https://bel.sputnik.by/20221119/sabalenka-zarabla-znachnyya-pryzavyya--mnulym-sezone-1069118788.html
Сабаленка зарабіла значныя прызавыя ў мінулым сезоне
Сабаленка зарабіла значныя прызавыя ў мінулым сезоне
Sputnik Беларусь
Сёлета беларуска не заваявала ніводнага тытула, аднак дайшла да фіналу выніковага турніру і атрымала вельмі нядрэнныя прызавыя. 19.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-19T12:53+0300
2022-11-19T12:53+0300
2022-11-19T12:53+0300
спорт
тэніс
арына сабаленка
у свеце
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/08/1068842320_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_32ec7e8ab2693fe29bcb15728333394e.jpg
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу, зарабіла за сезон 2,5 млн долараў, паведамляе выданне Relevant Tennis.Такім чынам, яна стала адной з самых высокааплатных тэнісістак на планеце. Больш за ўсіх у гэтым годзе атрымала першая ракетка свету полька Іга Свёнтэк – у яе 9,9 млн долараў. На другім месцы – прадстаўніца Туніса Онс Жабер з "кушам" у 5 млн долараў, на трэцім – францужанка Каралін Гарсія з 3,7 млн долараў.У гэтым сезоне Сабаленка не выйграла ніводнага тытула, аднак была блізка да перамогі як мінімум у трох турнірах. У красавіку яна гуляла ў фінале спаборніцтваў у Штутгарце і саступіла Ізе Свёнтэк. У чэрвені беларуска прайграла ў галоўным матчы чэмпіянату Расмалена на травяных кортах у Нідэрландах, аддаўшы тытул расіянцы Кацярыне Аляксандравай. А ў фінале выніковага турніру WTA у лістападзе Арына саступіла францужанцы Каралін Гарсіі.Больш за ўсё Сабаленка атрымала за выхад у фінал турніру WTA – 750 тысяч долараў, а таксама за паўфінал US Open – 705 тысяч долараў. СМІ паведамляюць, што за сваю кар’еру беларуская тэнісістка зарабіла ўжо больш за 12 млн долараў. Цяпер пятая ракетка свету адпачывае пасля цяжкага сезона на пляжы ў Фларыдзе.Што тычыцца іншых тэнісістак з Беларусі, Вікторыя Азаранка, якая займае 27-ы радок у рэйтынгу, зарабіла 1,12 млн долараў, а 31-я ракетка Аляксандра Сасновіч – амаль 800 тысяч долараў.У мінулым сезоне самыя вялікія прызавыя былі на турнірах Вялікага шлема – Australian Open, Ралан Гаросе, Уімблдоне і US Open. Іх сумарны прызавы фонд склаў амаль 200 млн долараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/08/1068842320_113:0:2844:2048_1920x0_80_0_0_39dffede224cfe242e095a339f309403.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, тэніс, арына сабаленка, у свеце, беларусь
спорт, тэніс, арына сабаленка, у свеце, беларусь
Сабаленка зарабіла значныя прызавыя ў мінулым сезоне
Сёлета беларуска не заваявала ніводнага тытула, аднак дайшла да фіналу выніковага турніру і атрымала вельмі нядрэнныя прызавыя.
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу, зарабіла за сезон 2,5 млн долараў, паведамляе выданне Relevant Tennis.
Такім чынам, яна стала адной з самых высокааплатных тэнісістак на планеце. Больш за ўсіх у гэтым годзе атрымала першая ракетка свету полька Іга Свёнтэк – у яе 9,9 млн долараў. На другім месцы – прадстаўніца Туніса Онс Жабер з "кушам" у 5 млн долараў, на трэцім – францужанка Каралін Гарсія з 3,7 млн долараў.
У гэтым сезоне Сабаленка не выйграла ніводнага тытула, аднак была блізка да перамогі як мінімум у трох турнірах. У красавіку яна гуляла ў фінале спаборніцтваў у Штутгарце і саступіла Ізе Свёнтэк. У чэрвені беларуска прайграла ў галоўным матчы чэмпіянату Расмалена на травяных кортах у Нідэрландах, аддаўшы тытул расіянцы Кацярыне Аляксандравай. А ў фінале выніковага турніру WTA у лістападзе Арына саступіла францужанцы Каралін Гарсіі.
Больш за ўсё Сабаленка атрымала за выхад у фінал турніру WTA – 750 тысяч долараў, а таксама за паўфінал US Open – 705 тысяч долараў. СМІ паведамляюць, што за сваю кар’еру беларуская тэнісістка зарабіла ўжо больш за 12 млн долараў. Цяпер пятая ракетка свету адпачывае пасля цяжкага сезона на пляжы ў Фларыдзе.
Што тычыцца іншых тэнісістак з Беларусі, Вікторыя Азаранка, якая займае 27-ы радок у рэйтынгу, зарабіла 1,12 млн долараў, а 31-я ракетка Аляксандра Сасновіч – амаль 800 тысяч долараў.
У мінулым сезоне самыя вялікія прызавыя былі на турнірах Вялікага шлема – Australian Open, Ралан Гаросе, Уімблдоне і US Open. Іх сумарны прызавы фонд склаў амаль 200 млн долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь