https://bel.sputnik.by/20221112/bolsh-za-4-tysyachy-nshazemtsa-zvyarnulsya-pa-belaruskae-gramadzyanstva--mus-1068813951.html
Больш за 4 тысячы іншаземцаў звярнуліся па беларускае грамадзянства – МУС
Больш за 4 тысячы іншаземцаў звярнуліся па беларускае грамадзянства – МУС
Sputnik Беларусь
У ведамстве нагадалі: тыя, хто хоча стаць беларусам, павінны пражываць у краіне мінімум пяць гадоў, прытрымлівацца Канстытуцыі і законаў, а таксама "мець... 12.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-12T10:58+0300
2022-11-12T10:58+0300
2022-11-12T10:58+0300
пашпарт
грамадзянства
мус рб
беларусь
грамадства
замежнік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0c/1046125624_0:167:3001:1855_1920x0_80_0_0_b2e1caa825bd0cf0910cf2a91e3ad14e.jpg
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. За беларускім грамадзянствам у 2022 годзе звярнуліся 4 075 замежнікаў, сярод іх – 2 811 украінцаў, паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.Паводле яго слоў, з агульнай колькасці замежных грамадзян станоўчае рашэнне прынята па 3 997 тых, хто звярнуўся. Хадайніцтвы разглядаюцца ў найкароткія тэрміны, а ў некаторых выпадках – і зусім у спрошчаным парадку.Начальнік дэпартамента адзначыў, што, калі заяўнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці тры і больш разоў – гэта падстава для адмовы ў задавальненні хадайніцтва аб прыёме ў беларускае грамадзянства.У інтарэсах дзяржавыАкрамя таго, у грамадзянства рэспублікі могуць быць таксама прыняты без уліку пяцігадовага тэрміну асобы, якія ўяўляюць цікавасць для дзяржавы, а таксама тыя, хто знаходзіцца ў шлюбе з грамадзянінам Беларусі і мае непаўналетняе дзіця.Таксама могуць атрымаць беларускі пашпарт у спрошчаным парадку тыя асобы, якія пражылі ў Беларусі, атрымалі пасведчанне на права жыхарства, скончылі навучальную ўстанову краіны і працаўладкаваны на прадпрыемстве або ў арганізацыі на тэрыторыі рэспублікі.Дзейнічаюць таксама міжнародныя дагаворы Беларусі, у тым ліку з Расіяй, Казахстанам, Кыргызстанам. Грамадзяне гэтых краін, калі яны раней жылі ў Беларусі і маюць блізкіх сваякоў-беларусаў, могуць таксама ў спрошчаным парадку атрымаць беларускі пашпарт.Амаль 7 тысяч новых беларусаўУсяго са жніўня мінулага года беларускімі грамадзянамі сталі 6 758 чалавек, у тым ліку па рашэнні прэзідэнта – 3 385 (астатнія – па рашэнні органаў унутраных спраў). Нядаўна пашпарт рэспублікі атрымалі яшчэ 355 замежнікаў – гэта, у прыватнасці, прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Германіі, Латвіі, Лівана, Сірыі, Турцыі, Украіны, Эстоніі і іншых краін.Нагадаем, беларускі лідар падчас "Вялікай размовы" даў даручэнні МУС аператыўна разглядаць заяўкі на атрыманне грамадзянства нашай краіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0c/1046125624_22:0:2689:2000_1920x0_80_0_0_03109c8b6bc8b15d24701b59c7e63188.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пашпарт, грамадзянства, мус рб, беларусь, грамадства, замежнік
пашпарт, грамадзянства, мус рб, беларусь, грамадства, замежнік
Больш за 4 тысячы іншаземцаў звярнуліся па беларускае грамадзянства – МУС
У ведамстве нагадалі: тыя, хто хоча стаць беларусам, павінны пражываць у краіне мінімум пяць гадоў, прытрымлівацца Канстытуцыі і законаў, а таксама "мець легальную крыніцу існавання".
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. За беларускім грамадзянствам у 2022 годзе звярнуліся 4 075 замежнікаў, сярод іх – 2 811 украінцаў, паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
Паводле яго слоў, з агульнай колькасці замежных грамадзян станоўчае рашэнне прынята па 3 997 тых, хто звярнуўся. Хадайніцтвы разглядаюцца ў найкароткія тэрміны, а ў некаторых выпадках – і зусім у спрошчаным парадку.
"Тым, хто выказвае жаданне стаць часткай нашага грамадства, неабходна пастаянна пражываць у Беларусі на працягу пяці гадоў, мець легальную крыніцу існавання, выконваць палажэнні Канстытуцыі і заканадаўства", - нагадаў Бягун, яго відэакаментарый апублікаваў Telegram-канал МУС Беларусі.
Начальнік дэпартамента адзначыў, што, калі заяўнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці тры і больш разоў – гэта падстава для адмовы ў задавальненні хадайніцтва аб прыёме ў беларускае грамадзянства.
Акрамя таго, у грамадзянства рэспублікі могуць быць таксама прыняты без уліку пяцігадовага тэрміну асобы, якія ўяўляюць цікавасць для дзяржавы, а таксама тыя, хто знаходзіцца ў шлюбе з грамадзянінам Беларусі і мае непаўналетняе дзіця.
Таксама могуць атрымаць беларускі пашпарт у спрошчаным парадку тыя асобы, якія пражылі ў Беларусі, атрымалі пасведчанне на права жыхарства, скончылі навучальную ўстанову краіны і працаўладкаваны на прадпрыемстве або ў арганізацыі на тэрыторыі рэспублікі.
Дзейнічаюць таксама міжнародныя дагаворы Беларусі, у тым ліку з Расіяй, Казахстанам, Кыргызстанам. Грамадзяне гэтых краін, калі яны раней жылі ў Беларусі і маюць блізкіх сваякоў-беларусаў, могуць таксама ў спрошчаным парадку атрымаць беларускі пашпарт.
Амаль 7 тысяч новых беларусаў
Усяго са жніўня мінулага года беларускімі грамадзянамі сталі 6 758 чалавек, у тым ліку па рашэнні прэзідэнта – 3 385 (астатнія – па рашэнні органаў унутраных спраў). Нядаўна пашпарт рэспублікі атрымалі яшчэ 355 замежнікаў – гэта, у прыватнасці, прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Германіі, Латвіі, Лівана, Сірыі, Турцыі, Украіны, Эстоніі і іншых краін.
Нагадаем, беларускі лідар падчас "Вялікай размовы" даў даручэнні МУС аператыўна разглядаць заяўкі на атрыманне грамадзянства нашай краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Латыш збег з сям’ёй з Латвіі, каб жыць у беларускай глыбінцы
Растоўская вобласць
прыняла 4 млн бежанцаў з Украіны з пачатку СВА