Які сёння дзень: 10 лістапада 2022 года

© Sputnik / Александр КряжевЯкі сёння дзень: 10 лістапада 2022 года
Які сёння дзень: 10 лістапада 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 10.11.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца трыста чатырнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 51 дзень.
Сёння святкуецца Сусветны дзень моладзі, Сусветны дзень навукі за мір і развіццё, а таксама Міжнародны дзень бухгалтара. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 лістапада

У 1906 годзе ў Вільні пачалося выданне "Нашай нівы".
У 1974 годзе адбыўся пуск першага тралейбуса ў Гродна.

Хто нарадзіўся 10 лістапада

1749 год: Мацей Радзівіл, драматург, кампазітар, аўтар лібрэта аперэт.
1910 год: Змітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.
1934 год: Іван Курбека, беларускі паэт, музейшчык, кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся рэфарматар царквы Марцін Лютэр, нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург Фрыдрых Шылер, расійскі канструктар стралковай зброі Міхаіл Калашнікаў і расійскі акцёр тэатра і кіно Міхаіл Яфрэмаў.

10 лістапада ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць святой Параскевы. Яна лічыцца заступніцай жанчын, у народзе святую празвалі Параскева Пятніца. Абраз Параскевы ўпрыгожвалі ручнікамі і кветкамі; верылі, што ручнік пасля гэтага набывае гаючую сілу. Пасля малітвы ім выціралі твар.
У гэты дзень жанчыны не пралі і не ткалі: існавала павер'е, што Параскева Пятніца сама ходзіць па вёсцы ў выглядзе старухі і сочыць, каб ніхто не праў. Але шыць і вышываць было дазволена, і дзяўчыны збіраліся на вячоркі. Таксама верылі, што калі памаліцца святой Параскеве, хутка прыйдзе жаніх.
Калі ў гэты дзень туман – будзе адліга. Шэрань на дрэвах, наадварот, абяцае маразы.
Стужка навiн
0