Якую новую прадукцыю будзе вырабляць Беларусь, расказаў віцэ-прэм’ер

© PixabayЛазер
Лазер - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2022
Падпісацца
У Беларусі разглядаецца 20 інвестыцыйных праектаў, якія закранаюць практычна ўсе падведамасныя Міністэрству прамысловасці прадпрыемствы.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Выпуск новай прадукцыі дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць айчынных прадпрыемстваў, такой думкай падзяліўся віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Паводле яго інфармацыі, у краіне ўжо разглядаецца 20 інвестыцыйных праектаў, якія закранаюць практычна ўсе падведамасныя Міністэрству прамысловасці прадпрыемствы. Як адзначае намеснік прэм’ер-міністра, іх рэалізацыя павысіць канкурэнтаздольнасць беларускага прадукту.
"На падставе новых тэхналогій, вядома ж, з’явяцца новыя трактары і камбайны, якія так неабходны для вырашэння пастаянных задач Мінсельгасхарча", - дадаў ён.

Новыя напрамкі

Пархомчык паведаміў, што беларускія спецыялісты зоймуцца і новымі напрамкамі, якія раней у краіне не развіваліся. Размова ідзе аб вытворчасці кампанентаў і камплектуючых, якія завозіліся з еўрапейскіх краін.
У прыватнасці, паводле яго слоў, на "Амкадоры" будуць рэалізаваны тры праекты, якія звязаны з кампанентнай базай. Будзе наладжана вытворчасць дэталей для лясной тэхнікі, а таксама маніпулятара, які кіруе і робіць усё рухі пагрузкі лесу ў адпаведную машыну.
"І самае галоўнае – мы спрабуем зараз рэалізаваць праект, звязаны з целамі кручэння, - гэта шасцерні і валы. Мы дабраліся да такіх складаных тэхнічных пытанняў на Мінскім падшыпнікавым заводзе", - расказаў віцэ-прэм’ер.
Пархомчык расказаў і аб развіцці такой сферы, як мікраэлектроніка. Паводле яго слоў, расійскі бок прадаставіў беларускім спецыялістам пералік тых кампанентаў у галіне мікраэлектронікі, якія ён гатоў набываць.
Як адзначыў намеснік кіраўніка ўрада, ужо дзейнічае спецыяльная камісія з беларускага і расійскага боку. Інвестыцыі будуць складаць у межах 100 мільёнаў долараў.
"Але мы лічым, што гэта недастаткова, каб беларуская электроніка ўзнялася на больш высокі ўзровень. Таму будзем дапрацоўваць дадзеную частку праекта", - падкрэсліў Пархомчык.

Вынікі працы

Віцэ-прэм’ер паведаміў, што Мінпрам дэманструе стабільную дынаміку росту.
"Так, па выніках за 10 месяцаў ён працуе ў межах 106-107% да ўзроўню мінулага года. Хоць гэтага недастаткова, і ўрад ставіць задачу дасягнуць 119%. Патрабуй немагчымае – атрымаеш жаданае", - падкрэсліў Пархомчык.
Таксама ён адзначыў работу канцэрна "Беллегпрам".
"Ён яшчэ не выйшаў на 100%, але пры гэтым дабаўляе кожны месяц па 1-1,5%. А з улікам усіх заказаў, якія мы атрымалі з Расіі, ёсць упэўненасць, што беларускі легпрам справіцца з пастаўленай задачай і вырабіць прадукцыі крыху больш, чым 100% да ўзроўню мінулага года", - сказаў віцэ-прэм’ер.
Што датычыцца экспарту, то айчынная лёгкая прамысловасць, паводле слоў намесніка кіраўніка ўрада, працуе па гэтым напрамку з паказчыкамі ў межах 103-104% і таксама назіраецца вельмі добрая дынаміка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Гомсельмаш" стане першым сумесным праектам па імпартазамяшчэнні
Чэлябінская вобласць хоча лакалізаваць выпуск трактароў у Беларусі
Беларусь атрымала $1,7 млрд крэдыту ад Расіі на імпартазамяшчэнне
Брыло: імпартная сельгастэхніка ў Беларусі не прастойвае, запчасткі ёсць
Мінэканомікі правядзе перагаворы з Кітаем аб тэхніка-эканамічнай дапамозе
Стужка навiн
0