https://bel.sputnik.by/20221115/vytvorchasts-traktaro-belarus-khochuts-lakalzavats-u-chelyabnsku-1069059963.html
Вытворчасць трактароў Belarus хочуць лакалізаваць у Чэлябінску
Вытворчасць трактароў Belarus хочуць лакалізаваць у Чэлябінску
Sputnik Беларусь
Беларусь зацікаўлена ў кампетэнцыях чэлябінскіх вытворцаў гусенічнай тэхнікі, каб вырашаць маштабныя задачы ў сельскай гаспадарцы і не толькі. 15.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-15T13:17+0300
2022-11-15T13:17+0300
2022-11-15T13:17+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
трактар belarus
чэлябінск
чэлябінская вобласць
аляксей тэкслер
эканоміка
транспарт
гаспадарка
сельская гаспадарка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/1d/1046776012_0:177:1280:897_1920x0_80_0_0_a04b3cd626d151d55110b7aa65b51dfd.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Вытворчасць трактароў Belarus плануецца лакалізаваць на пляцоўцы Чэлябінскага трактарнага завода, заявіў журналістам губернатар Чэлябінскай вобласці Аляксей Тэкслер, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён падзяліўся, аб чым у аўторак гаварыў на сустрэчы з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Абмяркоўвалі машынабудаванне, у прыватнасці, трактарную тэхніку і аўтамабілі "УРАЛ"."Так атрымалася, што мы практычна адзін з адным не канкурыруем. Калі мы кажам пра трактары, то нашая спецыялізацыя – гэта гусенічныя трактары. Калі мы кажам пра аўтамабілі "УРАЛ" – самаходныя, капотныя – таксама не канкурыруюць з МАЗАмі. Таму што працуюць у розных напрамках", – адзначыў Тэкслер.Губернатар расказаў, што цяпер на базе ЧТЗ разам з канцэрнам "Трактарныя заводы" актыўна ідзе работа па лакалізацыі некаторай тэхнікі. Таксама ён прапанаваў заняцца лакалізацыяй і беларускіх трактароў.Баш на башПаводле яго слоў, прэзідэнт Беларусі пры гэтым паставіў задачу вывучыць кампетэнцыі вытворцаў гусенічных трактароў, якія вырабляюцца ў Чэлябінску і могуць быць укаранёны ў рэспубліцы для вырашэння інфраструктурных пытанняў у сельскай гаспадарцы і не толькі."Такое даручэнне было дадзена, я думаю, мы абавязкова яго адпрацуем. Мы таксама ў гэтым зацікаўлены. Думаю, што гэта якраз наступны крок", - сказаў кіраўнік расійскага рэгіёна.Аляксей Тэкслер дадаў, што ўзаемазаменная вытворчасць у Беларусі і Расіі засталася яшчэ з савецкіх часоў. Напрыклад, частка аўтакампанентаў ад таго ж "Урала" вырабляецца ў Беларусі на заводзе ў Рудзенску.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
чэлябінск
чэлябінская вобласць
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/1d/1046776012_0:0:1196:897_1920x0_80_0_0_62c94c9026c312585f19221fd81d3299.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, трактар belarus, чэлябінск, чэлябінская вобласць, аляксей тэкслер, эканоміка, транспарт, гаспадарка, сельская гаспадарка, палітыка, беларусь, расія
саюзная дзяржава, трактар belarus, чэлябінск, чэлябінская вобласць, аляксей тэкслер, эканоміка, транспарт, гаспадарка, сельская гаспадарка, палітыка, беларусь, расія
Вытворчасць трактароў Belarus хочуць лакалізаваць у Чэлябінску
Беларусь зацікаўлена ў кампетэнцыях чэлябінскіх вытворцаў гусенічнай тэхнікі, каб вырашаць маштабныя задачы ў сельскай гаспадарцы і не толькі.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Вытворчасць трактароў Belarus плануецца лакалізаваць на пляцоўцы Чэлябінскага трактарнага завода, заявіў журналістам губернатар Чэлябінскай вобласці Аляксей Тэкслер, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён падзяліўся, аб чым у аўторак гаварыў на сустрэчы з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Абмяркоўвалі машынабудаванне, у прыватнасці, трактарную тэхніку і аўтамабілі "УРАЛ".
"Так атрымалася, што мы практычна адзін з адным не канкурыруем. Калі мы кажам пра трактары, то нашая спецыялізацыя – гэта гусенічныя трактары. Калі мы кажам пра аўтамабілі "УРАЛ" – самаходныя, капотныя – таксама не канкурыруюць з МАЗАмі. Таму што працуюць у розных напрамках", – адзначыў Тэкслер.
Губернатар расказаў, што цяпер на базе ЧТЗ разам з канцэрнам "Трактарныя заводы" актыўна ідзе работа па лакалізацыі некаторай тэхнікі. Таксама ён прапанаваў заняцца лакалізацыяй і беларускіх трактароў.
Паводле яго слоў, прэзідэнт Беларусі пры гэтым паставіў задачу вывучыць кампетэнцыі вытворцаў гусенічных трактароў, якія вырабляюцца ў Чэлябінску і могуць быць укаранёны ў рэспубліцы для вырашэння інфраструктурных пытанняў у сельскай гаспадарцы і не толькі.
"Такое даручэнне было дадзена, я думаю, мы абавязкова яго адпрацуем. Мы таксама ў гэтым зацікаўлены. Думаю, што гэта якраз наступны крок", - сказаў кіраўнік расійскага рэгіёна.
Аляксей Тэкслер дадаў, што ўзаемазаменная вытворчасць у Беларусі і Расіі засталася яшчэ з савецкіх часоў. Напрыклад, частка аўтакампанентаў ад таго ж "Урала" вырабляецца ў Беларусі на заводзе ў Рудзенску.
"І мы зацікаўлены ў тым, каб павялічваць, нарошчваць аб’ёмы паставак аўтакампанентаў – аб гэтым таксама было сказана, адпаведныя даручэнні дадзены. Таму тут мы дакладна можам адзін аднаго дапаўняць, разам рэалізоўваць", - рэзюміраваў губернатар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь