https://bel.sputnik.by/20221118/belarus-pryns-11-yu-zapar-peramogu-klubu-z-nkhl--sta-pershay-zorkay-matcha-1069211502.html
Беларус прынёс 11-ю запар перамогу клубу з НХЛ і стаў першай зоркай матча
Беларус прынёс 11-ю запар перамогу клубу з НХЛ і стаў першай зоркай матча
Sputnik Беларусь
Хакеіст правёў на лёдзе крыху больш за 15 хвілін і палепшыў асабістую статыстыку: зрабіў пяць кідкоў па варотах, ужыў два сілавыя прыёмы, заблакіраваў адзін... 18.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-18T11:53+0300
2022-11-18T11:53+0300
2022-11-18T11:53+0300
нхл
ягор шаранговіч
хакей
спорт
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/12/1069208442_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_e41c2be6c2c7dde86012b86d6a69d20a.jpg
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч прызнаны першай зоркай матча НХЛ, у якім сустракаліся "Нью-Джэрсі Дэвілз" і "Таронта", паведамляе Sputnik.Форвард з Беларусі правёў на лёдзе 15 хвілін 3 секунды. За гэты час ён значна палепшыў асабістую статыстыку: нанёс пяць кідкоў, чатыры разы трапіўшы па варотах, прымяніў два сілавыя прыёмы, тройчы перахапіў шайбу ў саперніка, заблакіраваў адзін стрэл і ў выніку зарабіў паказчык карыснасці "0".За пераможную шайбу 24-гадовага Шаранговіча прызналі першай зоркай матча. У гэтым сезоне беларус згуляў у 17 паядынках, закінуў 4 шайбы і аддаў 3 рэзультатыўныя перадачы.Што тычыцца "Нью-Джэрсі", клуб дабіўся 11-й вікторыі запар. Цяпер "д’яблы" знаходзяцца на другім радку Усходняй канферэнцыі рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.Ягор Шаранговіч праводзіць свой трэці сезон у Нацыянальнай хакейнай лізе. Нядаўна Sputnik паведамляў аб тым, што беларускі нападаючы разам з жонкай Дар’яй хутка стануць бацькамі: першынец павінен з’явіцца на свет ужо зусім хутка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/12/1069208442_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_e7261903e6684ed5b58e4fb7347fff41.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нхл, ягор шаранговіч, хакей, спорт, у свеце
нхл, ягор шаранговіч, хакей, спорт, у свеце
Беларус прынёс 11-ю запар перамогу клубу з НХЛ і стаў першай зоркай матча
Хакеіст правёў на лёдзе крыху больш за 15 хвілін і палепшыў асабістую статыстыку: зрабіў пяць кідкоў па варотах, ужыў два сілавыя прыёмы, заблакіраваў адзін стрэл і тройчы перахапіў шайбу.
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч прызнаны першай зоркай матча НХЛ, у якім сустракаліся "Нью-Джэрсі Дэвілз" і "Таронта", паведамляе Sputnik.
"Д’яблы" на выездзе перайгралі сапернікаў (3:2), вырашальную шайбу на 62-й хвіліне паядынку ў авертайме закінуў Шаранговіч.
Форвард з Беларусі правёў на лёдзе 15 хвілін 3 секунды. За гэты час ён значна палепшыў асабістую статыстыку: нанёс пяць кідкоў, чатыры разы трапіўшы па варотах, прымяніў два сілавыя прыёмы, тройчы перахапіў шайбу ў саперніка, заблакіраваў адзін стрэл і ў выніку зарабіў паказчык карыснасці "0".
За пераможную шайбу 24-гадовага Шаранговіча прызналі першай зоркай матча. У гэтым сезоне беларус згуляў у 17 паядынках, закінуў 4 шайбы і аддаў 3 рэзультатыўныя перадачы.
Што тычыцца "Нью-Джэрсі", клуб дабіўся 11-й вікторыі запар. Цяпер "д’яблы" знаходзяцца на другім радку Усходняй канферэнцыі рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
Ягор Шаранговіч праводзіць свой трэці сезон у Нацыянальнай хакейнай лізе. Нядаўна Sputnik паведамляў аб тым, што беларускі нападаючы разам з жонкай Дар’яй хутка стануць бацькамі: першынец павінен з’явіцца на свет ужо зусім хутка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь