.
Прэм’ер-міністр Арменіі Ільхам Аліеў, Нікол Пашынян і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дамовіліся аб поўным спыненні ваенных дзеянняў.
Войскі спыніліся на занятых пазіцыях, кантроль над трыма раёнамі (Кельбаджарскім, Лачынскім і Агдамскім) перайшоў да Баку, а ўздоўж лініі судакранання размясціліся расійскія міратворцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Арменія звярнулася да РФ, АДКБ і ААН з-за сітуацыі на мяжы з Азербайджанам