Пяскоў аб выбарах прэзідэнта Расіі: Пуцін яшчэ не прыняў рашэнне аб удзеле

© SputnikПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 02.11.2022
Падпісацца
Выбары прэзідэнта Расійскай Федэрацыі пройдуць у 2024 годзе, кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін пакуль што не прыняў рашэнне аб удзеле.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін яшчэ не прыняў рашэнне наконт удзелу ў наступных выбарах кіраўніка дзяржавы, якія адбудуцца ў 2024 годзе, аб гэтым паведаміў журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
"Не", – адказаў Пяскоў на пытанне, ці прыняў ужо Пуцін такое рашэнне.
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам Расіі, наступныя прэзідэнцкія выбары чакаюцца ў нядзелю 17 сакавіка 2024 года.
Рашэнне аб назначэнні выбараў прымае Савет Федэрацыі Федэральнага Схода Расійскай Федэрацыі, гэта робіцца не раней як за 100 дзён і не пазней як за 90 дзён да дня галасавання.
Калі ў першым туры ніводны з кандыдатаў не набярэ абсалютную большасць галасоў (больш за палову галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні), то, паводле закона, паўторнае галасаванне па двух зарэгістраваных кандыдатах, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў, адбудзецца праз 21 дзень.
Прэзідэнт выбіраецца тэрмінам на 6 гадоў. Выбары ў Расіі праходзілі ў 1991, 1996, 2000, 2004, 2008, 2012 і 2018 гадах. Тры чалавекі станавіліся пераможцамі выбараў прэзідэнта РФ – Барыс Ельцын (два разы), Уладзімір Пуцін (чатыры разы) і Дзмітрый Мядзведзеў (адзін раз).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Выбары ў 2024 годзе не будуць лёгкімі – Лукашэнка
Такаеў прапанаваў правесці ў Казахстане пазачарговыя выбары прэзідэнта
Трамп бліжэйшым часам прыме рашэнне, ці будзе ўдзельнічаць у выбарах
Стужка навiн
0