https://bel.sputnik.by/20221118/latvyskya-paltyk-pratsuyuts-ne-na-karysts-lyudzey--lukashenka-1069202869.html
Латвійскія палітыкі працуюць не на карысць людзей – Лукашэнка
Латвійскія палітыкі працуюць не на карысць людзей – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт адзначае, што Мінск ніколі не быў ініцыятарам ваеннага канфлікту і заўсёды з прыязнасцю і павагай ставіўся да суседзяў, у чым многія маглі... 18.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-18T09:26+0300
2022-11-18T09:26+0300
2022-11-18T09:26+0300
аляксандр лукашэнка
латвія
віншаванне
палітыка
беларусь
бяспека
эканоміка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/15/1045521991_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_5c171467d120911e33d409233b5ec157.jpg
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі з гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.Беларускі лідар адзначыў, што народы абедзвюх дзяржаў спрадвеку жылі ў Еўропе і захоўвалі непаўторнасць і самабытнасць. Лукашэнка падкрэсліў, што і зараз Беларусь таксама застаецца міралюбівай краінай, прыхільніцай дыялогу і агульнай бяспекі ў рэгіёне.Мінск, паводле слоў прэзідэнта, ніколі не быў ініцыятарам ваеннага канфлікту і заўсёды з дружалюбнасцю і павагай ставіўся да суседзяў – у гэтым многія маглі пераканацца, прыязджаючы ў Беларусь па бязвізавым рэжыме.На думку Лукашэнкі, усё больш жыхароў Латвіі адчуваюць, што іх палітыкі працуюць не на карысць людзей і пазіраюць на замежных дарадчыкаў."Распальваючы абстаноўку, яны сцягнулі ў Прыбалтыку сілы і ўзбраенне, пабудавалі сцены, падштурхнулі вашу краіну да эканамічнай катастрофы", - мяркуе беларускі прэзідэнт.Ён выказаў упэўненасць у тым, шматвяковыя сувязі з’яўляюцца надзейнай асновай, на якой, нягледзячы на ўсе цяжкасці, будуць адноўлены ўзаемавыгадныя прыязныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай.Кіраўнік Беларусі таксама пажадаў латвійскаму народу мірнага неба, салідарнасці і правільнага выбару.Латвія і загародаГод таму заходнія суседзі абвінавацілі Беларусь у патоку нелегальных мігрантаў, што стала падставай для будаўніцтва загарод.Латвія следам за Літвой і Польшчай узялася за ўзвядзенне плота на мяжы з Беларуссю. Літва і Польшча свае будаўніцтва ўжо завяршылі, сцяна з латвійскага боку знаходзіцца ў працэсе будаўніцтва. Агульная працягласць мяжы Латвіі з Беларуссю складае 173 кіламетры, пакуль пабудавана 60 км загароды.Пры гэтым для суседніх краін у Беларусі ўведзены бязвізавы рэжым, ён будзе дзейнічаць да канца года. Грамадзяне Латвіі знаходзяцца на другім месцы па колькасці тых, хто наведаў рэспубліку.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
латвія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/15/1045521991_113:0:1820:1280_1920x0_80_0_0_4e2f3c244bd8cfe550dc58dc27b21bcb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, латвія, віншаванне, палітыка, беларусь, бяспека, эканоміка, грамадства
аляксандр лукашэнка, латвія, віншаванне, палітыка, беларусь, бяспека, эканоміка, грамадства
Латвійскія палітыкі працуюць не на карысць людзей – Лукашэнка
Беларускі прэзідэнт адзначае, што Мінск ніколі не быў ініцыятарам ваеннага канфлікту і заўсёды з прыязнасцю і павагай ставіўся да суседзяў, у чым многія маглі пераканацца, прыязджаючы ў рэспубліку па бязвізавым рэжыме.
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі з гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.
"Дарагія сябры, ад імя ўсіх беларусаў накіроўваю нашым братам з суседняй Латвіі сардэчныя віншаванні з нагоды Дня абвяшчэння незалежнай дзяржавы", - гаворыцца ў тэксце.
Беларускі лідар адзначыў, што народы абедзвюх дзяржаў спрадвеку жылі ў Еўропе і захоўвалі непаўторнасць і самабытнасць. Лукашэнка падкрэсліў, што і зараз Беларусь таксама застаецца міралюбівай краінай, прыхільніцай дыялогу і агульнай бяспекі ў рэгіёне.
Мінск, паводле слоў прэзідэнта, ніколі не быў ініцыятарам ваеннага канфлікту і заўсёды з дружалюбнасцю і павагай ставіўся да суседзяў – у гэтым многія маглі пераканацца, прыязджаючы ў Беларусь па бязвізавым рэжыме.
На думку Лукашэнкі, усё больш жыхароў Латвіі адчуваюць, што іх палітыкі працуюць не на карысць людзей і пазіраюць на замежных дарадчыкаў.
"Распальваючы абстаноўку, яны сцягнулі ў Прыбалтыку сілы і ўзбраенне, пабудавалі сцены, падштурхнулі вашу краіну да эканамічнай катастрофы", - мяркуе беларускі прэзідэнт.
Ён выказаў упэўненасць у тым, шматвяковыя сувязі з’яўляюцца надзейнай асновай, на якой, нягледзячы на ўсе цяжкасці, будуць адноўлены ўзаемавыгадныя прыязныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай.
"Нас не падзеляць ні штучны плот з калючым дротам, ні злачынная барацьба часовых латвійскіх кіраўнікоў з дзяржаўнымі сімваламі, гісторыяй і помнікамі продкаў!" - падкрэсліў Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі таксама пажадаў латвійскаму народу мірнага неба, салідарнасці і правільнага выбару.
Год таму заходнія суседзі абвінавацілі Беларусь у патоку нелегальных мігрантаў, што стала падставай для будаўніцтва загарод.
Латвія следам за Літвой і Польшчай узялася за ўзвядзенне плота на мяжы з Беларуссю. Літва і Польшча свае будаўніцтва ўжо завяршылі, сцяна з латвійскага боку знаходзіцца ў працэсе будаўніцтва. Агульная працягласць мяжы Латвіі з Беларуссю складае 173 кіламетры, пакуль пабудавана 60 км загароды.
Пры гэтым для суседніх краін у Беларусі ўведзены бязвізавы рэжым, ён будзе дзейнічаць да канца года. Грамадзяне Латвіі знаходзяцца на другім месцы па колькасці тых, хто наведаў рэспубліку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Латыш збег з сям’ёй з Латвіі, каб жыць у беларускай глыбінцы