https://bel.sputnik.by/20241110/Yak-snnya-dzen-10-lstapada-1038531838.html
Які сёння дзень: 10 лістапада 2024 года
Які сёння дзень: 10 лістапада 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца трыста пятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 51 дзень. 10.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-10T05:54+0300
2024-11-10T05:54+0300
2024-11-10T05:54+0300
падзеі і даты
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
народны каляндар
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103768/88/1037688882_0:159:3076:1889_1920x0_80_0_0_0bb7f3aa435611f012963c999fa64e09.jpg
Сёння святкуецца Сусветны дзень моладзі, Сусветны дзень навукі за мір і развіццё, а таксама Міжнародны дзень бухгалтара. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 10 лістападаХто нарадзіўся 10 лістападаТаксама сёння нарадзіліся нямецкі рэфарматар царквы Марцін Лютэр, нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург Фрыдрых Шылер, расійскі канструктар стралковай зброі Міхаіл Калашнікаў.10 лістапада ў народным календарыСёння Праваслаўная царква шануе памяць святой Параскевы. Яна лічыцца заступніцай жанчын, у народзе святую празвалі Параскева Пятніца. Абраз Параскевы ўпрыгожвалі ручнікамі і кветкамі, верылі, што ручнік пасля гэтага набывае гаючую сілу. Пасля малітвы ім выціралі твар.У гэты дзень жанчыны не пралі і не ткалі: існавала павер'е, што Параскева Пятніца сама ходзіць па вёсцы ў выглядзе старой і сочыць, каб ніхто не праў. Але шыць і вышываць было дазволена, і дзяўчыны збіраліся на вячоркі. Таксама верылі, што калі памаліцца святой Параскеве, хутка прыйдзе жаніх.Калі ў гэты дзень туман – будзе адліга. Шэрань на дрэвах, наадварот, абяцае маразы.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103768/88/1037688882_174:0:2903:2047_1920x0_80_0_0_48fdd8244c0e8af9da060e4823a061eb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар, беларусь
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар, беларусь
Які сёння дзень: 10 лістапада 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца трыста пятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 51 дзень.
Сёння святкуецца Сусветны дзень моладзі, Сусветны дзень навукі за мір і развіццё, а таксама Міжнародны дзень бухгалтара. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 10 лістапада
У 1906 годзе ў Вільні пачалося выданне "Нашай нівы".
У 1974 годзе адбыўся пуск першага тралейбуса ў Гродне.
Хто нарадзіўся 10 лістапада
1749 год: Мацей Радзівіл, драматург, кампазітар, аўтар лібрэта аперэт.
1910 год: Змітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.
1934 год: Іван Курбека, беларускі паэт, музейшчык, кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі рэфарматар царквы Марцін Лютэр, нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург Фрыдрых Шылер, расійскі канструктар стралковай зброі Міхаіл Калашнікаў.
10 лістапада ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць святой Параскевы. Яна лічыцца заступніцай жанчын, у народзе святую празвалі Параскева Пятніца. Абраз Параскевы ўпрыгожвалі ручнікамі і кветкамі, верылі, што ручнік пасля гэтага набывае гаючую сілу. Пасля малітвы ім выціралі твар.
У гэты дзень жанчыны не пралі і не ткалі: існавала павер'е, што Параскева Пятніца сама ходзіць па вёсцы ў выглядзе старой і сочыць, каб ніхто не праў. Але шыць і вышываць было дазволена, і дзяўчыны збіраліся на вячоркі. Таксама верылі, што калі памаліцца святой Параскеве, хутка прыйдзе жаніх.
Калі ў гэты дзень туман – будзе адліга. Шэрань на дрэвах, наадварот, абяцае маразы.