https://bel.sputnik.by/20221109/kdb-zatryma-belarusa-yakya-sprabaval-daluchytstsa-da-ekstremsta-va-ukrane-1068848895.html
КДБ затрымаў беларусаў, якія спрабавалі далучыцца да экстрэмістаў ва Украіне
КДБ затрымаў беларусаў, якія спрабавалі далучыцца да экстрэмістаў ва Украіне
Sputnik Беларусь
Шмат хто з затрыманых прызнаўся, што здзейсніў гэтыя супрацьпраўныя дзеянні з цікаўнасці і пад уздзеяннем алкаголю. 09.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-09T09:28+0300
2022-11-09T09:28+0300
2023-05-29T17:38+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
беларусь
экстрэмізм
кдб рб
грамадства
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102916/36/1029163600_0:0:2347:1321_1920x0_80_0_0_77cf8dd0945f484bac48e994a8a5a686.jpg
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Супрацоўнікі беларускага Камітэта дзяржбяспекі затрымалі пяцярых грамадзян краіны, якія спрабавалі далучыцца да экстрэмісцкага фарміравання на тэрыторыі Украіны, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.Удакладняецца, што затрыманыя беларусы напісалі ў чат-бот Telegram-канала экстрэмісцкага фарміравання "Полк Каліноўскага" і выказалі сваё жаданне папоўніць яго шэрагі.Адзін з затрыманых ужо раней парушаў закон і мае праблемы з алкаголем. Як распавялі на дзяржтэлеканале, рашэнне заняцца супрацьзаконнай дзейнасцю ён прыняў, "каб зрабіць уражанне на сужыцельку".Іншыя затрыманыя патлумачылі свае дзеянні цікаўнасцю і прызналіся, што пісалі ў чат-бот у стане алкагольнага ап’янення.Цяпер у дачыненні да затрыманых КДБ праводзіць даследчую праверку. Таксама супрацоўнікі камітэта правяраюць, ці супрацоўнічалі яны з замежнымі спецслужбамі. Пасля праверкі і па яе выніках дзеянням гэтых беларусаў будзе дадзена канчатковая прававая ацэнка і прынята адпаведнае працэсуальнае рашэнне.Удзел ва ўзброеных фарміраванняхЁн падкрэсліў, што любое садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці прыводзіць да крымінальнай адказнасці, за гэтыя дзеянні пагражае да 6-ці гадоў пазбаўлення волі.Полк КаліноўскагаФарміраванне "Полк імя Кастуся Каліноўскага" і падраздзяленні, якія ў яго ўваходзяць, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкімі, а іх дзейнасць у краіне забаронена.У дачыненні да стваральнікаў і ўдзельнікаў экстрэмісцкага батальёна беларускіх наёмнікаў ва Украіне Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа.Раней расійскае абароннае ведамства паведамляла, што з 24 лютага ва Украіну прыехалі 208 беларусаў, каб ваяваць на баку УСУ ў так званым палку Каліноўскага. З іх былі знішчаны 78 чалавек, пакінуў украінскую тэрыторыю 61 беларус.Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу назваў фарміраванне "полк імя Каліноўскага" пацешным. Але дадаў, што там ёсць радыкальна настроеныя баевікі, якія жадаюць арганізоўваць дыверсіі ў Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102916/36/1029163600_0:0:2347:1761_1920x0_80_0_0_8dcfaa07ee62d86349f31513ede795d9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, беларусь, экстрэмізм, кдб рб, грамадства, бяспека
спецаперацыя, данбас, украіна, беларусь, экстрэмізм, кдб рб, грамадства, бяспека
КДБ затрымаў беларусаў, якія спрабавалі далучыцца да экстрэмістаў ва Украіне
09:28 09.11.2022 (абноўлена: 17:38 29.05.2023) Шмат хто з затрыманых прызнаўся, што здзейсніў гэтыя супрацьпраўныя дзеянні з цікаўнасці і пад уздзеяннем алкаголю.
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Супрацоўнікі беларускага Камітэта дзяржбяспекі затрымалі пяцярых грамадзян краіны, якія спрабавалі далучыцца да экстрэмісцкага фарміравання на тэрыторыі Украіны, паведамілі ў эфіры тэлеканала
СТБ.
Удакладняецца, што затрыманыя беларусы напісалі ў чат-бот Telegram-канала экстрэмісцкага фарміравання "Полк Каліноўскага" і выказалі сваё жаданне папоўніць яго шэрагі.
Адзін з затрыманых ужо раней парушаў закон і мае праблемы з алкаголем. Як распавялі на дзяржтэлеканале, рашэнне заняцца супрацьзаконнай дзейнасцю ён прыняў, "каб зрабіць уражанне на сужыцельку".
Іншыя затрыманыя патлумачылі свае дзеянні цікаўнасцю і прызналіся, што пісалі ў чат-бот у стане алкагольнага ап’янення.
Цяпер у дачыненні да затрыманых КДБ праводзіць даследчую праверку. Таксама супрацоўнікі камітэта правяраюць, ці супрацоўнічалі яны з замежнымі спецслужбамі. Пасля праверкі і па яе выніках дзеянням гэтых беларусаў будзе дадзена канчатковая прававая ацэнка і прынята адпаведнае працэсуальнае рашэнне.
Удзел ва ўзброеных фарміраваннях
Намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак у эфіры тэлеканала нагадаў, што "ўдзел беларусаў на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеных фарміраваннях, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях забаронены крымінальным законам".
Ён падкрэсліў, што любое садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці прыводзіць да крымінальнай адказнасці, за гэтыя дзеянні пагражае да 6-ці гадоў пазбаўлення волі.
Фарміраванне "Полк імя Кастуся Каліноўскага" і падраздзяленні, якія ў яго ўваходзяць, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкімі, а іх дзейнасць у краіне забаронена.
У дачыненні да стваральнікаў і ўдзельнікаў экстрэмісцкага батальёна беларускіх наёмнікаў ва Украіне Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа.
Раней расійскае абароннае ведамства паведамляла, што з 24 лютага ва Украіну прыехалі 208 беларусаў, каб ваяваць на баку УСУ ў так званым палку Каліноўскага. З іх былі знішчаны 78 чалавек, пакінуў украінскую тэрыторыю 61 беларус.
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу назваў фарміраванне "полк імя Каліноўскага" пацешным. Але дадаў, што там ёсць радыкальна настроеныя баевікі, якія жадаюць арганізоўваць дыверсіі ў Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь