https://bel.sputnik.by/20221117/sk-rassledavanne-spravy-tut-bay-zavershana-1069174117.html
СК: расследаванне справы "ТУТ БАЙ"* завершана
СК: расследаванне справы "ТУТ БАЙ"* завершана
Sputnik Беларусь
Фігурантам прад’яўлены абвінавачанні, яны ўжо азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы, якую найбліжэйшым часам перададуць пракурору. 17.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-17T14:23+0300
2022-11-17T14:23+0300
2023-04-19T20:05+0300
крымінальная справа
расследаванне
расследаванне злачынстваў
ск рб
бяспека
грамадства
смі
экстрэмізм
беларусь
пратэсты пасля выбараў у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_0:107:2048:1259_1920x0_80_0_0_69784e6f0b4d94f54057297e21240444.jpg
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Расследаванне справы "ТУТ БАЙ" завершана, паведаміў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч.Паводле слоў першага намесніка старшыні СК, фігурантам прад’яўлены абвінавачанні, яны ўжо азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы, якую ў бліжэйшы час перададуць пракурору."Як я ўжо сказаў, большасць фігурантаў абвінавачваецца ў нявыплаце падаткаў. Амаль усе яны заявілі хадайніцтвы кіраўніку дзяржавы аб памілаванні, кампенсавалі ўрон ў поўным аб’ме і ўнеслі крымінальна-прававую кампенсацыю", - прыводзіць словы Шандаровіча БелТА.Ён таксама дадаў, што большасць абвінавачаных супрацоўнічалі са следствам, у сувязі з чым ім змянілі меру стрымання – пад вартай засталіся толькі двое з іх.Страта статусу СМІЯк раней паведамляў Sputnik, у снежні 2020 года Эканамічны суд Мінска задаволіў іск Міністэрства інфармацыі Беларусі і пазбавіў партал TUT.BY статусу сеткавага СМІ. У маі 2021 года Мінінфарм прыняў рашэнне аб абмежаванні доступу да самога сайта TUT.BY і яго копій – у суд звярнулася Генеральная пракуратура.Генпракуратурай былі ўстаноўлены шматлікія факты парушэнняў Закона аб СМІ у частцы публікацыі забароненай інфармацыі на інтэрнэт-рэсурсе.У чэрвені 2022 года "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй.Дзве крымінальныя справыПершая крымінальная справа ў дачыненні да шэрагу службовых асоб была ўзбуджана вясной 2021 года – за нявыплату падаткаў. Тады КДК Беларусі заявіў, што размова ў крымінальнай справе ідзе аб нявыплаце падаткаў на мільёны долараў. Па даных следства, з-за неабгрунтаванага выкарыстання TUT.BY дзяржпадтрымкі як рэзідэнта ПВТ дзяржаве быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры. Былі затрыманы каля 15 чалавек, практычна ўсе яны былі змешчаны пад варту, адзінкі – пад хатні арышт. Справа была прынята да вытворчасці Следчым камітэтам Беларусі.Восенню 2021 года СК узбудзіў у дачыненні да службовых асоб і работнікаў "ТУТ БАЙ МЕДЫА" і іншых асоб яшчэ адну крымінальную справу па ч.3 арт.130 Крымінальнага кодэкса Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або звады, учыненае групай асоб).На стадыі папярэдняга следства частку абвінавачаных адпусцілі з СІЗА, ім змянілі меру стрымання на не звязаную з пазбаўленнем волі.*У жніўні 2021 года матэрыялы партала ТУТ БАЙ прызнаны экстрэмісцкімі. У чэрвені 2022 года "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_114:0:1934:1365_1920x0_80_0_0_866ac22430926316391fb0025d0de0ba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крымінальная справа, расследаванне, расследаванне злачынстваў, ск рб, бяспека, грамадства, смі, экстрэмізм, беларусь, пратэсты пасля выбараў у беларусі
крымінальная справа, расследаванне, расследаванне злачынстваў, ск рб, бяспека, грамадства, смі, экстрэмізм, беларусь, пратэсты пасля выбараў у беларусі
СК: расследаванне справы "ТУТ БАЙ"* завершана
14:23 17.11.2022 (абноўлена: 20:05 19.04.2023) Фігурантам прад’яўлены абвінавачанні, яны ўжо азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы, якую найбліжэйшым часам перададуць пракурору.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Расследаванне справы "ТУТ БАЙ" завершана, паведаміў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч.
"Частка абвінавачаных сапраўды праходзіць па экстрэмісцкіх артыкулах, але гэтая справа пачыналася з абвінавачання ў нявыплаце падаткаў, і менавіта гэты артыкул з’яўляецца асноўным", - удакладніў ён.
Паводле слоў першага намесніка старшыні СК, фігурантам прад’яўлены абвінавачанні, яны ўжо азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы, якую ў бліжэйшы час перададуць пракурору.
"Як я ўжо сказаў, большасць фігурантаў абвінавачваецца ў нявыплаце падаткаў. Амаль усе яны заявілі хадайніцтвы кіраўніку дзяржавы аб памілаванні, кампенсавалі ўрон ў поўным аб’ме і ўнеслі крымінальна-прававую кампенсацыю", - прыводзіць словы Шандаровіча
БелТА.
Ён таксама дадаў, што большасць абвінавачаных супрацоўнічалі са следствам, у сувязі з чым ім змянілі меру стрымання – пад вартай засталіся толькі двое з іх.
Як раней паведамляў Sputnik, у снежні 2020 года Эканамічны суд Мінска задаволіў іск Міністэрства інфармацыі Беларусі і пазбавіў партал TUT.BY статусу сеткавага СМІ. У маі 2021 года Мінінфарм прыняў рашэнне аб абмежаванні доступу да самога сайта TUT.BY і яго копій – у суд звярнулася Генеральная пракуратура.
Генпракуратурай былі ўстаноўлены шматлікія факты парушэнняў Закона аб СМІ у частцы публікацыі забароненай інфармацыі на інтэрнэт-рэсурсе.
У чэрвені 2022 года "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй.
Першая крымінальная справа ў дачыненні да шэрагу службовых асоб была ўзбуджана вясной 2021 года – за нявыплату падаткаў. Тады КДК Беларусі заявіў, што размова ў крымінальнай справе ідзе аб нявыплаце падаткаў на мільёны долараў. Па даных следства, з-за неабгрунтаванага выкарыстання TUT.BY дзяржпадтрымкі як рэзідэнта ПВТ дзяржаве быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры. Былі затрыманы каля 15 чалавек, практычна ўсе яны былі змешчаны пад варту, адзінкі – пад хатні арышт. Справа была прынята да вытворчасці Следчым камітэтам Беларусі.
Восенню 2021 года СК узбудзіў у дачыненні да службовых асоб і работнікаў "ТУТ БАЙ МЕДЫА" і іншых асоб яшчэ адну крымінальную справу па ч.3 арт.130 Крымінальнага кодэкса Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або звады, учыненае групай асоб).
На стадыі папярэдняга следства частку абвінавачаных адпусцілі з СІЗА, ім змянілі меру стрымання на не звязаную з пазбаўленнем волі.
*У жніўні 2021 года матэрыялы партала ТУТ БАЙ прызнаны экстрэмісцкімі. У чэрвені 2022 года "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Суд абвясціў абвінаваўчы
прыгавор па справе БелаПАН*
Спартыўны сайт Тribunа.cоm
прызнаны экстрэмісцкім