https://bel.sputnik.by/20221108/aguchany-sumy-zarplat-yakya-buduts-atrymlvats-mablzavanyya--rf-1068821895.html
Агучаны сумы зарплат, якія будуць атрымліваць мабілізаваныя ў РФ
Агучаны сумы зарплат, якія будуць атрымліваць мабілізаваныя ў РФ
Sputnik Беларусь
Зарплата будзе залежаць ад аклада па воінскай пасадзе, аклада па званні і выслугі гадоў. Дадатковыя выплаты прадугледжаны ў выпадку асаблівых умоў праходжання... 08.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-08T14:25+0300
2022-11-08T14:25+0300
2022-11-08T14:25+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
расія
мабілізацыя
зарплата
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0b/1067810139_0:0:3117:1754_1920x0_80_0_0_8301320af3d10e109ed86153f22ab13b.jpg
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Мінабароны РФ патлумачыла, як будуць праходзіць выплаты мабілізаваным, у тым ліку тым, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі ва Украіне.Спачатку ўсе грамадзяне, прызваныя ў рамках частковай мабілізацыі і якія заключылі кантракт на ваенную службу на тэрмін ад аднаго года, атрымаюць аднаразовую выплату. Яна будзе складаць 195 тысяч расійскіх рублёў (3 130 долараў па курсе на 8 лістапада 2022 года - Sputnik).Па словах прадстаўніка фінансавага блока Мінабароны Сяргея Мікішчанкі, гаворка ідзе пра тых, хто падпісаў кантракт пачынаючы з 21 верасня.Штомесяц ваеннаслужачыя будуць атрымліваць грашовае забеспячэнне ў залежнасці ад выкананых задач і ўмоў праходжання службы. Сума будзе залежаць ад аклада па воінскай пасадзе, аклада па званні і выслугі гадоў. Дадатковыя выплаты прадугледжаны ў выпадку асаблівых умоў службы або за нейкія дасягненні.Ён удакладніў, што гэта мінімальная зарплата, якую будзе атрымліваць, напрыклад, радавы мотастралок. Камандзір узвода, у сваю чаргу, атрымае каля 225 тысяч рублёў (3 600 долараў).Частковая мабілізацыяУказ аб правядзенні ў Расіі частковай мабілізацыі падпісаў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін 21 верасня. У рамках яго ў войскі было прызвана 318 тысяч чалавек з улікам добраахвотнікаў. У першую чаргу мабілізавалі тых, хто меў баявы вопыт і неабходную ў войсках ваенна-ўліковую спецыяльнасць.Каля 80 тысяч мабілізаваных расіян ужо знаходзяцца ў зоне правядзення спецаперацыі ва Украіне, з іх каля 50 тысяч прымаюць удзел у баявых дзеяннях.У Мінабароны РФ тлумачылі, што частковая мабілізацыя патрэбна для кантролю лініі судакранання ў 1 000 кіламетраў і вызваленых тэрыторый ва Украіне. Афіцыйна мабілізацыя была завершана 31 кастрычніка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0b/1067810139_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_eaf688759262665793eeb3eb68aa8b75.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, мабілізацыя, зарплата, бяспека
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, мабілізацыя, зарплата, бяспека
Агучаны сумы зарплат, якія будуць атрымліваць мабілізаваныя ў РФ
Зарплата будзе залежаць ад аклада па воінскай пасадзе, аклада па званні і выслугі гадоў. Дадатковыя выплаты прадугледжаны ў выпадку асаблівых умоў праходжання службы, а таксама за дасягненні.
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Мінабароны РФ патлумачыла, як будуць праходзіць выплаты мабілізаваным, у тым ліку тым, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі ва Украіне.
Спачатку ўсе грамадзяне, прызваныя ў рамках частковай мабілізацыі і якія заключылі кантракт на ваенную службу на тэрмін ад аднаго года, атрымаюць аднаразовую выплату. Яна будзе складаць 195 тысяч расійскіх рублёў (3 130 долараў па курсе на 8 лістапада 2022 года - Sputnik).
Па словах прадстаўніка фінансавага блока Мінабароны Сяргея Мікішчанкі, гаворка ідзе пра тых, хто падпісаў кантракт пачынаючы з 21 верасня.
Штомесяц ваеннаслужачыя будуць атрымліваць грашовае забеспячэнне ў залежнасці ад выкананых задач і ўмоў праходжання службы. Сума будзе залежаць ад аклада па воінскай пасадзе, аклада па званні і выслугі гадоў. Дадатковыя выплаты прадугледжаны ў выпадку асаблівых умоў службы або за нейкія дасягненні.
"Мінімальная сума, якую будуць атрымліваць вайскоўцы, прызваныя ў рамках частковай мабілізацыі, складзе 195 тысяч рублёў", – адзначыў Мікішчанка.
Ён удакладніў, што гэта мінімальная зарплата, якую будзе атрымліваць, напрыклад, радавы мотастралок. Камандзір узвода, у сваю чаргу, атрымае каля 225 тысяч рублёў (3 600 долараў).
Указ аб правядзенні ў Расіі частковай мабілізацыі падпісаў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін 21 верасня. У рамках яго ў войскі было прызвана 318 тысяч чалавек з улікам добраахвотнікаў. У першую чаргу мабілізавалі тых, хто меў баявы вопыт і неабходную ў войсках ваенна-ўліковую спецыяльнасць.
Каля 80 тысяч мабілізаваных расіян ужо знаходзяцца ў зоне правядзення спецаперацыі ва Украіне, з іх каля 50 тысяч прымаюць удзел у баявых дзеяннях.
У Мінабароны РФ тлумачылі, што частковая мабілізацыя патрэбна для кантролю лініі судакранання ў 1 000 кіламетраў і вызваленых тэрыторый ва Украіне. Афіцыйна мабілізацыя была завершана 31 кастрычніка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь