https://bel.sputnik.by/20221121/lukashenka-pavnshava-takaeva-z-peramogay-na-vybarakh-1069301793.html
Лукашэнка павіншаваў Такаева з перамогай на выбарах
Лукашэнка павіншаваў Такаева з перамогай на выбарах
Sputnik Беларусь
Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары ў Казахстане прайшлі ў нядзелю, за пасаду кіраўніка дзяржавы змагаліся шэсць кандыдатаў. 21.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-21T14:18+0300
2022-11-21T14:18+0300
2022-11-21T14:18+0300
аляксандр лукашэнка
касым-жамарт такаеў
выбары
прэзідэнт
беларусь
казахстан
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104134/76/1041347651_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_478ebd532a6a3db36e036b40b9bab007.jpg
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову са сваім казахскім калегам Касым-Жамартам Такаевым, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі.Лукашэнка павіншаваў свайго калегу з перамогай на выбарах кіраўніка дзяржавы.Такаеў "з падзякай прыняў віншаванне". Таксама ён асобна падзякаваў за канструктыўную, адкрытую і сумленную работу беларускіх назіральнікаў, ацэнку праведзеных выбараў.Акрамя таго, лідары Беларусі і Казахстана абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на будучыню.Што гавораць у Казахстане?Акрамя таго, Лукашэнка і Такаеў абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.Выбары прэзідэнтаПазачарговыя прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Казахстане ў нядзелю, 20 лістапада. У краіне працавала больш за 10 тысяч выбарчых участкаў, прагаласаваць маглі і грамадзяне краіны, якія знаходзяцца за мяжой.Па даных Цэнтрвыбаркама на раніцу панядзелка, выніковая яўка склала 69,44%.Кіраўнік Цэнтрвыбаркама рэспублікі Нурлан Абдзіраў паведаміў у панядзелак, што дзеючы прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў набраў 81,31% галасоў.Для таго, каб падвесці і апублікаваць канчатковыя вынікі, а таксама зарэгістраваць выбранага кіраўніка дзяржавы, у ЦВК ёсць сем дзён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20221121/takae-peramagae-na-vybarakh-prezdenta-kazakhstana-1069285070.html
беларусь
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104134/76/1041347651_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_55ff1c8faff98e56e1d9c462679a9619.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, касым-жамарт такаеў, выбары, прэзідэнт, беларусь, казахстан, палітыка
аляксандр лукашэнка, касым-жамарт такаеў, выбары, прэзідэнт, беларусь, казахстан, палітыка
Лукашэнка павіншаваў Такаева з перамогай на выбарах
Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары ў Казахстане прайшлі ў нядзелю, за пасаду кіраўніка дзяржавы змагаліся шэсць кандыдатаў.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову са сваім казахскім калегам Касым-Жамартам Такаевым, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Лукашэнка павіншаваў свайго калегу з перамогай на выбарах кіраўніка дзяржавы.
Такаеў "з падзякай прыняў віншаванне". Таксама ён асобна падзякаваў за канструктыўную, адкрытую і сумленную работу беларускіх назіральнікаў, ацэнку праведзеных выбараў.
Акрамя таго, лідары Беларусі і Казахстана абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на будучыню.
Што гавораць у Казахстане?
Як паведаміла прэс-служба казахстанскага лідара, прэзідэнты абмеркавалі "бягучы стан і перспектывы далейшага ўмацавання казахска-беларускага супрацоўніцтва, стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва".
Акрамя таго, Лукашэнка і Такаеў абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Казахстане ў нядзелю, 20 лістапада. У краіне працавала больш за 10 тысяч выбарчых участкаў, прагаласаваць маглі і грамадзяне краіны, якія знаходзяцца за мяжой.
Па даных Цэнтрвыбаркама на раніцу панядзелка, выніковая яўка склала 69,44%.
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама рэспублікі Нурлан Абдзіраў паведаміў у панядзелак, што дзеючы прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў набраў 81,31% галасоў.
Для таго, каб падвесці і апублікаваць канчатковыя вынікі, а таксама зарэгістраваць выбранага кіраўніка дзяржавы, у ЦВК ёсць сем дзён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь