"Белпошта" папярэджвае аб махлярах у месэнджарах

© Sputnik / Виктор ТолочкоАддзяленне "Белпошты"
Аддзяленне Белпошты - Sputnik Беларусь, 1920, 10.11.2022
Падпісацца
Ашуканцы прапануюць карыстальнікам месэнджараў паўдзельнічаць у розыгрышы грошай, але замест гэтага тыя могуць папросту пазбавіцца ўсіх сваіх зберажэнняў.
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Махляры пачалі рассылаць паведамленні ў месэнджарах ад імя РУП "Белпошта" і прапануюць паўдзельнічаць у розыгрышы, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале паштовага прадпрыемства.
Ашуканцы накіроўваюць паведамленні аб юбілейным розыгрышы да 60-годдзя "Белпошты" і прапануюць прайсці апытанне, за якое карыстальнік нібыта атрымае адну тысячу беларускіх рублёў.
"Мы не рассылаем падобныя паведамленні і не праводзім ніякіх розыгрышаў. Просім вас не пераходзіць па ўказаных спасылках і быць пільнымі", - гаворыцца ў паведамленні "Белпошты".

Не першы раз

Ашуканцы ўжо не першы раз спрабуюць з дапамогай паслуг "Белпошты" падмануць грамадзян і зарабіць на гэтым.
Так, раней яны патрабавалі ад кліентаў забраць паштовыя адпраўленні, якія яны не чакаюць. Невядомыя тэлефанавалі і паведамлялі, што на імя адрасата нібы паступіла паштовае адпраўленне ад інтэрнэт-крамы з накладной платай. Ашуканцы патрабавалі неадкладна забраць гэтую пасылку ў аб’екце паштовай сувязі.
Разам з тым "Белпошта" пры паступленні паштовага адпраўлення не тэлефануе атрымальнікам, а адпраўляе паведамленне на viber або праз sms, ці папяровае паведамленне ў паштовую скрыню. Пры адпраўцы паведамленняў праз месэнджары ці на тэлефон адпраўніком будзе belpost.by.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Прымушаюць браць крэдыт і пагражаюць "крыміналкай": новы выкрут кібермахляроў
Масква гатова дзяліцца з Мінскам вопытам барацьбы з кіберзлачыннасцю
Мінус 100 рублёў з тэлефона - МАРГ папярэдзіў пра новы тып махлярства
Стужка навiн
0